Адкрыць усё, многае; адкрыць што‑н. у многіх месцах. Паадкрываць дамы культуры ў вёсках. □ Кастусь дапамог Івану.. паставіць лавы, зачыніць вокны, якія паадкрывалі, каб не было так горача ў клубе.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узрыўча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Выбуховае рэчыва. Дзяўчаты шчасліва вярталіся, прыносячы з-за Дняпра .. новыя шашкі ўзрыўчаткі.Брыль.Згадаю я ўсіх вас пайменна, Для кожнага слова знайду, З кім лавы бурылі адменна, Крышылі ўзрыўчаткай руду.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаўне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў больш поўным; патаўсцелы. Ліпа, цяпер ужо аціхлая, папаўнелая, калі праходзіла міма чыгуннай лавы, спынялася.Хомчанка.
2. Які стаў паўнейшым, павялічыўся ад дабаўлення чаго‑н. Пажухлыя, аслабелыя травы па ўзбярэжжы заліваліся вадою папаўнелых рэк.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛЮЧАЎСКА́Я СО́ПКА,
дзеючы вулкан на У п-ва Камчатка, найвыш. (4750 м) і самы актыўны ў Еўразіі. Размешчаны ў Ключаўскай групе вулканаў. Складзены з андэзіта-базальтавай лавы. Належыць да тыпу стратавулканаў. Правільны конус з кратэрам, што пастаянна курыцца, мае паблізу падэшвы 84 пабочныя конусы і кратэры. На вяршыні снежнікі і ледавікі, на схілах — фумаролы і сальфатары. За 270 гадоў адбылося больш за 50 моцных вулканічных вывяржэнняў; апошняе — у 1972—74. Каля падножжа — вулканалагічная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лажэ́чнік, ‑а, м.
Абл. Планка з выразамі, у якія ўстаўляюцца лыжкі, нажы, відэльцы. Варанецкі стаяў і аглядаў небагаты [хатні] скарб.. За сталом дзве лавы — адна ад покуця ў адзін бок, другая — у другі. Зэдлік ля печы, на сцяне ў парозе драўляны лажэчнік.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Капа́льня ’руднік’, ’кар’ер, месца, дзе капаюць гліну, пясок, вапнавы камень і інш.’ (ТСБМ, Нас.), навагр., астрав. ’шахта’ (Сл. паўн.-зах.). Укр.копа́льня. Відавочна, запазычанне з польск.kopalnia ’шахта’, якое ўтворана ад kopać ’капаць’ на ўзор лац.fodīna ’тс’ < fodere ’капаць’ (Слаўскі, 2, 451–452). Сюды ж астрав.капальнякі́, воран.капаня́к ’драўніна, якую выкарыстоўваюць у шахтах для ўмацавання лавы’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́ва1, ‑ы, ж.
Прадмет сялянскай мэблі — шырокая дошка на ножках для сядзення, звычайна прыстаўленая да сцяны. Ад мыцельніка да стала працягнулася шырокая жаўтлявая лава.Алешка.Госць лавы не праседзіць.Прыказка.// Тое, што і лаўка 1 (у 1 знач.). У цяньку прысеў на лаву, Паліць люльку дзед.Зарыцкі.
•••
Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудныхгл. сесці.
ла́ва2, ‑ы, ж.
1. Расплаўленая мінеральная маса, якая вывяргаецца вулканам на паверхню зямлі. Патокі лавы.
2.перан. Імклівая, нястрымная маса каго‑, чаго‑н.; лавіна. Можа, і не дагнаў бы авечак [Алёша], каб не дзядзька Сымон.. Проста на яго неслася авечая лава.Гамолка.
Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і з тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі. Лава казакоў. □ Лава памчала галопам, пакідаючы на полі бою коннікаў.Гурскі.
[Польск. ława — рад, шарэнга.]
ла́ва4, ‑ы, ж.
Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні. Між ствалоў сасновых Ноч і дзень Тут, па ўсіх забоях кожнай лавы, Рэха навальнічнае гудзе.Аўрамчык.
ла́ва5, ‑ы, ж.
Разм. Вялікі абшар, аднастайны масіў чаго‑н. Направа і налева і далёка ўглыб пачынаюцца бясконцыя абшары лясоў, велічэзныя лавы так званай скарбовай зямлі.Колас.Уборка і малацьба збожжа былі скончаны, на палях зелянела шырокая лава руні.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ігнімбры́т
(ад лац. ignis = агонь + imber = лівень)
вулканічная горная парода са сплаўленых абломкаў лавы і попелу з лінзападобнымі ўключэннямі вулканічнага цёмнага шкла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКІЯ́НСКАЯ КАРА́,
зямная кара пад акіянам. У адрозненне ад кантынентальнай мае невял. магутнасць (5—8 км) і пазбаўлена гранітна-гнейсавага слоя. Паводле скорасці праходжання сейсмічных хваляў у акіянскай кары вылучаюць 3 слаі: верхні, асадкавы (магутнасць 0,3—0,7 км), сярэдні, з базальтавай лавы з тонкімі праслоямі шчыльных асадкаў (каля 0,8 км), і ніжні, акіянскі (4,1—5,8 км), які, верагодна, складаецца з габра, перыдатытаў і піраксенітаў. Акіянская кара ўтвараецца ў зонах спрэдзінгу сярэдзінна-акіянскіх хрыбтоў і характарызуецца чаргаваннем палос з рознымі палеамагнітнымі ўласцівасцямі.