curve

[ˈkɜ:rv]

1.

n.

1) крыва́я лінія, крыва́я f.

2) вы́гін, вы́гіб -у m.э́чкі, даро́гі), крывізна́ f.

3) Math. крыва́я f.

4) дыягра́ма f. (у статы́стыцы)

5) ляка́ла n., фігу́рная ліне́йка

2.

v.

1) гнуць, згіна́ць, выгіна́ць

2) згіна́цца; выгіна́цца

3) загіна́цца; заваро́чвацца, закру́чвацца (пра даро́гу)

3.

adj.

сагну́ты; загну́ты, вы́гнуты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

подбира́ться

1. (составляться, образовываться) падбіра́цца;

подбира́ется компа́ния падбіра́ецца кампа́нія;

2. (подкрадываться) падкрада́цца, падкра́двацца, падбіра́цца;

3. (залезать, забираться под что-л.) разг. падбіра́цца, падла́зіць;

4. (принимать более строгий, подтянутый вид) разг. падця́гвацца;

5. (сжиматься, съёживаться) разг. згіна́цца, ку́рчыцца;

6. страд. падбіра́цца; збіра́цца; падыма́цца, падніма́цца; падгіна́цца; падку́рчвацца; см. подбира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

begen

*

1.

vt гнуць, нагіна́ць, згіна́ць

2.vi (s) зваро́чваць, паваро́чваць (напр. за рог дома)

◊ es mag ~ der brchen* — што б там ні было́, чаго́ б яно́ ні каштава́ла

3.

(sich) гну́цца, згіна́цца

sich vor Lchen ~ — ку́рчыцца ад сме́ху

sich ~ und schmegen — падла́джвацца; пакара́цца, скара́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Натапы́рыць ’падняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус. натопы́рить ’падняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск. дыял. natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг. дыял. натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал. на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус. дыял. топо́риться ’франціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш. topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ. stapìnti ’рабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лом ’ламачча, сухія, апаўшыя галіны’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сцяшк., Кл.), ломʼе ’тс’ (ТС), лу͡ом (Федар. Дад.); лом (луж, ло̂м, лим) ’тс’, ’куча галля’ (Касп., Сл. ПЗБ, ТС, ЛАПП), ’хвораст’ (ЛАПП), ’агонь, касцёр’ (мядз., Нар. лекс.; паст., Сл. ПЗБ), ’буралом’ (Др.-Падб.), ’лес’ (віц., Ів.; Вяр.), ’хатняе стар’ё’ (Шат.), ламяйко ’дробнае галлё, сукі’, ламы ’абцярэбленыя сукі дрэва, сабраныя ў кучы’ (Сцяшк.), ’сучча ў лесе, наваленае на зямлю’ (Нас.). Укр. лім, лом, валын. лумо́, рус. паўн., наўг. лом, польск. łom, каш. łȯm, зах.-прус. u̯ůmǝ, н.-луж. łom, чэш. lom, мар. łom, славац. lom, славен. lòm, серб.-харв. ло̑м, макед., балг. лом. Прасл. lomъ ’ламанне’ > ’нешта паламанае’ > ’ламачча’ > ’месца, дзе быў павалены лес’, ’пралом’ > ’расколіна ў зямлі, нізіна, яма з вадой, балота’ (параўн. рус. пск. лом ’балота’). Гл. Слаўскі, 5, 168–169. Утворана ад асновы lom‑, роднаснай з літ. lãmas ’частка, кавалак, кавалак зямлі’, гэтак жа і Аткупшчыкоў (Этимология–84, 193), lamãkas, lamañtas ’кавалак’, lìmti ’ламацца’, лат. limtзгінацца пад цяжкай ношай’, ст.-прус. limtwei ’ламаць’, літ. ãp‑lamas ’нязграбны’, лат. aplams ’недарэчны’, а таксама, відавочна, алб. lëmë, lamë ’ток’, ’маслабойка’; ірл. laime ’сякера’, ст.-в.-ням. lam, ст.-ісл. lami ’кульгавы, пакалечаны’ (падрабязна агляд літаратуры гл. таксама Фасмер, 2, 515). Скок (2, 316) выводзіць lomъ з lomiti. Непакупны (Бел. лекс., 121 і Связи, 194), падаючы арэалы распаўсюджання лоўж і лом, мяркуе, што лом з’яўляецца ’перакладной’ (з балтыйскага láužas) лексемай.

