растаро́пны, ‑ая, ‑ае.

Спрытны, кемлівы ў справах; упраўны, рухавы. Гэта язда падабалася Тарасу: яго пасылалі, як растаропнага служаку. Колас. [Максім:] — Не ўмееш гаспадарку сваю весці, бо не растаропны, не хітры ты чалавек... Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«КО́ВЕНСКІ ЗБО́РНІК»,

рукапісны літаратурны зборнік 1-й трэці 18 ст. Складзены ў Ковенскім езуіцкім калегіуме. Апісаны А.​Брукнерам і Я.​Карскім (рукапіс загінуў у 1944 у Варшаве). Зборнік уключаў «аргумент» (пераказ гіст. падзей, пакладзеных у аснову твора), масленічную драму пра жыццё і смерць рым. імператара Нерона (паст. 1731), бел. інтэрмедыі «Селянін, вучань», «Селянін і вучань-уцякач», «Літаратар, селянін, Самахвальскі», «Гульня Фартуны» і інш. Інтэрмедыі адметныя завершанасцю жанравай формы, іх гал. герой — бел. селянін, кемлівы, вынаходлівы, здольны ашукаць (перахітрыць) паноў, шляхціцаў, «мудрых» вучоных, студэнтаў і нават чорта. Герой надзелены жывой, набліжанай да гутарковай, мовай.

Літ.:

Мальдзіс А На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 192—199.

А.​В.​Мальдзіс.

т. 8, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

здага́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне; кемлівы. Заўсёды праніклівыя і здагадлівыя дзяўчаты абвясцілі, што Шапятовіч ажаніўся. Шамякін. Здагадлівы Ёсіп быў недалёка ад праўды. І ён, і Макар уеліся Анісу ў косці. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

canny

[ˈkæni]

adj. -nier, -niest

1) хі́тры, абярэ́жлівы

2) ашча́дны, гаспада́рны

a canny housewife — ашча́дная гаспады́ня

3) разва́жны, разва́жлівы; ке́млівы

a canny lad — ке́млівы хлапе́ц

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rapid [ˈræpɪd] adj. ху́ткі, шпа́ркі;

The patient made a rapid recovery. Пацыент хутка папраўляўся;

a rapid thinker ке́млівы чалаве́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rezolutny

1. рашучы, смелы;

2. кемлівы, дасціпны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wynalazczy

1. вынаходлівы; кемлівы; кемны;

2. вынаходніцкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gewckt a развіты́, ке́млівы;

ein ~er Geist жывы́ ро́зум

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

verständnisvoll a

1) ця́млівы, ке́млівы

2) спага́длівы, спачува́льны, чу́лы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спры́тны, -ая, -ае.

1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце.

Ён быў с., здольны да ўсякай работы.

Спрытныя рукі ўсё зробяць.

2. Які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны, кемлівы, знаходлівы.

С. арганізатар.

3. Зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу.

С. хлопец.

4. Зручны для карыстання (пра рэчы, прылады; разм.).

Спрытная лапата.

|| наз. спры́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)