ПРЭЦЭ́СІЯ (ад лац. praecessio рух наперад),

1) рух восі ўласнага вярчэння цвёрдага цела, пры якім яна апісвае кругавую канічную паверхню.

Складаецца з уласнага вярчэння цела з вуглавой скорасцю Ω вакол восі OZ (O — нерухомы пункт) і вярчэння вакол восі OZ1 з вуглавой скорасцю ω = dψ dt (ψ — вугал П.; гл. Эйлеравы вуглы). Адначасова могуць адбывацца нутацыйныя ваганні цела, пры якіх мяняецца вугал нутацыі θ (гл. Нутацыя). Калі ў час руху велічыні θ, Ω, ω пастаянныя, то П. наз. рэгулярнай; пры гэтым вось ΟΖ апісвае вакол восі ΟΖ1 прамы кругавы конус.

2) П. ў астраноміі — павольны рух восі вярчэння Зямлі па кругавым конусе, вось якога перпендыкулярная да плоскасці зямной арбіты, з перыядам поўнага абароту ≈ 26 000 г. З’ява П. Зямлі адкрыта Гіпархам і растлумачана І.Ньютанам. Яна абумоўлівае павольнае зрушэнне пунктаў веснавога і асенняга раўнадзенстваў, перамяшчэнне полюсаў свету паміж зоркамі, змену экватарыяльных і экліптычных каардынат нябесных цел. Адначасова з П. адбываюцца нутацыйныя ваганні зямной восі. Гл. таксама Гіраскоп.

Схема прэцэсіі.

т. 13, с. 98

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак.

1. каго-што. Меціць (жывёліну), надзяваючы кольцы на лапкі птушак або хвасты рыб для даследавання напрамку і хуткасці іх перамяшчэння, працягласці жыцця і інш.

К. пералётных птушак.

2. што. Рабіць кругавы зрэз кары або надзяваць на ствол дрэва драцяныя кольцы з мэтай уздзеяння на яго рост.

3. што. Абмазваць ствол дрэва для аховы яго ад шкодных насякомых.

|| зак. закальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны і акальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны.

|| наз. кальцава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Атачы́ць ’акружыць’ (Гарэц.). У рускай пашырана на захадзе, укр. оточити, польск. otoczyć ’тс’, чэш. otočiti, славац. otočiť ’акружыць, павярнуць, пакрыць, абвязаць’, славен. otočati ’акружаць’. Дзеяслоў точити засведчаны ў ст.-рус. у значэнні ’гнаць, ездзіць’, аналагічныя значэнні вядомыя сучаснай чэшскай і славацкай мовам, дзе таксама дзеяслоў točiti ўказвае на вакольны, кругавы рух, паварот. Гэта значэнне і было, відаць, першасным для пашыранага цяпер у шэрагу славянскіх моў значэння слова атачыць ’акружыць’. Улічваючы адзінкавасць беларускага прыкладу, можна меркаваць пра яго запазычаны (відаць, з польскай) характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., каго-што.

1. Надзяваць мечаныя кольцы на лапкі птушак або хвасты рыб для даследавання напрамку і скорасці іх перамяшчэння, працягласці жыцця і інш. Кальцаваць пералётных птушак.

2. Рабіць кругавы зрэз кары або надзяваць на ствол дрэва драцяныя кольцы з мэтай запаволіць рост і павялічыць плоданашэнне, надаць пэўную форму кроне і інш.

3. Абмазваць укругавую ствол дрэва смалой для аховы яго ад шкодных насякомых, чарвей і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энцы́кліка

(лац. encyclicus, ад гр. enkyklios = кругавы)

афіцыйнае пасланне рымскага папы да ўсіх католікаў або да вернікаў якой-н. адной краіны па пытаннях рэлігіі, маралі, палітыкі, выхавання і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

herúm=

аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:

1) кругавы рух: herúmfahren* аб’язджа́ць

2) рух без пэўнага напрамку: herúmgehen* расха́джваць, хадзі́ць туды́-сюды́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАРНО́ ЦЫКЛ,

абарачальны кругавы працэс, у якім цеплавая энергія ператвараецца ў работу (або наадварот); ідэальны рабочы цыкл цеплавога рухавіка. Складаецца з паслядоўна чаргавальных двух ізатэрмічных і двух адыябатных працэсаў. Уведзены Н.Карно (1824) у сувязі з вызначэннем ккдз цеплавых машын.

Ператварэнне цеплавой энергіі ў работу суправаджаецца пераносам рабочым рэчывам рухавіка (пара, газ і да т.п.) пэўнай колькасці цеплыні ад больш нагрэтага цела (награвальніка) з т-рай T1, да менш нагрэтага (халадзільніка) з т-рай T2. Ккдз цыкла η не залежыць ад прыроды рабочага рэчыва і канструкцыі рухавіка і вызначаецца толькі т-рамі T1 і T2: η = (T1—T2)/T1 (тэарэма Карно). Ккдз кожнай цеплавой машыны не можа быць большым за ккдз К.ц. (пры тых жа T1 і T2). К.ц. абарачальны, і яго можна праводзіць у адваротнай паслядоўнасці (ідэальная халадзільная машына). К.ц. адыграў важную ролю ў развіцці тэрмадынамікі і цеплатэхнікі. Пры яго дапамозе даказана эквівалентнасць розных фармулёвак другога закону тэрмадынамікі, вызначана абс. тэрмадынамічная шкала т-р, выведзены многія тэрмадынамічныя суадносіны (напр., Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненне).

А.​І.​Болсун.

Карно цыкл на дыяграме p — V (ціск — аб’ём); AB і CD — ізатэрмы, BC і AO — адыябаты, δQл і δQ — падводзімая і адводзімая колькасць цеплаты, плошча ABCD роўная карыснай рабоце цыкла.

т. 8, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

энцы́кліка

(н.-лац. encyclica, ад гр. enkyklios = кругавы)

афіцыйнае пасланне папы рымскага да ўсіх католікаў або да вернікаў якой-н. адной краіны па пытаннях рэлігіі, маралі, палітыкі, выхавання і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Круці́ць 1 ’прыводзіць у кругавы рух’ (ТСБМ, Шатал., Мат. Гом.), ’віць’ (Касп.). Укр. крутити, рус. крутить ’тс’, польск. kręcić, чэш. kroutiti, славац. krútiť ’тс’. У іншых славянскіх паралелей іншыя значэнні. Параўн. серб.-харв. кру́тити ’рабіць цвёрдым, крэпкім, моцным’, балг. къртя ’адрываць, адломваць, валіць’ і адпаведныя з сербскахарвацкім значэннем н.-луж. kšuśiś ’рабіць цвёрдым, моцным’, в.-луж. krućić ’тс’. З аднаго боку, цяжка звязаць сербскахарвацкае і балгарскае значэнні, з другога — цяжка гэта зрабіць для паўднёва- і паўночнаславянскіх значэнняў. Дакладных адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах няма. Параўн. круты 1 і круты 3 (гл.).

Круці́ць 2 ’маніць, ашукваць’ (Нас., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Ян., Сл. паўн.-зах.). Гл. круціць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

піруэ́т

(фр. pirouette)

1) поўны кругавы паварот усім целам на наску адной нагі (у танцы);

2) хуткае вярчэнне цела вакол вертыкальнай восі ў фігурным катанні на каньках;

3) паварот каня на задніх нагах пры верхавой яздзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)