stubby

[ˈstʌbi]

adj.

1) прыса́дзісты; каржакава́ты (пра чалаве́ка); каро́ткі й таўсты́

2) шчаці́ністы, са шчаці́най

a stubby beard — шчаці́ністая барада́

3) іржы́сты; пні́сты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

карана́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае тоўстыя, моцныя карані. [Петрык] недалёка перад сабой убачыў самы сапраўдны дуб — каранасты, разгалісты, з рэдкім пажоўклым лісцем на магутнай кране... Якімовіч.

2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каржакаваты. Віка падумала, што ён прыгожы, іх бацька: сярэдняга росту, каранасты, у генеральскім мундзіры, які вельмі яму да твару. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каржэ́нь1 ’прысадзісты, каржакаваты чалавек’ (Яўс.), да каржак (гл.), кантамінаванага з каржэнь^ ’корж’ (гл.).

Каржэ́нь2 ’корж’ (Нар. сл.), ’сухар, засушаная аладка’ (Нас., Грыг.). Да корж (гл.). Утворана з дапамогай суфікса -энь < ьпгь, якое утворана ў праславянскай мове з суфіксам прыметніка ‑ьnъ + структуральны суфікс назоўнікаў ‑tь (SP, 1. 138).⇉’⇉'⇉-

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суту́лы ’пахілы, згорблены’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ’магутны’ (Вруб.), сюды ж су́тулаваты, сутулава́сты, суту́лісты ’прыгорблены’ (Сл. ПЗБ); укр. суту́лий, рус. суту́лый ’тс’. Утворана пры дапамозе прыст. су- ад асновы тул‑, параўн. тулава, туліцца, гл. Фасмер, 3, 811; ЕСУМ, 5, 485. Значэнне ’магутны’, відаць, на базе ’прысадзісты, каржакаваты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gedrngen

1.

part II ад drngen

*

2.

a

1) мо́цны, дзябёлы, каржакава́ты, прыса́дзісты, мажны́

2) сці́слы (пра стыль)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мяць (у 1–4 знач.).

2. у знач. прым. Які стаў няроўным, нягладкім; пакамечаны. Гаварыў.. каржакаваты мужчына .. з пажылым і простым сялянскім тварам пад мятай палявой канфедэраткай. Брыль. // Спец. Ціснёны (аб тканінах). Мяты плюш.

3. у знач. прым. Пазбаўлены пругкасці, цвёрдых пругкіх частак. Мятая трава. Мяты лён.

•••

Мятая пара (спец.) гл. пара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызе́місты, ‑ая, ‑ае.

Нізкі на выгляд; прысадзісты. З двух бакоў разлягаліся лагодныя, светлыя прасторы палёў, пясчаныя ўзгоркі, на якіх асталяваліся .. разложыстыя прыземістыя хвойкі. Колас. [Мужчыны] падышлі да гаража — доўгага прыземістага будынка, разлічанага машын на дзесяць. Хадкевіч. Танкі, прыземістыя, злавесныя, упарта набліжаліся. Мележ. // Невысокі, але моцнага целаскладу; каржакаваты (пра чалавека). Наперадзе цвёрдай паходкай з аўтаматам напагатове крочыў прыземісты і плячысты дзяцюк. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разві́ліна, ‑ы, ж.

1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне. Развіліны рог. □ Вось і той стары каржакаваты дуб. Стаіць ён з тым жа комам снегу, заціснутым між развілін. Колас.

2. Месца разыходжання (звычайна надвае) дарогі і пад. Для свайго майстравання дзед выбраў месца ў развіліне рэчкі і ручайка, дзе было намыта многа дробнага белаватага пяску. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыса́дзісты ’невысокага росту, але шыракаплечы, моцнага складу; нізкі, але шырокі, тоўсты’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Стан.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), прыся́дзісты, прыся́дзістыйкаржакаваты, каранасты’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ), пріся́дзістый ’прыземісты, але шыракаплечы, моцны’ (Бяльк.). Укр. приса́дистий ’тс’, рус. приса́дистый ’тс’, польск. przysadzisty ’нізкі і тоўсты’. Ад прысадзіць ’пасадзіць бліжэй да каго- ці чаго-небудзь’, тут, відаць, ’бліжэй да зямлі’ (гл.) з суф. ‑істы. Банькоўскі (2, 948) звязвае з przysada ’дадатак’ і ’адклады тлушчу на клубах’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыса́дзісты, ‑ая, ‑ае.

1. Невысокага росту, але шыракаплечы, моцнага складу. На вуліцу выйшаў Рыгор. Прысадзістая ў змроку постаць яго шырылася ва ўсе бакі. Чорны. [Харчаў] быў шырокі ў плячах, .. прысадзісты, падобны на каржакаваты палескі дуб. Мележ.

2. Нізкі, але шырокі, тоўсты. Там над абрывістым берагам Нёмана стаяў стары, прысадзісты, т[о]ўсты дуб. Колас. Лушчыцкі нічога не сказаў і выйшаў. Прынёс з кухні два кілішкі і прысадзістую зялёную бутэльку, потым талеркі з салам, хлебам і відэльцы. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)