Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЫСІПАТЫ́ЎНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
механічныя сістэмы, поўная энергія якіх (сума кінетычнай і патэнцыяльнай энергій) у працэсе руху памяншаецца, пераходзячы ў інш. віды энергіі, напр. ва ўнутр. энергію — цеплату (гл.Дысіпацыя). Д.с. з’яўляецца кожнае цела ці сістэма цел, што рухаюцца ў рэальным асяроддзі пры наяўнасці сіл трэння, супраціўлення ці вязкасці.
Паняцце «Д.с.» выкарыстоўваецца ў фізіцы і ў дачыненні да немех. сістэм у выпадках, калі энергія ўпарадкаванага працэсу пераходзіць у энергію неўпарадкаванага працэсу, у рэшце рэшт — у энергію хаатычнага (цеплавога) руху малекул. Напр., вагальны контур, у якім адбываюцца затухальныя ваганні з-за наяўнасці амічнага (актыўнага) супраціўлення, з’яўляецца таксама Д.с.; у гэтым выпадку эл. энергія ўпарадкаванага руху электронаў пераходзіць у т. зв. джоўлеву цеплату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТРЫЦА [ням. Matrize ад лац. matrix (matricis) матка; крыніца, пачатак],
1) у металаапрацоўцы — рабочая ч. штампа і інш. інструментаў, якая мае скразную адтуліну або паглыбленне, форма ці контур якіх адпавядаюць форме дэталі, што апрацоўваецца. Выкарыстоўваецца пры штампоўцы, прасаванні, глыбокай выцяжцы або працягванні загатоўкі.
2) У паліграфіі — паглыбленая форма з прамым відарысам літары або знака для адліўкі літар ручнога набору (шрыфталіцейная М.), для механізаванага набору ў наборных машынах (лінатыпныя і манатыпныя М.). Стэрэатыпныя М. — паглыбленыя копіі з наборнай тэкставай або ілюстрацыйнай формы высокага друку, атрыманыя прасаваннем на свінцы, пластмасе і інш. матэрыяле; прызначаныя для адліўкі стэрэатыпаў (гл.Стэрэатыпія).
3) Рэльефная копія штампа (контрштамп), якая выкарыстоўваецца пры кангрэўным цісненні.
Матрыца ў паліграфіі: 1 — лінатыпная; 2 — манатыпныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛЬЕ́Фу мастацтве,
двухмерная скульпт. выява на плоскасці; від скульптуры. Спецыфічная асаблівасць Р. — непарыўная сувязь з плоскасцю, якая з’яўляецца фіз. асновай і фонам выявы. Разгортванне кампазіцыі на плоскасці дае магчымасць перспектыўнай пабудовы прасторавых планаў і стварэння ілюзіі акругласці аб’ёмаў, тонкая мадэліроўка форм — адлюстроўваць складаныя шматфігурныя сцэны, арх. і пейзажныя матывы (т.зв. жывапісны Р.). Пры гэтым прасторавыя суадносіны могуць перадавацца ўмоўна, скарочана, а формы адпаведна станавіцца больш плоскімі. Паводле адносін да плоскасці вылучаюць пукаты Р. (барэльеф, гарэльеф) і паглыблены Р. — контррэльеф («негатыў» барэльефа) і кайланагліф (спалучае паглыблены контур і пукатую мадэліроўку выявы). Уключаецца ў кампазіцыі арх. аздаблення і скульпт. помнікаў, бывае самаст. творам. Шырока выкарыстоўваецца ў гліптыцы, медальерным мастацтве, мемарыяльных дошках, пячатках, плакетках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лі́нія ’вузкая палоска, уяўная рыса, якая злучае дзве кропкі паверхні’, ’граніца, край, абрыс, контур’, ’доўгі рад прадметаў або з’яў’, ’прасека ў лесе’ (ТСБМ, Сцяшк.; карэліц., З нар. сл.; в.-дзвін., брасл., Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’прасека’ (чэрв., баранав., Сл. паўн.-зах.), лі́нія ’чыгунка’ (драг., З нар. сл.), лі́ня ’тс’ (Сцяшк.). Ст.-бел.линия, линея (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск.linija, якое з лац.līnia, часцей linea ’льняны шнур’ < lineus ’льняны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 40; Слаўскі, 4, 265).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
э́ліпсіэ́ліпсіс, ‑а, м.
1. Замкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак (фокусаў) застаецца пастаяннай. //Контур, абрысы якога‑н. прадмета, якія напамінаюць такую крывую. Я заўважаю на .. валасатых нагах [Малініна] прадаўгаватыя бялявыя эліпсы — гэта, мусіць, і ёсць сляды колішняга ранення?Масарэнка.
2. У мовазнаўстве — рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога‑н. члена сказа, што лёгка падразумяваецца.
