воднае млекакормячае сям. дзюгоневых атр. сірэн; адзіны від. Жыве ў Індыйскім і зах.ч. Ціхага ак. каля берагоў Усх. Афрыкі, Паўд. Азіі, а-воў Рукю, Маршалавых і Саламонавых. Зрэдку заходзіць у вусці рэк. Трымаецца па адным або парамі. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 2,5—3,2 м (да 5,8 у самцоў), маса да 170 кг Тулава верацёнападобнае. Спіна зеленаватая, шаравата-бураватая або чарнаватая, бруха ружаватае або белаватае. Хваставы плаўнік двухлопасцевы, гарызантальны. Галава невял., маларухомая. У кожнай сківіцы 1 пара разцоў і 2 пары карэнных зубоў. У самцоў верхнія разцы ператварыліся ў біўні даўж. 20—25 см. Корміцца воднай расліннасцю. Нараджае 1 дзіцяня.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
крапа́к, ‑а, м.
Разм. Пра чалавека моцнага целаскладу. Сюды ж вольным часам заходзіць і царкоўны стараста Грыгор Крэшчык, крапак-старычына гадоў за шэсцьдзесят.Колас.// Пра моцнае дрэва, звычайна пра дуб. Ты бачыў, як шугае бура, А дуб не хіліць галавы, Стаіць крапак сярод суседзяў, Як непахісны вартавы.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панчо́хі, ‑чох; адз. панчоха, ‑і, ДМ ‑чосе, ж.
1. Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені. Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі...Васілевіч.
2.перан. Поўсць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.
Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім‑, чым‑н. А заўтра якраз пятніца, вечарам заходзіць яўрэйскае свята — шабас. У такі час на рыбу надзвычайны попыт.Колас.На кваліфікаваных рабочых тут быў вялікі попыт.Шахавец.
•••
Плацежаздольны попыт — попыт, які вызначаецца колькасцю сродкаў у пакупніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́ДХ’Я-ПРА́ДЭШ,
штат у цэнтр.ч. Індыі. Пл. 444 тыс.км². Нас. каля 70 млн.чал. (1997), гарадскога каля 20%. Адм. ц. — г.Бхопал. Найбольшыя гарады Джабалпур, Дург-Бхілаінагар, Індаур, Уджайн. Займае паўн.ч. Дэканскага пласкагор’я, на Пнзаходзіць у межы Інда-Гангскай раўніны. Клімат трапічны, мусонны. Ападкаў ад 700 мм (на ПнЗ) да 1600 мм (на Пд і ПдУ); дажджлівы сезон з чэрв. да кастрычніка. У натуральнай расліннасці пераважаюць лістападныя лясы. Сельскай гаспадаркай занята 75% насельніцтва. Вырошчваюць рыс, проса, пшаніцу, бавоўнік, алейныя культуры. Шаўкаводства. Здабыча марганцавай і жал. руд, баксітаў, каменнага вугалю, алмазаў. Прам-сць: баваўняная, металургічная, металаапр. і маш.-буд., буд. матэрыялаў, харч., джутавая, папяровая, хімічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАВЕ́ЙКА (Іван Андрэевіч) (н. 21.10. 1921, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт.Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску (1939), скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1964). З 1948 у любанскай раённай газеце Друкуецца з 1936. Аўтар зб. вершаў «Песня над палямі» (1955). Піша пераважна для дзяцей: зб-кі «Ручаінкі» (1956), «Вось якія мы» (1958), «Пра работу і ляноту» (1960), «Дружная сямейка» (1961), «Сняжынкі-смяшынкі» (1962), «Сем колераў вясёлкі» (1965), «Лясное возера» (1970), «Мы таксама падрасцём» (1971), «Дуб і дубок» (1977), «Няхай сонца не заходзіць» (1981), «Я прыдумаў казку» (1985). У кн. «Прынёс з вайны» (1991) — франтавыя запісы, вершы, апавяданні пра аднапалчан і інш.