н. адступніцтва; адступленне; адыход; парушэнне; здрада;
odstępstwo od zasad — адступленне ад прынцыпаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ІПАЛІ́ТАЎ-ІВА́НАЎ (сапр.Іванаў) Міхаіл Міхайлавіч
(19.11.1859, г. Гатчына Ленінградскай вобл. — 28.1.1935),
рускі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт. Рэспублікі (1922). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1882, клас М.Рымскага-Корсакава). З 1893 праф. (у 1919—22 рэктар) Маскоўскай кансерваторыі. У 1899—1906 дырыжор прыватнай рус. оперы, Опернага т-ра Зіміна, з 1925 — Вял.т-ра ў Маскве. У творчасці апіраўся на традыцыі рус.муз. класікі, выкарыстоўваў таксама муз. фальклор Каўказа і Сярэдняй Азіі. Аўтар опер «Ася» (1900), «Здрада» (1909), сімф. твораў, у т. л. сюіт «Каўказскія эскізы» (1894) і «Іверыя» (1895), паэмы «Мцыры» (1924), камерна-інстр. ансамбляў, рамансаў. У 1923—24 узначальваў Беларускую песенную камісію. Апрацаваў шэраг бел.нар. песень (апубл. ў зб. «Беларускія народныя песні. Сольныя і харавыя з акампанементам фп.» (1928). Сярод вучняў А.Баланчывадзе, Р.Гліэр, З.Памяшвілі, М.Чуркін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Úntreuef - няве́рнасць, здра́да;
éine ~ an j-m begéhen* здра́джваць каму́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прыстасава́нец, ‑нца, м.
Чалавек, які прыстасоўваецца да абставін, утойваючы свае сапраўдныя намеры, погляды. У аповесці «Здрада» В. Быкаў непрымірыма, страсна выкрывае «філасофію» шкурніка і прыстасаванца Блішчынскага, аднаго з тых, хто ў першыя дні вайны перабягаў на бок ворага.Гіст. бел. сав. літ.— А Сашка таксама добры прыстасаванец! Пішчом лезе туды, дзе выгодней. Трэба пайсці іх разагнаць.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УЛАДЗІ́МІРАЎ Сімяон (н. 8.2.1925, с. Іваняне, Балгарыя),
балгарскі перакладчык і літаратуразнавец. Скончыў Сафійскі ун-т (1961). Пераклаў на балг. мову раманы «Атланты і карыятыды» І.Шамякіна (1980), «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава (1981), аповесці «Здрада» і «Пастка» В.Быкава (1965), «Шлюбпая ноч» (1975) і «Гандлярка і паэт» (1978) Шамякіна, «Лявон Бушмар» К.Чорнага (1978), п’есы «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1975), «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (1976), «І змоўклі птушкі» Шамякіна (1979), «Пагарэльцы» А.Макаёнка (1980), «Паўлінка» Я.Купалы (1982), апавяданні Я.Коласа, В.Адамчыка, Л.Гаўрылкіна, М.Гіля, Г.Далідовіча, А.Дударава, А.Жука, В.Іпатавай, Л.Калодзежнага, У.Караткевіча, А.Кудраўца, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, М.Стральцова і інш. Укладальнік анталогій бел. прозы «Дзесяць сучасных беларускіх апавяданняў» (1977) і «Пад пошум дубоў» (1981), а таксама зборнікаў выбр. твораў К.Чорнага, Караткевіча, Кудраўца, Сачанкі. Аўтар артыкулаў і даследаванняў пра творчасць бел. пісьменнікаў, бел. л-ру. Неаднаразова наведваў Беларусь.
Літ.:
Нікіфаровіч В. Пазначана Любоўю // Далягляды, 1985. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ПЕШ (Tepeş ад рум. ţеара кол),
сапр. Дракул Улад (1431—76), гаспадар Валахіі [1456—62, 1476], Сын гаспадара Валахіі Улада Дракула [1436—46]. З надзвычайнай жорсткасцю змагаўся за цэнтралізацыю дзярж. улады і супраць уплывовых баяр. Мянушку «Ц.» («саджальнік на кол») атрымаў за свой садысцкі звычай караць людзей смерцю праз пасаджэнне на кол (паводле паданняў, часам караў па 10 і 30 тыс.чал. за адзін раз). Пабудаваў у Бухарэсце цытадэль (1459). У 1461 адмовіўся плаціць даніну тур. султану і выканаць яго загад аб прыездзе ў Стамбул, захапіў тур. крэпасці на правым беразе р. Дунай і жорстка расправіўся з мясц.балг. насельніцтвам; у 1462 адбіў уварванне тур. войск у Валахію. Здрада баяр прымусіла Ц. ўцячы ў Венгрыю, дзе да 1474 быў зняволены. У 1476 зноў гаспадар Валахіі. Забіты баярамі (паводле інш. версіі, загінуў у баі з туркамі). Паданне аб тым, што Ц. піў кроў сваіх ворагаў, дало падставу англ. пісьменніку Б.Стокеру зрабіць яго прататыпам вампіра Дракулы ў рамане «Дракула» (1897).
2. (пра выгляд чалавека) gárstig, ábscheulich, schéußlich, ábstoßend
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ТА́ЙНАЯ КАНЦЫЛЯ́РЫЯ,
цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі 18 ст.Засн.Пятром I у лют. 1718 у Маскве як часовая надзвычайная камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. З сак. 1718 у Пецярбургу (да 1723 філіял у Маскве), дзе набыла пастаянны характар. Разглядала найважнейшыя паліт. справы: замахі на цара і вышэйшых саноўнікаў, спробы паліт. пераваротаў, дзярж.здрада, шпіянаж. буйныя казнакрадствы і хабарніцтвы, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва і інш. Падпарадкоўвалася асабіста цару і часткова Сенату. Складалася з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — П.А.Талстой — лічыўся гал. начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты і 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў). Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў цар, часам і сенат. Следства суправаджалася катаваннямі. Т.к. скасавана Кацярынай I (указ ад 8.6.1726), функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа (1695—1729, таксама орган паліт. вышуку і суда) і Вярхоўнага тайнага савета. У 1731 адноўлена пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў (або проста Т.к.), якую скасаваў Пётр III указам ад 23.2.1762.
Літ.:
Рууд Ч., Степанов С. Фонтанка. 16: Политич. сыск при царях. М., 1993.