до́лар

(англ. dollar, ад ням. Taler = талер)

грашовая адзінка ЗША, Канады, Аўстраліі і некаторых іншых краін, роўная 100 цэнтам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

А́МУНДСЕНА ЗАЛІ́Ў,

заліў Паўн. Ледавітага ак., паміж берагамі Канады і а-вамі Банкс і Вікторыя. Даўж. каля 445 км, найб. шыр. 213 км. Глыб. да 285 м. Выш. прыліваў 0,2—0,3 м. Большую ч. года ўкрыты лёдам. У прыбярэжнай паласе — здабыча нафты і газу. Названы ў гонар Р.Амундсена.

т. 1, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КАЕ МЯДЗВЕ́ДЖАЕ ВО́ЗЕРА (Great Bear Lake),

возера на ПнЗ Канады. Пл. 30,2 тыс. км², даўж. каля 280 км, глыб. да 137 м. Берагі высокія, скалістыя, парослыя пераважна хвойнымі лясамі. Сцёк па р. Вял. Мядзведжая ў р. Макензі. Суднаходства. Рыбалоўства. Радовішча уранава-радыевай руды. Парты: Порт-Радый, Форт-Франклін.

т. 4, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНА́ДСКАЯ КАТЛАВІ́НА Бофарта катлавіна,

падводная катлавіна ў зах. частцы Паўн. Ледавітага ак., каля берагоў Канады. На Пд замыкаецца мацерыковым схілам Паўн. Амерыкі, на Пнхр. Мендзялеева, на З і У — падняццямі Чукоцкім і Альфа. Пераважныя глыб. 3000—3500 м, найбольшыя — 3879 м. Дно катлавіны — абісальная раўніна, укрытая гліністым ілам.

т. 7, с. 566

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТАБА́СКА (Athabaska),

возера на З Канады, у сістэме р. Макензі. Пл. 7,9 тыс. км², даўж. 370 км, шыр. 60 км, глыб. да 60 м. Выцягнута ў форме паўмесяца з У на З. Паўн. берагі высокія, скалістыя, паўд. — нізінныя. Замярзае з кастр. да чэрвеня. Упадае р. Атабаска, выцякае р. Нявольніцкая. Рыбалоўства. Суднаходства.

т. 2, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ГАРТ»,

саюз пралетарскіх пісьменнікаў Украіны ў 1923—25 (мясц. філіі існавалі да 1927). Уваходзілі В.​Блакітны, І.​Ле, І.​Мікітэнка, У.​Сасюра, П.​Тычына і інш. Меў філіі: тэатральны «Гурт» (група дзеячаў рабочага т-ра), заакіянскі «Гурт» (саюз пралетарскіх укр. пісьменнікаў ЗША і Канады, 1924—29). Друкаваны орган — альманах «Гарт».

т. 5, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВУХПАРТЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,

палітычная сістэма, пры якой дзве найбуйнейшыя партыі перыядычна змяняюць адна адну ва ўладзе. Характэрна для ЗША (рэсп. і дэмакр. партыі), Вялікабрытаніі (кансерватыўная і, да 1920-х г., ліберальная, потым лейбарысцкая), Канады (ліберальная і прагрэс.-кансерватыўная) і некат. іншых краін. Д.с. не выключае існавання іншых паліт. партый і арг-цый.

т. 6, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛО́НДАЙК (Klondike),

залатаносны раён на ПнЗ Канады, у бас. р. Клондайк, правага прытока р. Юкан. Агульная пл. 1800 км². Адкрыты ў 1896. На пач. 20 ст. выклікаў «залатую ліхаманку». Россыпныя радовішчы, да сярэдзіны 1960-х г. амаль выпрацаваны. За час эксплуатацыі здабыта каля 300 т золата. Гал. населены пункт — г. Доўсан.

т. 8, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБХА́ВА (санскр. Небыццё, неіснаванне),

паняцце класічнай інд. філасофіі, якое ў шэрагу навук. школ азначае «адсутнасць», «знішчэнне», «адмаўленне», «смерць»; нярэдка разглядаецца як катэгорыя, процілеглая станоўчай абхаве (быццё, існаванне). У Канады, заснавальніка стараж.-інд. філас. сістэмы вайшэшыкі, абхава проціпастаўляецца 6 станоўчым відам рэальнасці, якія выступаюць як аб’екты пазнання (субстанцыя, якасць, дзеянне, усеагульнасць, асаблівасць, уласцівасць).

т. 1, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),

востраў у Ціхім ак., самы вял. каля зах. берагоў Паўн. Амерыкі, у складзе Канады. Пл. 32,2 тыс. км². Рэльеф гарысты, выш. да 2200 м. Берагі фіёрдавыя. Клімат умераны марскі, вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Рыбалоўства. Здабыча вугалю і жал. руды. Нац. парк Пасіфік-Рым. Гал. горад і порт — Вікторыя. Названы ў гонар Дж.Ванкувера.

т. 3, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)