геапалі́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Палітычная канцэпцыя, згодна з якой знешняя палітыка дзяржавы вызначаецца пераважна геаграфічнымі фактарамі, становішчам краіны, а таксама сама́ знешняя палітыка, што абапіраецца на такую канцэпцыю.

|| прым. геапаліты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэко́рум, -у, м. (кніжн.).

Знешняя, паказная прыстойнасць; тое, што адпавядае такой прыстойнасці.

Захаваць д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прафо́рма, -ы, ж. (разм.).

Знешняя фармальнасць, выгляд.

Захаваць праформу.

Зрабіць што-н. для праформы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арыстакраты́зм, -у, м.

Манера паводзін, знешняя вытанчанасць, характэрныя арыстакратам.

|| прым. арыстакраты́чны, -ая, -ае.

А. выгляд.

Арыстакратычныя манеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аванпо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Абароненая ад хваль знешняя частка порта.

|| прым. аванпо́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зне́шні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зне́шні зне́шняя зне́шняе зне́шнія
Р. зне́шняга зне́шняй
зне́шняе
зне́шняга зне́шніх
Д. зне́шняму зне́шняй зне́шняму зне́шнім
В. зне́шні (неадуш.)
зне́шняга (адуш.)
зне́шнюю зне́шняе зне́шнія (неадуш.)
зне́шніх (адуш.)
Т. зне́шнім зне́шняй
зне́шняю
зне́шнім зне́шнімі
М. зне́шнім зне́шняй зне́шнім зне́шніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перыка́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Знешняя абалонка сэрца.

[Ад грэч. perí — вакол і kardía — сэрца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыстакраты́зм, ‑у, м.

Уласцівая арыстакратам манера паводзін, знешняя вытанчанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімпто́м, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Характэрнае праяўленне якой-н. хваробы.

Сімптомы грыпу.

2. Знешняя прыкмета, знешняе праяўленне чаго-н.

Сімптомы крызісу.

|| прым. сімптаматы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарэ́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Верхняя знешняя частка рускай печы, ляжанка.

Грэцца на чарэні.

2. Гарызантальная паверхня ўнутры рускай печы; под.

|| прым. чарэ́невы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)