ТРУА́-РЫЎЕ́Р, Тры-Рыверс (франц. Trois-Riviéres, англ. Three Rivers),
горад на ПдУ Канады, прав. Квебек. Каля 120 тыс.ж. з прыгарадамі (2001). Порт на р.Св. Лаўрэнція. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр цэлюлозна-папяровай прам-сці; тэкст. і гарбарна-абутковыя прадпрыемствы.