Лом2 ’боль у касцях, ламота’ (Бяльк.) прымыкае да рускамоўнага арэалу, дзе лом ’ламота, артрыт, рэўматызм’. Укр. ломець ’тс’. Да лама́ць (гл.).

Лом3 ’жалезны лом’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш.), ветк. ламок ’тс’ (Мат. Гом.). Відавочна, пашырылася з рус. мовы. Да лом1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́дзіць1 ’кпіць, жартаваць, смяяцца’ (віл., Нас.), ’маніць’ (мядз., Нар. словатв.), ’марнатравіць час’ (Шат.), ’трызніць’ (Касп.), мін. ’сварыцца’ (Сл. ПЗБ). Укр. луди́ти ’прывабліваць, спакушаць’, гуц., бойк. ’заманьваць (птушак, свойскую жывёлу’, зах. ’выбіць, ашукваць, зводзіць’; рус. лу́дить, луди́ть ’падманваць’, ’красці (у садзе, агародзе)’, ’сварыць, ганіць каго-небудзь’, ’піць’, ’біць’; польск. łudzić ’прывабліваючы, уводзіць у зман’, ’зводзіць’ і шматлікія прэфіксальныя ўтварэнні з гэтым дзеясловам; чэш. louditi ’вымантачваць, зводзіць’, ’хвалячы, спакушаць’, ст.-чэш. lúditi ’падманваць’, ’прыцягваць’, славац. lúdiť ’зводзіць, баламуціць, прывабліваць’, ’настойліва прасіць’; славен. lúditi ’намагацца ўвесці ў зман, спакусіць’, ’праводзіць час’, ’над нечым забаўляцца’, lǫ́diti ’ашукваць’, ’зводзіць’, ’прывабліваць’, loditi se ’займацца чым-небудзь, забаўляцца’, ст.-слав. лоудити ’ашукваць, зводзіць’. Прасл. luditi ’прывабліваючы, падманваць’, ’зводзіць у зман’, ’спакушаць’, ’прывабліваць’ (Слаўскі, 5, 291–296). І.‑е. адпаведнікі: ст.-прус. laustineiti ’прыніжайце’ (< *laustas ’пакорлівы’), літ. liũsti ’засмучацца’, liū́dnas ’смутны, журботны’, liūdė́ti ’быць смутным’, ’перажываць’, першапачаткова ’быць схіленым’ > ’згінацца пад цяжарам мітрэнг і клопатаў’, лац. lūdere ’маніць’, гоц. luits ’фальшывы’, liūta ’крывадушнік’, luton ’зводзіць, ашукваць’, ст.-ісл. lutr пахілены, нагнуты’, lot ’ашуканства’, уэл. lluded ’стомлены’ < і.-е. *leud‑ ’нахіляцца’ > ’схіляцца перад кім-небудзь’, ’прыніжацца’ > ’быць крывадушным, ашукваць’. Значэнне ’трызніць’ у лудзіць можна супаставіць з блізкімі ’неразумны, шалёны, дурны, прыдуркаваты’ ў паўд.-прасл. ludъ: серб.-харв. лу̑д, лу̑да̄, славен. lȗd, макед., балг. луд ’тс’ і ’недасведчаны, няспелы, наіўны’, ’свавольны, раптоўны’, а таксама ц.-слав. людыи ’дурны, шалёны’ і укр.-ц.-слав. людъ ’дурны’ (Фасмер, 2, 528; Махэк₂, 341; Скок, 2, 325–326; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 486–487 з л-рай). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 133), ст.-бел. лудити (1595 г.) ’вабіць, клікаць; ашукваць’ — запазычанне са ст.-польск. łudzić.

