Сасо́кзнешняя частка малочнай залозы млекакормячых і чалавека ў выглядзе шышачкі, з якой дзіцё ссе малако’ (ТСБМ; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Рус. сосо́к ’тс’, ст.-чэш. sesek, славац. sosok, sosec, ст.-слав. съсьць ’сасок’, ст.-рус. съсъкъ, съсъ ’сасок’. Да прасл. *sъsati ’ссаць’. Гл. Фасмер, 3, 725; Махэк₂, 538.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гля́нец

(ням. Glanz)

1) бляск начышчанай, палакіраванай або адпаліраванай паверхні;

2) перан. беззаганны выгляд; знешняя культурнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

по́мпа2

(польск. pompa, ад лац. pompa)

знешняя, паказная пышнасць (напр. рабіць што-н. з помпай).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экзасфе́ра

(ад экза- + сфера)

знешняя абалонка зямной атмасферы, якая пачынаецца з вышыні ў некалькі соцень кіламетраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЖА́КАЎ (Алег Пятровіч) (1.4.1905, г. Сарапул, Удмурція — 4.5.1988),

рускі акцёр. Нар. арг. СССР (1969). Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэн. мастацтва (1929). З 1925 здымаўся ў кіно. Яго выканальніцкай манеры характэрны знешняя стрыманасць, глыбокі псіхалагізм. Сярод фільмаў: «Сямёра смелых», «Мы з Кранштата», «Нашэсце» (Дзярж. прэмія СССР 1946), «Ля возера» (Дзярж. прэмія СССР 1971), «Фронт без флангаў» і «Фронт за лініяй фронту» (Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Гарачае лета ў Кабуле», «Дзяўчына і Гранд».

т. 6, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІАНАСФЕ́РА (ад грэч. ion які ідзе + сфера),

іанізаваны слой верхняй атмасферы на вышыні ад 50—80 км да некалькіх тыс. км. Верхняя мяжа І. — знешняя ч. магнітасферы. Крыніцы іанізацыі высокіх слаёў атмасферы — ультрафіялетавае і рэнтгенаўскае выпрамяненні Сонца і патокі часцінак, што ўрываюцца ў атмасферу з калязямной касмічнай прасторы. Часцінкі І. ўтвараюць вельмі разрэджанае і высокаэлектраправоднае асяроддзе. І. адыгрывае важную ролю ў радыёсувязі, у ёй адбываюцца палярныя ззянні і магнітныя буры.

т. 7, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Fassde f -, -n

1) буд. фаса́д, пе́рад (будынка)

2) дэко́рум, зне́шняя прысто́йнасць

3) груб. твар, фізіяно́мія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прафо́рма

(лац. pro forma = для формы)

знешняя фармальнасць, выгляд, што-н. непатрэбнае, паказное (напр. гаварыць для праформы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАДУЛЯ́ЦЫЯ СВЯТЛА́,

змена ў часе паводле зададзенага закону інтэнсіўнасці светлавога патоку. Неабходна для перадачы па светлавым прамяні інфармацыі (тэлевізійнага адлюстравання, гаворкі), для аптычнай лакацыі і далёкаметрыі.

Бывае ўнутраная (ажыццяўляецца ўздзеяннем на крыніцу святла) і знешняя (уздзеяннем на светлавы паток). Для знешняй М.с. выкарыстоўваюць мадулятары, пераважна электрааптычныя (ячэйкі Кера, элементы Покельса). З паяўленнем магутных кагерэнтных патокаў святла ад лазераў пачала ажыццяўляцца фазавая М.с., пры якой паводле зададзенага закону зменьваецца зрух фазы светлавых ваганняў.

т. 9, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПСЕЎДАМАРФО́ЗЫ (ад псеўда... + грэч. morfē выгляд, форма),

мінеральныя ўтварэнні, знешняя форма якіх не адпавядае іх саставу і ўнутранай будове. Утвараюцца шляхам запаўнення поласцей, якія засталіся пасля вышчалочвання мінералаў другога саставу (П. запаўнення), хім. замяшчэння раней існуючых мінералаў з захаваннем іх знешняй формы (П. пераўтварэння і выцяснення). Трапляюцца таксама мінеральныя П. па арган. рэштках (па выкапнёвай фауне — зоамарфозы, па выкапнёвых раслінах — фітамарфозы, напр., акамянелае дрэва).

Псеўдамарфозы: 1 — апалу на дрэве, 2 — піралюзіту па манганіце.

т. 13, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)