выбрык, выхадка, капрыз, штука; вымудры (мн., разм.); антраша, фартэль (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Разама́ра ’неахайны чалавек; пудзіла’ (Нас., Гарэц. 1). Паводле Насовіча (там жа), ад размара́ць (гл. мара́ць ’пэцкаць’), што выклікае словаўтваральныя цяжкасці; хутчэй, да ма́ра ’прывід, страшыдла, пачвара’ (гл. мара́1) з узмацняльнай прыстаўкай раз(а)‑ (гл. раз-), параўн. разне́слух ’вялікі неслух’ (Нас.), раздо́бры ’вельмі добры’, раздаўны́м даўно́ ’вельмі даўно’. Не вельмі ясныя адносіны да чэш., славац. rozmarкапрыз, настрой’, што параўноўваецца з польск. rozmarzony ’адданы марам, летуценнік’ (Махэк₂, 520), тады да mara ’летуценне’ (гл. ма́ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

whim

[hwɪm]

n.

пры́хамаць f., капрызm., захапле́ньне n.; дзіва́цтва n.

Her whim for gardening won’t last long — Ейнае захапле́ньне гаро́дніцтвам до́ўга не патрыва́е

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дзіва́цтва, ‑а, н.

1. Незвычайнасць у схільнасцях, звычках, паводзінах. — Ха-ха! Дзіўна! І не пратэставаць і не маўчаць! Ха-ха. Вось гэта і ёсць дзівацтва. Галавач. [А. Гурло] быў чалавек надзвычай сціплы, і гэта сціпласць даходзіла часам да дзівацтва. Хведаровіч.

2. Дзівацкі ўчынак, жаданне; капрыз. Раман Дзянісавіч расказваў пра навіны на трактарным заводзе, куды ён перайшоў гады два назад са станкабудаўнічага. Пераход гэты Марынка лічыла проста дзівацтвам: станкабудаўнічы завод быў амаль побач, бацька працаваў на ім майстрам-слесарам. Хадкевіч. Невялічкую падробку пад Пушкіна я заўважаў і раней, але глядзеў на яе, як на маладое дзівацтва. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́хамацькапрыз, недарэчнае, надуманае жаданне’ (ТСБМ), ’забабонны сродак; забабоны’; ’чароўныя веды’ (Нас., Гарэц.), ’забабоны, лячэнне нагаворамі’ (Бяльк.), при́хамить ’сімвалічны знак, абрад, які мае агульныя рысы з чарадзействам і незразумелы для пабочнага гледача’ (Мядзв.), прихамети ’забабоны’ (Кос.), прыхаме́ты ’тс’, прыхаме́та ’прыкмета’ (Бяльк.), прыхамати ’байкі, забабоны’ (Растарг.), пры́хаматлівы ’прымхлівы, які верыць забабонам’, пры́хаматны ’знамянальны па якіх-небудзь забабонных прыкметах’ (Нас.), прыхаме́тнік ’вядзьмак’ (Бяльк.). Рус. смал., бранск. при́хомоть ’забабонная прыкмета, забабоны, павер’е’, бранск. при́хомати, при́хомять, смал. прихоме́ты, прихомётка ’тс’, прихоме́тник ’вядзьмак’, прихоме́тница ’вядзьмарка’. Цёмнае слова. Можна выказаць толькі некалькі меркаванняў. Пры‑, відавочна, прыстаўка, параўн. яшчэ пры́шамець ’незвычайная з’ява’ (Варл.), што дазваляе выдзеліць экспрэсіўны элемент ха‑, які чаргуецца з ‑ша‑ (параўн. Махэк₂, 203: пад chomrstati). Няяснай застаецца фіналь слова (ад *męti?). Не выключае, што разглядаемае слова — гэта вытворнае ад пры́мха (гл.) з суф. ‑от і ‑ь (гл. аб суфіксацыі Карскі 2–3, 30–31): *прымх‑оть і з наступнай метатэзай і о ўстаўным — *прыхомоть > прыхамаць. Але гэта няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Lune f -, -n

1) настро́й, гу́мар;

gter ~ sein, bei [in] gter ~ sein быць у гумо́ры;

j-n in üble ~ verstzen сапсава́ць настро́й каму́-н.

2) капры́з;

~n des Glücks капры́зы фарту́ны;

~n hben капры́зіць, капры́знічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

freak

[fri:k]

1.

n.

1) дзіва́цтва n., вы́думка f., вы́брык -у m.; дзіва́к -а́ m., дзіва́чка f.

freak of nature — вы́брык прыро́ды

2) пачва́рнасьць f., пачва́рная, ненарма́льная істо́та; пачва́ра m. & f.; вы́радак -ка m.

3) капры́зm., няўры́мсьлівасьць f.

4) рапто́ўная зьме́на ве́тру

2.

adj.

ве́льмі дзіўны́, дзіва́цкі, незвыча́йны

freak accident — дзіво́сны, незвыча́йны вы́падак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

crank

I [kræŋk]

1.

n.

1) Tech. крывашы́п -а m., кале́на n.; завадна́я ру́чка

2) дзіва́цтва n.; капры́зm.; фанта́зія f.

3) Brit. слабы́, кво́лы; хвараві́ты; ненарма́льны

2.

v.t.

1) заво́дзіць (мэхані́зм) ру́чкаю

2) прысьпяша́ць, падганя́ць

to crank up production — прысьпе́шыць вытво́рчасьць

II [kræŋk]

adj.

1) хі́сткі, расхі́станы

2) Figur. дзіва́цкі

a crank telephone call — дзіва́цкі тэлефо́нны звано́к

3) Brit. нестабі́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fancy

[ˈfænsi]

1.

n., pl. -cies

1) фанта́зія f., уяўле́ньне n.

2) галюцына́цыя f.

3) нахі́л -у m.; схі́льнасьць f.; сымпа́тыя f.; упадаба́ньне n.

They took a great fancy to each other — Яны́ мо́цна спадаба́ліся адно́ аднаму́

4) капры́сьлівасьць f., капры́зm.

2.

v.t.

1) уяўля́ць

2) меркава́ць, ду́маць

3) любі́ць; падаба́цца

3.

adj.

1) аздо́бны, аздо́блены, прыбра́ны; мо́дны

2) няпро́сты; фігу́рны

fancy skating — адво́льнае ката́ньне на канька́х

3) спэцыя́льна гадава́ны (фрукт, жывёліна)

4) уя́ўны; вы́думаны; фантасты́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fantazja

fantazj|a

ж.

1. фантазія; уяўленне;

bogata ~a — багатае ўяўленне;

~a poetycka — паэтычная фантазія;

~e erotyczne — эратычныя фантазіі;

puścić wodze ~i перан. даць волю фантазіі;

2. зухаватасць; задор, заўзятасць, запал;

z ~ą — зухавата; заўзята;

3. дзівацтва; капрыз; выбрык; фантазія;

folgować czyjej ~i — патураць чыім капрызам (фантазіям);

4. муз. фантазія;

grać ~ę — іграць (выконваць) фантазію

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)