Лудзіць2 ’выводзіць (птушанят)’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відавочна, генетычна можа быць звязана з літ. lùgzti ’трэскацца, лопацца’ (з чаргаваннем ‑gz‑/‑ж і пераходам ж > дз — гл. Карскі, 1, 384). Параўн. таксама лузґа́ ’жамерыны’, ’кастрыца ад ільну’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жо́ўкнуць ’рабіцца жоўтым, жаўцець (пра зеляніну)’ (ТСБМ). Рус. же́лкнуть, укр. жо́вкнути, польск. żółknąć, славац. žltnúť, дыял. žlknuť, балг. жлътвам се, серб.-харв. жу̏тнути ’жоўкнуць’, чэш. žluknouti ’набываць непрыемны запах і горкі смак, псавацца (пра тлушч)’, славен. žółgniti, žółkniti ’псавацца (пра арэхі, муку і г. д.)’. Балг., серб.-харв., славац. формы з ‑t‑ адлюстроўваюць кантамінацыю з жоўты (гл.). Для іншых рэканструюецца прасл. *žьlknǫti са значэннем ’псавацца, горкнуць, жоўкнуць (пра зеляніну)’, дзе ‑nǫ‑ti — дзеяслоўныя суфіксы. Элемент *žьlk‑ (Брукнер, 665) выступае ў значэнні ’горкі’ (жоўклы агурок, жаўкляк таксама, як і тлушч, і арэхі, горкі); ён, аднак, ужо адлюстроўвае ўплыў *žьlt‑. Зыходнай слав. формай можна лічыць *zьlknǫti. Магчыма, такая форма адлюстравана ў чэш. дыял. zelknouti, zliknút ’жоўкнуць’, zalklý ’затхлы’, якія прыводзіць Махэк₂, 729. Менавіта ад формы *zьlk‑ ’горкі’ ўтвораны адцягнены назоўнік ад прыметніка на > ‑ь: *zьlčь ’жоўць’, адлюстраваны ў ранейшых. ст.-слав. помніках як злъчь. Назва жоўці (гл.) потым зазнала ўплыў слова жоўты, як і жоўкнуць. І.‑е. адпаведнікам для *zьlk‑ ’горкі’, магчыма, трэба лічыць занатаваную у Покарнага (1, 434) форму gʼhēlā: ст.-інд. hālā ’гарэлка’, грэч. χάλις ’неразбаўленае віно’. Але магчыма, што сюды і корань gʼhel‑ (Покарны, 1, 429), прадстаўлены грэч. χολος ’жоўць, злосць’, ст.-в.-ням. galla ’тс’. ‑к‑ звычайна — пашырэнне кораня. Магчыма, без гэтага пашырэння корань прадстаўлены ў *zъlъ (гл. злы), які ў Покарнага (1, 489–90) семантычна не вельмі верагодна аднесены да сям’і *g̑h​uelзгінацца’: не выпадкова так шырока вядома пераноснае значэнне *žьlčь ’злоба’. Іншыя тлумачэнні: Махэк₂ (729) супастаўляў žluknouti (бел. форму ён не ўказваў) з рус. ёлкийбел. ёлкі, ёлкнуць, гл.) і выводзіў žluknouti з jьz‑jьlъk‑nǫti. Фасмер (2, 43 і 45), спасылаючыся на познюю фіксацыю желкнуть, схільны лічыць яго прадуктам трансфармацыі желтый, а ўзнікненне ‑к‑ на месцы ‑т‑ тлумачыць праз форму *žьltlъ (адкуль желклый), у якой, відаць, адбылася дысіміляцыя. Так ці іначай форма жоўкнуць*zьlčь > жоўць) у далейшым семантычна развівалася побач з жоўты і пад яго моцным уплывам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

twist

[twɪst]

1.

v.t.

