зва́львацца I несов.

1. в разн. знач. сва́ливаться; (вниз — ещё) па́дать; свора́чиваться; (о самолёте, машине, корабле — ещё) накреня́ться; см. звалі́цца I;

2. страд. сва́ливаться; сбра́сываться; опроки́дываться; свора́чиваться; накреня́ться; см. зва́льваць I

зва́львацца II несов.

1. сва́ливаться, ука́тываться; см. звалі́цца II;

2. страд. валя́ться, ука́тываться, свойла́чиваться; см. зва́льваць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пялёхаць ’плюхаць, плёскаць’ (Юрч. Вытв.), пялёхкаць ’тс’ (там жа), пялёхкацца ’плюхацца ў вадзе; няўмела і доўга мыць бялізну’ (Наша Слова, 2000, 6 вер.), пялёхнуццазваліцца’ (Жд. 3), сюды ж пялёх ’пра пялёсканне, наліванне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Ад гукапераймальнага па паходжанні слова, суадноснага з гукаперайманнямі на ‑с, параўн. пялёсь, гл. пялёскацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загрыме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

1. Пачаць грымець. // Грымнуць, прагрымець. На станцыі загрымеў стрэл. Шамякін. — Дзе арыштант? — загрымеў легіянер, пераступіўшы парог Мартынавай хаты. Колас.

2. Разм. З грукатам упасці, зваліцца. Удар прыйшоўся крыху занізка, і ўсё ж Віктар загрымеў уніз па прыступках. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывалі́цца 1, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

Прыхіліўшыся, абаперціся аб каго‑, што‑н. [Дзедзіха] паспеў толькі прываліцца спіной да камля, не помніў, як асунуўся, сеў у снег, знямеў. Пташнікаў. Фашыст крэкнуў і са скрыўленым грымасай тварам... застыў у зняменні, прываліўшыся плячыма да сцяны. Сіняўскі.

прывалі́цца 2, ‑валіцца; зак.

Трохі, не поўнасцю зваліцца (пра сукно).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

садра́цца, здзярацца; зак.

Разм.

1. Злупіцца, зняцца (пра кару, скуру і пад.). З павязкамі на пальцах садралася і скура. Паўлаў. // Адклеіцца і адваліцца ад якой‑н. паверхні. Афіша садралася.

2. Ад доўгага карыстання стаць непрыгодным (пра венік, мятлу і пад.). Венік зусім садраўся.

3. З’ехаць, зваліцца з насадкі. Мятла садралася з кійка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́хнуць1 ’абваліцца, упасці пад дзеяннем уласнага цяжару’; перан. ’перастаць існаваць, знікнуць’ (ТСБМ). Рус. ру́хнуть, польск. runąć ’упасці, зваліцца, распасціся; раптоўна рушыць з месца, рынуцца’, ст.-польск. ’грукнуць, загрымець, зарыкаць, зараўці’, ст.-чэш. runúti ’упасці, зваліцца’, балг. ру́хна ’упасці з шумам, разваліцца’. З прасл. *ruxnǫti < *ruxati, *rušiti ’прымушаць рухацца, надаваць рух, піхаць, штурхаць, варушыць, перакульваць, звальваць’ (Борысь, 527), гл. рушыць.

Ру́хнуць2 ’сказаць невыразна і зняважліва’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Магчыма, ад рух (гл.), параўн. бу́хнуць ’сказаць нечакана і неабдумана’, бра́знуць ’сказаць неасцярожна’ (Юрч. Сін., 189–190), аднак, больш верагодна з рухаць2 (гл.).

Ру́хнуць3 ’кінуцца’: рухнулі свінья (саліг., Нар. словатв.), ’крануць, зрушыць’, ’хутка пайсці, рынуцца’, рухну́ць ’тс’ (ТС); рухну́цца ’рушыцца, крануцца’ (там жа). Да рухнуць1 (гл.). Версія пра сувязь не з рухаць, рушыць, а з гукапераймальным рухаць (рюхаць) ’падаваць гукі (пра свіней)’ (гл. рухаць2, рохаць) (Нар. словатв., 112) непераканаўчая.