[Грэч. élleipsis — пропуск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САМАІНДУ́КЦЫЯ,
з’ява ўзнікнення электрарухальнай сілы індукцыі ў праводным контуры пры зменах сілы току ў ім; асобны выпадак электрамагнітнай індукцыі. Напрамак эрс С. вызначаецца Ленца правілам, г.зн. пры павелічэнні сілы току ў ланцугу эрс С. перашкаджае яго нарастанню, а пры змяншэнні сілы току — яго спаданню.
Эрс С. прапарцыянальная скорасці змены сілы току: ε = -Ldi/dt, дзе L — індуктыўнасць контуру. З С. вынікае, што пры далучэнні контуру да крыніцы пастаяннага току найб. значэнне сілы току ўстанаўліваецца праз некаторы час, а пры адключэнні — эрс, якая ўзнікла, можа ў шмат разоў перавысіць эрс крыніцы току. У ланцугах пераменнага току ў выніку С. сіла току ў ланцугу з індуктыўнасцю адстае па фазе ад напружання на канцах шпулі на π/2. З’ява С. важная ў электра- і радыётэхніцы. Гл. таксама Вагальны контур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХТО́ЎНАСЦЬвагальнай сістэмы,
колькасная характарыстыка рэзанансных уласцівасцей вагальнай сістэмы. Паказвае, у колькі разоў амплітуда вымушаных ваганняў пры рэзанансе перавышае амплітуду вымушаных ваганняў удалечыні ад рэзанансу; характарызуе выбіральнасць і раздзяляльную здольнасць вагальнай сістэмы: чым большая Д., тым меншыя страты энергіі за перыяд ваганняў, тым вышэй рэзанансны водгук сістэмы (у параўнанні з нерэзанансным) і тым больш блізкія частоты можна выдзяляць паасобку.
У аснову вымярэнняў Д. (гл.Дыхтоўнасці вымяральнік) могуць быць закладзены розныя прынцыпы: Д. (Q) можна таксама выразіць як дзель рэзананснай частаты ω да шырыні рэзананснай крывой Δω(Q = ω/Δω); дзель поўнай энергіі W назапашанай у вагальнай сістэме, да сярэдняй магутнасці страт P за перыяд ваганняў (Q = ωW/P) і інш.Напр., вагальны контур мае Д. да 100, камертон — да 104, пласцінка п’езакварцу і аб’ёмны рэзанатар ЗВЧ ваганняў — да 105.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛО́ШЧАў геаметрыі,
адна з асн. колькасных характарыстык геаметрычных фігур. У найпрасцейшых выпадках вымяраецца колькасцю адзінкавых квадратаў (квадратаў са стараной, роўнай адзінцы даўжыні), якія запаўняюць плоскую фігуру.
П. прамавугольніка роўная здабытку даўжынь дзвюх сумежных старон, П. трохвугольніка — палове здабытку асновы на вышыню. П. многавугольніка вымяраюць шляхам дзялення яго на прамавугольныя фігуры. П. плоскай крывалінейнай фігуры, абмежаванай простым контурам (контур, які не перасякае сябе), наз. агульны ліміт П. многавугольнікаў, да якога імкнуцца плошчы ўмежаванага і акрэсленага многавугольнікаў пры неабмежаваным змяншэнні даўжынь іх старон. Аналітычна П. такой фігуры вылічваецца пры дапамозе вызначанага інтэграла. Каб вызначыць П. фігуры на крывой паверхні, яе разбіваюць на часткі, праектуюць іх на датычную плоскасць і вылічваюць суму П. праекцый. Ліміт гэтай сумы пры неабмежаваным дзяленні фігуры роўны П. фігуры. Аналітычна П. такой фігуры можна вылічыць пры дапамозе паверхневага інтэграла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАПРЫСТАСАВА́ЛЬНЫ РО́БАТ,
адаптыўны робат, від робатаў, здольных актыўна і мэтанакіравана ўзаемадзейнічаць са знешнім асяроддзем у розных абставінах. Маюць тэхн. сродкі рэагавання на фактары неакрэсленасці абставін, якія дазваляюць прыстасоўваць да іх свае дзеянні пры выкананні пэўнай работы.
Сістэма кіравання С.р. мае дадатковы контур сігналаў інфармацыі з датчыкамі, адчувальнымі да ўласцівасцей знешняга асяроддзя, якія змяняюцца ў працэсе работы ці папярэдне не зададзены. Сігналы ад датчыкаў паступаюць у сістэму кіравання робата для аўтам. змен праграмы яго дзеянняў. Магчымасць аператыўнай пераналадкі кіравальных праграм дазваляе С.р. вырашаць большасць задач, недасягальных жорсткапраграмаваным робатам. Напр., калі прамысловы робат павінен узяць дэталь, якая ляжыць не ў зададзеным месцы, ён удакладняе сапраўднае яе месцазнаходжанне і вызначае свае дзеянні, а пры жорсткай праграме дзеянняў робат не зможа яе ўзяць. Большасць распрацовак С.р., у т. л. прамысловых, вядзецца з н.-д. мэтамі.