1) пакру́чваць, паваро́чваць

She twisted the ring on her finger — Яна́ пакру́чвала пярсьцёнак на па́льцы

2) скру́чваць (вяро́ўку); пле́сьці

She twisted flowers into a wreath — Яна́ спляла́ з кве́так вяно́к

3) перако́шваць, крыві́ць

Her face was twisted with pain — Ейны твар перакасі́ўся ад бо́лю

4) Figur. наўмы́сна перакру́чваць (сэнс)

5) зьвіхну́ць (нагу́)

2.

v.i.

1) павяро́чвацца, круці́цца

The child twisted in her seat — Дзіцё круці́лася на сядзе́ньні

2) ві́цца

The path twists in and out among the rocks — Сьце́жка пакруча́ста віе́цца паміж ска́лаў

3) выгіна́цца, згіна́цца

4) танцава́ць твіст, твістава́ць

3.

n.

1) паваро́т, вы́гін -у m.

2) скру́чваньне, ссука́ньне n.

3) перакру́чваньне n.э́нсу, значэ́ньня)

4) зьвіх, вы́віх -у m.

a twist of the elbow — зьвіх ло́кця

5) твіст -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bend

[bend]

1.

v.t. bent or bended, bending

1) згіна́ць; перагіна́ць; нагіна́ць (расьлі́ну); загіна́ць; нахіля́ць

to bend a nail — загну́ць цьвік

to bend one’s head — нахілі́ць галаву́

2) нахіля́ць, накіро́ўваць

She bent her mind to the new work — Яна́ накірава́ла ўва́гу на но́вую пра́цу

3) змуша́ць падда́цца

4) прывя́зваць е́тразь, вяро́ўку)

5) напіна́ць (лук)

2.

v.i.

1) схіля́цца; згіна́цца; загіна́цца (пра цьвік)

2) нахіля́цца; нагіна́цца

3) паддава́цца

He bent to her will — Ён падда́ўся е́йнай во́лі

4)

а) зваро́чваць (упра́ва, на за́хад)

б) накіро́ўваць (ува́гу)

5) наляга́ць, прыклада́ць усе́ сі́лы

Bending to our oars, we reached shore before the storm broke — Наляга́ючы на вёслы, мы прыплылі́ да бе́рагу перад пача́ткам бу́ры

3.

n.

1) вы́гін -у m. (даро́гі); лука́ f., зало́м -у m. (ракі́); згін -у m. (рукі́, папе́ры)

2) зго́рбленасьць, суту́ласьць f.; пакло́н -у m.

3) Naut. ву́зел -ла́ m.

- bend over backward

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bow

I [baʊ]

1.

v.i.

1) кла́няцца

He smiled and bowed — Ён усьміхну́ўся й паклані́ўся

2) схіля́цца; падпарадко́ўвацца

The boy bowed to his parents’ wishes — Хлапе́ц падпара́дкаваўся жада́ньню бацько́ў

2.

v.t.

1) схіля́ць (галаву́)

to bow one’s thanks — падзя́каваць пакло́нам

2) віта́ць пакло́нам

3) згіна́ць; го́рбіць

The man was bowed by old age — Ста́расьць зго́рбіла чалаве́ка

3.

n.

пакло́н -у m., кіў галавы́

- bow and scrape

- bow out

- take a bow

II [boʊ]

1.

n.

1) лук -а m. (збро́я)

2) смык -а́ m.

3) ву́зел а́нтам)

a bow of ribbon — бант са сту́жкі, ба́нцік -а m.

4) дуга́ f., вы́гін -у m.

2.

adj.

дугавы́, дугападо́бны; сагну́ты (у дугу́), зго́рблены

3.

v.t.

1) выгіна́ць; згіна́ць (у дугу́)

2) ігра́ць на смыкавы́м інструмэ́нце

4.

v.i.

1) выгіна́цца, згіна́цца

2) вадзі́ць смыко́м па стру́нах

- have two strings to one’s bow

III [baʊ]

n.

нос карабля́, чаўна́ ці самалёту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)