ручная халодная зброя, прызначаная для нанясення колючага або сякучага ўдару. Меў даўжыню простага адналязовага клінка 85 см, на канцы завостранага з двух бакоў, і дзяржанне з ахоўнай гардай. З’явіўся ў Еўропе ў 16 ст. і разам з шабляй і шашкай прызначаўся для замены мяча. На Беларусі шырока выкарыстоўваўся ў 17—18 ст. (быў на ўзбраенні гусараў, драгунаў і інш.). У войску ВКЛ ім таксама ўзбройваліся паштовыя (радавыя кавалерыі нешляхецкага паходжання); афіцэры коннай гвардыі былі ўзброены гвардз. П. з гардай, багата аздобленай пазалотай. У Расіі быў на ўзбраенні з канца 17 да канца 19 ст.; на флоце П., як від абардажнай зброі, меў больш кароткі клінок. Да 1917 П. — частка форменнай амуніцыі гардэмарынаў. У 1940—58 П. насілі курсанты сав. вышэйшых ваен.-марскіх вучылішчаў. У ВМФ Расіі і некаторых інш. дзяржаў П. уваходзіць у склад форменнага рыштунку для асістэнтаў пры Баявым Сцягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Вілковішча, вылко́вишчэ ’дзяржанне ў вілах для сена, гною’ (палес., Выг.). Да вілкі (гл.). Расшыраны суфікс ‑ов‑ішч‑а служыць для ўтварэння Nomen loci ’месца, на якім трымаюцца, знаходзяцца вілкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́гач ’дзяржанне, ручка ў касе’, ’дышаль у возе для валоў’ (ПСл) — адсубстантыўны назоўнік з суф. ‑ačь (Слаўскі, SP, 102). Параўн. балг.рога̀че ’ручкі ў плузе’. Да рог1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́гальна (puhalno) ’ручка біча, пугі’ (Тарн.). Ад пуга1 па тыпу касільна ’дзяржанне касы’, пужальна ’пугаўё’, магчыма, пад уплывам вядомай на Палессі “дэпалаталізацыі” ж: угэ < ужэ, няўго < пяўжо і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
osadka
ж.
1. ручка; дзяржанне;
2.бат. кветаложа;
3.бат. завязь
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Во́жаг, вожыг ’дзяржанне вілак, качаргі, памяла і г. д.’; ’палка з вострым канцом’ (Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Сцяц.); ’палка з апаленым канцом’ (Бяльк.). Рус.о́жег, о́жог, о́жиг ’палка, якая ўжываецца замест качаргі’, укр.о́жог, о́жуг ’тс’, польск.ożeg, каш.ožåk, чэш., славац.ožeh, дыял.vožėk ’дзяржанне вілак, качаргі; палка, якой разграбаюць вуголле’, серб.-харв.ȯžeg ’тое, чым разграбаюць агонь’; славен.ožèg ’качарга; палка з апаленым канцом’, макед.ожег ’жалезная качарга’, балг.дыял.ожег ’качарга’. Прасл.ožegъ, ožogъ першапачаткова ’палка з апаленым канцом’. Да жгу, жэгчы (Махэк₂, 424; Брукнер, 388). Параўн. ажагі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
osada
ж.
1. пасяленне; паселішча; пасёлак;
2. ручка; дзяржанне;
3.бат. кветаножка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)