fascinate [ˈfæsɪneɪt] v. чарава́ць, зачаро́ўваць, прыво́дзіць у захапле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цма́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Прыцмокваць губамі, языком, выказваючы захапленне або незадаволенасць чым-н. —

Ну і стрэльба ж у цябе, браце! — цмакаў бывалы паляўнічы.

|| наз. цма́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zachwycenie

н. захапленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ФІЛ..., ФІЛА..., ...ФІЛ (ад грэч. phileō люблю), частка складаных слоў, якая абазначае любоў, захапленне чым-н. (напр., філакартыя, філатэлія) і адпавядае паняццям «аматар», «прыхільнік» (напр., славянафіл, бібліяфіл).

т. 16, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бібліяма́нія, ‑а, ж.

Захапленне збіраннем кніг, наогул цяга да кніг.

[Ад грэч. biblíon — кніга і mania — манія, захапленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вернападда́нніцкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Уласцівы вернападданаму. Вернападданніцкія пачуцці. Вернападданніцкае захапленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манья́цтва, ‑а, н.

Хваравітае захапленне якой‑н. ідэяй, уласцівае маньяку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мітынго́ўшчына, ‑ы, ж.

Разм. неадабр. Празмернае захапленне мітынгамі, пустымі размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазахапле́нне, ‑я, н.

Захапленне сабой, сваімі здольнасцямі, знешнім выглядам; самалюбаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЫЛЕТА́НЦТВА, дылетантызм (італьян. dilettante ад лац. delecto цешу, забаўляю),

занятак, захапленне якой-н. навукай, мастацтвам ці інш. справай без дастатковай спец. падрыхтоўкі, пры павярхоўным знаёмстве з прадметам; аматарства.

т. 6, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)