scoff

[skɑ:f]

1.

v.i. (at)

кпіць, сьмяя́цца, насьміха́цца

2.

n.

1) кпі́ны, ке́пікі, насьме́шкі pl.

2) пасьме́шышча n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sneer

[snɪr]

1.

v.i.

а) насьміха́цца; рабі́ць кпі́ны; кпіць

б) насьме́шліва ўсьміха́цца

2.

n.

насьме́шка f., кпі́ны pl.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

іранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., з каго-чаго і без дап.

Адносіцца да каго, чаго‑н. з іроніяй; смяяцца, кпіць. Не іранізуй з сур’ёзнай справы. □ — Не іранізуй, Іван, з самага святога — з дружбы. Шамякін. — Вы от іранізуеце, ладна... А я вам скажу, што любая расліна можа так расці, як чалавек захоча. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жартава́ць

(польск. żartować, ад żart = жарт)

1) гаварыць што-н. несур’ёзна, смехам, для пацехі;

2) насміхацца, кпіць;

3) недаацэньваць чаго-н. (напр. ж. з агнём, ж. з хваробай).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

twit

[twɪt]

1.

v.t. (-tt-)

насьміха́цца, кпіць, стро́іць кпі́ны, цьвялі́ць, дражні́ць

2.

n.

кпі́ны pl. only; насьме́шка f., пацьве́льваньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kpić

kpi|ć

незак. кпіць; насміхацца;

~ł z kolegów — ён кпіў з таварышаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

насміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Здзекліва смяяцца з каго‑, чаго‑н. [Лабановіч] нават пачаў сам сябе лаяць, кпіць і насміхацца з сябе. Колас. Любе здалося, што сястра насміхаецца з яе няўдачы. Шамякін. [Аніс:] — [Лёнька] з цябе насміхаецца, а ты верыш яму. Гроднеў. Лёс насміхаўся над .. [Максам]. Гамолка. Ён яшчэ будзе насміхацца, — губляючы нядаўнюю раўнавагу, абурылася на Лёньку Прося. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. з каго-чаго і над кім-чым. Кпіць, жартаваць над кім‑, чым‑н. Партызаны.. увесь час перагаварваліся, жартавалі. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам,.. якога звалі жартам «барада». Мележ. — І калі ты гэтак распанела? — падсмейваецца з жонкі Міхал. Васілевіч.

2. Ціхенька смяяцца, пасмейвацца час ад часу. Да.. [Лабановіча] зноў вярнуўся добры настрой, і, стоячы каля люстэрачка,.. ён сам сабе падсмейваўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падшыва́нец, падшыва́лец ’хлапчук (звычайна падлетак)’ (ТСБМ, Інстр. III), падшыва́нец ’гарэза’ (Касп.), ’той, хто выдае сябе за каго-н. іншага’ (Др.-Падб.), падшы́ты ветрам ’легкадумны’ (Сл. ПЗБ). Укр. підшива́йло ’падліза’, рус. подшива́ла ’дасціпнік, жартаўнік’, подшива́ть языкомкпіць, жартаваць’. Да падшыць < шыць; семантыка відавочныя з фразеалагізма падшыты ветрам. Дэфініцыя Друцкага-Падбярэскага — семантычнае запазычанне з польск. podszywający się ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

drwina

drwin|a

ж. здзек; кпіны;

robić ~y z kogo/czego — здзекавацца; кпіць з каго/чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)