Ру́хнуць4 ’прапасці (пра зімовую дарогу)’ (круп., Нар. сл.; ТС), рухну́ць ’тс’ (ТС). Канкрэтызацыя значэння ’перастаць існаваць, знікнуць’ слова рухнуць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ссу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.

С. з печы.

Мех ссунуўся з воза.

2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.

Снег ссунуўся са страхі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, наблізіцца; насупіцца, нахмурыцца (пра бровы).

Дзеці ссунуліся цясней адзін да другога.

У дырэктара раптам ссунуліся бровы.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.

Шапка ссунулася на патыліцу.

|| незак. ссо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. ссо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скапы́ціць ‘стаптаць капытамі’ (Нар. лекс.), скапы́таваць ‘тс’ (Варл.), скапы́ціцца ‘спатыкнуцца’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Юрч., Варл., Сцяшк., Жд. 2, Бяльк.), ‘памерці, здохнуць’ (Шат., Касп., Байк. і Некр.), ‘памыліцца’ (ТСБМ, Янк. Мат.), ‘скасіцца, сказіцца’ (Бяльк.), скапу́ціцца, скопу́ціцца ‘памерці, здохнуць’ (ТС). Рус. скопы́тить ‘стаптаць капытамі, збіць’, скопы́титьсязваліцца ад стомленасці, хваробы; памерці’, польск. skopycić się ‘дастаць хваробу капыта (аб кані)’, ‘спатыкнуцца, памыліцца’. Да капыта (гл.); для значэння ‘памерці, здохнуць’ нельга выключыць уплыў папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сарва́цца, -рву́ся, -рве́шся, -рве́цца; -рвёмся, -рвяце́ся, -рву́цца; -рві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Перастаць трымацца на чым-н., адарваўшыся, не ўтрымаўшыся, зваліцца (пра што-н. прымацаванае).

Дзверы сарваліся з завесаў.

2. Зваліцца, упасці адкуль-н., страціўшы апору.

С. з вяршыні гары.

С. з рыштаванняў.

3. Рвануўшыся, вызваліцца ад чаго-н.

Сабака сарваўся з ланцуга.

4. Хутка, імкліва пакінуць якое-н. месца.

Хлопец сарваўся з лаўкі і пабег.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сапсавацца ад рэзкага руху, рыўка, прыйсці ў нягоднасць пры няўмелым карыстанні (пра разьбу і пад.).

Разьба сарвалася.

6. Страціць самакантроль над сваімі паводзінамі, дзеяннямі.

С. і накрычаць на дзяцей.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Застацца нявыкананым, не адбыцца.

Сход сарваўся (разм.).

З языка сарвалася што ў каго (разм.) — сказаў не падумаўшы, паспешна.

Як з ланцуга сарваўся (разм., неадабр.) —

1) пра шумныя паводзіны, празмерную радасць каго-н., хто адчуў сябе на свабодзе;

2) пра паводзіны, учынкі чалавека, які страціў кантроль над сабой, перастаў сябе стрымліваць.

|| незак. зрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. зрыў, зры́ву, мн. зры́вы, зры́ваў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шмыгнуць, кінуцца куды-н.; хутка залезці куды-н., схавацца дзе-н.

Ш. за дзверы.

Ш. у ложак.

2. Зваліцца адкуль-н., нечакана праваліцца куды-н.

Ш. у адхон.

Ш. пад лёд.

3. Імкліва ўзняцца, узляцець уверх.

Шуснула чарада птушак.

4. 3 сілай выліць што-н.; раптам паліцца, пасыпацца.

Ш. памыйную ваду ў баразну.

Шуснуў дождж.

5. Утварыць лёгкі шум, шолах.

Шуснула галінка.

6. што. З сілай высыпаць.

Ш. лапату пяску на агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)