відазмененая палавая асобіна калоніі марскіх гідроідаў, якая ўяўляе сабой мяшок, напоўнены палавымі клеткамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АДНАКЛЕ́ТАЧНЫЯ,
арганізмы, целы якіх складаюцца з адной клеткі. Існуюць 2 узроўні арганізацыі аднаклетачных: пракарыётны (бактэрыі і сіне-зялёныя водарасці) і эўкарыётны (зялёныя і інш. водарасці, прасцейшыя). У пракарыётаў няма дыферэнцыраванага клетачнага ядра, у эўкарыётаў яно ёсць і можа дзяліцца. Аднаклетачныя спалучаюць уласцівасці клеткі і самаст. арганізма. Маюць простую будову (хларэлы, амёбы) і складаную (ацэтабулярыі, інфузорыі). Многія ўтвараюць калоніі. Ад аднаклетачных узніклі шматклетачныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
самакірава́нне, ‑я, н.
1. Форма кіравання, парадак, пры якім арганізацыя, таварыства, гаспадарчая, адміністрацыйная адзінкі і пад. самастойна вырашаюць пытанні ўнутранага кіравання. Самакіраванне кааператыва.// Выбарная ўстанова, якая ажыццяўляе такое кіраванне. Гарадское самакіраванне.
2. Самастойнае вырашэнне якой‑н. дзяржаўнай адзінкай пытанняў ўнутранага заканадаўства і кіравання. Барацьба калоніі за права на самакіраванне. □ У XVI ст. многія гарады Беларусі дабіліся мясцовага самакіравання, якое пазней стала вядомым пад назвай «Магдэбургскага права».Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЕРМА́ДЭК (Kermadec),
група з 4 вулканічных астравоў на ПдЗ Ціхага ак.Тэр. Новай Зеландыі. Пл. 33 км². Найб. вялікі (29 км²) і найб. высокі (да 525 м) в-аў Рауль (Санды). Трапічная і субтрапічная расліннасць. Багатая арнітафауна, калоніі марскіх птушак. Адзначаны выключна высокія паказчыкі заамасы (57,3 г/м²). Рэзерват Кермадэк—Айлендс (засн. ў 1934). Астравы названы ў гонар Х.Кермадэка — удзельніка франц. экспедыцыі д’Антркасто ў 1793.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРО́ІДНЫЯ (Hydrozoa),
клас беспазваночных тыпу жыгучых. 2 падкласы, каля 2800 відаў. Пераважна марскія жывёлы, існуюць таксама прэснаводныя формы (каля 20 відаў). На Беларусі з гідроідных трапляюцца гідры. Выкапнёвыя існавалі ў ардовіку — дэвоне.
Цела цыліндрычнае, з 2 слаёў клетак. У большасці гідроідных чаргуюцца бясполае пакаленне (сядзячы паліп) і палавое (плаваючая медуза). У некат. гіброідных паліпы пры пачкаванні ўтвараюць вял.калоніі. Палавыя пакаленні (медузы) раздзельнаполыя, свабодна плаваюць у вадзе. Драпежнікі, жывяцца дробнымі жывёламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ганазо́іды
(ад гр. gone = семя + zoon = жывёла + -оід)
палавыя асобіны ў паліморфнай калоніісіфанафораў, пабудаваныя па тыпу медузоідаў і ганафораў марскіх гідроідаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАЛХІ́ДА (грэч. Kolchis),
старажытнагрэчаская назва зах.ч. Грузіі (мясц. Эгрысі), якую ў пач. 1-га тыс. да н.э. насялялі колхі. Паводле падання ант. аўтараў, тут правіў Ээт, бацька Медэі, ён валодаў залатым руном, якое выкралі арганаўты. У 6 ст. да н.э. тут узніклі грэч.калоніі Фасіс і Дыяскурыяда. У 6—2 ст. да н.э. на тэр. К. існавала Калхідскае царства, заваяванае Пантыйскім царствам. Пазней К. ўваходзіла ў склад розных дзярж. утварэнняў Грузіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ ГЕО́РГІЯ (South Georgia),
вулканічны востраў на ПдЗ Атлантычнага ак. ў Антарктыцы. Пл. каля 4,2 тыс.км². Выш. да 2934 м (г. Паджэнт). Значная ч. вострава ўкрыта снегам і лёдам. Шмат марскіх птушак, калоніі пінгвінаў, лежбішчы марскіх ільвоў і сланоў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй Дж. Кука. Названы ў гонар англ. караля Георга III. У 1905—50 на востраве працавала аргенцінская метэаралагічная станцыя. Назіранні працягваюцца на англ. станцыі Грутвікен (порт на мысе Кінг-Эдуард).
падтып хордавых жывёл. Аб’ядноўвае 5 кл.: апендыкулярыі, бочачнікі (Cyclomyaria), асцыдыі, сальпы, агняцелкі, або пірасомы (Pirosomata). Каля 1,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды ў морах і акіянах.
Даўж. ад 0,3—50 см да 30 м (калоніі пірасом). Цела мяшэчка- або бочачкападобнае, укрытае тунікай (абалонкай), утворанай выдзяленнем вонкавага эпітэлію. Хорда ёсць толькі ў лічынкавых формаў (акрамя апендыкулярый). Гермафрадыты. Размнажэнне палавое і бясполае.