захо́дзіць гл. зайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захо́дзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. захо́джу захо́дзім
2-я ас. захо́дзіш захо́дзіце
3-я ас. захо́дзіць захо́дзяць
Прошлы час
м. захо́дзіў захо́дзілі
ж. захо́дзіла
н. захо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. захо́дзь захо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час захо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

захо́дзіць несов.

1. в разн. знач. заходи́ть, заха́живать; (попутно, мимоходом — ещё) завора́чивать; (о светилах — ещё) зака́тываться, сади́ться;

2. карт. ходи́ть;

1, 2 см. зайсці́;

ро́зум за ро́зум з. — ум за ум захо́дит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да зайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захо́дзіць гл. зайсці

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зайсці́, зайду́, зо́йдзеш, зо́йдзе; зайшо́ў, -шла́, -ло́; зайдзі́; зак.

1. Ідучы, мімаходам пабыць дзе-н., наведаць каго-н., наогул прыйсці да каго-н.

З. ў кантору.

З. да сябра.

Зайдзіце да мяне вечарам.

2. па каго-што і з інф. Прыйсці куды-н. па каго-, што-н., з якой-н. мэтай.

З. ў яслі па дзіця.

3. Падысці не прама, а збоку, у абход.

З. ад лесу.

З. з правага боку.

4. Ідучы, трапіць куды-н. далёка, за якую-н. мяжу.

З. ў тыл.

З. па горла ў ваду.

Сонца зайшло за хмары або сонца зайшло (г. зн. схавалася за гарызонтам). Гутарка зайшла за поўнач (перан.). Справа зайшла надта далёка (перан.: перайшла дазволеныя межы).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачацца (пра размову, гутарку).

Зайшла гаворка пра літаратуру.

6. Зрабіць ход, пайсці (пра гульні ў карты).

З. тузам (з туза).

7. у што. Заехаць, паглыбіцца.

Цвік зайшоў у сцяну па самую плешку.

|| незак. захо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. захо́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачарго́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца па чарзе, адзін за адным.

Заходзіць куды-н. пачаргова (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забреда́ть несов., разг. захо́дзіць; заця́гвацца, завалака́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрэ́дку, прысл.

1. Іншы раз, час ад часу.

Ён з. заходзіць да нас.

2. Месцамі, дзе-нідзе.

З. трапляліся прыгажуні-бярозкі і трапяткія асіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захадзі́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. захаджу́ захо́дзім
2-я ас. захо́дзіш захо́дзіце
3-я ас. захо́дзіць захо́дзяць
Прошлы час
м. захадзі́ў захадзі́лі
ж. захадзі́ла
н. захадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. захадзі́ захадзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час захадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)