Які складае сутнасць або датычыцца сутнасці чаго‑н.; значны, важны, асноўны. Істотны недахоп. Істотная розніца. Істотны ўклад у навуку. □ Кастрычніцкія дні 1917 года ў былой Расіі зрабілі вельмі істотную папраўку да гісторыі грамадства.Галавач.Мова героя — адзін з істотных сродкаў раскрыцця і выяўлення яго ўнутранага свету.Барсток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аргані́чны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арганізма (у 1 знач.); які характарызуецца жыццёвымі працэсамі; жывы. Арганічнае жыццё. Арганічны свет. Арганічная прырода.// Які ўтварыўся ў выніку разлажэння жывёльных і раслінных арганізмаў; які нагадвае сабой прадукт такога разлажэння. Чым далей у глыбіню возера, тым больш арганічных часцінак прымешваецца ў азёрныя адкладанні.Прырода Беларусі.
•••
Арганічная хіміягл. хімія.
аргані́чны2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да органа (у 1 знач.); які датычыцца ўнутранай будовы органаў чалавека. Арганічны парок сэрца.
2.перан. Унутраны, які датычыцца самой сутнасці, асноў чаго‑н.; непарыўна звязаны з чым‑н. Арганічнае адзінства тэорыі з практыкай. □ Сувязь паміж часткамі і цэлым настолькі арганічная, што варта пісьменніку змяніць імя героя, як светацені ў творы перамяшчаюцца.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
díesbezüglich
1.a які́ ма́е дачыне́нне да гэ́тага
2.adv што даты́чыцца гэ́тага
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
relate
[rɪˈleɪt]1.
v.t.
раска́зваць, апавяда́ць
2.
v.i.
1) даты́чыцца
2) мець дачыне́ньне, сыхо́дзіцца
He relates well to people — Ён до́бра сыхо́дзіцца зь людзьмі́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
СУБСТРА́Т (ад позналац. substratum аснова, літар. — падсцілка),
сукупнасць адносна простых, якасна элементарных утварэнняў, узаемадзеянне якіх абумоўлівае ўласцівасці пэўнай сістэмы ці працэсу; агульная аснова ўсіх з’яў і працэсаў. Паняцце «С.» блізкае да субстанцыі, таму першапачаткова ў філасофіі іх не адрознівалі, але кожнае з іх датычыцца розных аспектаў рэчаіснасці. У адрозненне ад субстанцыі як фундаментальнай сутнасці быцця, якая забяспечвае ўнутр. адзінства канкрэтных рэчаў, з’яў і працэсаў, пад С. разумеюць найб. элементарны (ніжні) слой рэальнасці. У некат. матэрыяліст. вучэннях С. прызнаваліся непадзельныя атамы, у ідэаліст. — нематэрыяльная энергія (энергетызм), «элементы свету» (эмпірыякрытыцызм) і інш. Адрозніваюць метафізічна-матэрыяліст. тлумачэнне С., дзе С. разглядаецца як элементарны нязменны першапачатак і зыходны носьбіт усіх уласцівасцей, стану і атрыбутаў аб’ектыўнай рэальнасці, і дыялектыка-матэрыяліст. разуменне С., дзе прызнаецца змяняльная прырода С. як вынік узаемадзеяння форм руху і субстратнага аспекту матэрыяльнага быцця. Ў гэтых межах паняцце С. выкарыстоўваецца для характарыстыкі якаснай неаднароднасці сістэмнай арганізацыі матэрыі і разнастайнасці структурных узроўняў розных форм руху. С. фіз. працэсаў лічацца элементарныя часціцы і палі, фундаментальныя ўздзеянні якіх (гравітацыйныя, электрамагнітныя, слабыя і моцныя) абумоўліваюць фізіка-хім. формы руху. С. хім. рэакцый выступаюць атамы, якія захоўваюць устойлівасць пры стварэнні і пераўтварэнні розных відаў рэчываў. С. у біялогіі — аснова, да якой прымацаваны нерухомыя арганізмы (для мікраарганізмаў і раслін адначасова з’яўляецца пажыўным асяроддзем); апорны элемент навакольнага асяроддзя, напр., грунт вадаёмаў для бентасу. У біяхіміі С. — рэчыва, на якое ўздзейнічае фермент. С. сац. форм руху з’яўляецца чалавек, мэтанакіраваная дзейнасць якога ляжыць у аснове ўсіх сац. змен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фармалі́ст
(фр. formaliste, ад лац. formalis = які датычыцца формы)
1) той, хто фармальна ставіцца да чаго-н. са шкодай для справы;
2) паслядоўнік фармалізму 2.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«ГІСТО́РЫКА-ЮРЫДЫ́ЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ», «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске...»,
найбуйнейшае серыйнае выданне дакументаў па гісторыі ўсх. Беларусі 16—18 ст. Выдадзена ў 1871—1906 (вып. 1—32) Віцебскім цэнтральным архівам старажытных актаў. Складальнікі і рэдактары: А.М.Сазонаў (вып. 1—16), М.М.Мяшчэрскі і М.Л.Вяроўкін (вып. 17), Вяроўкін (вып. 18—26), Дз.І.Даўгяла (вып. 27—32). З 17-га вып. ёсць імянны і геагр. паказальнікі. Назвы, змест асобных дакументаў, прадмовы, першыя 5 вып. пададзены ў перакладзе на рус. мову, астатнія — на мове арыгінала. Пераважная частка дакументаў апублікавана ўпершыню і датычыццагал.ч.сац.-эканам. жыцця гарадоў рэгіёна. Большасць іх адносіцца да гісторыі Магілёва.
Сярод дакументаў: прыходна-расходныя кнігі магістрата Магілёва за 1583—1716; акты земскіх і гродскіх судоў Віцебска, Мсціслава, Оршы, Полацка за 1534—1789; акты Віцебскага, Магілёўскага і Полацкага магістратаў за 1577—1791, Крычаўскай і Ушацкай магдэбургій за 1662—1771; каралеўскія прывілеі, інвентары і дакументы пра побыт і права Полаччыны і Віцебшчыны за 1506—1781; дакументы Чачэрскага староства за 1629—1726; дакументы па гісторыі царквы за 1618—1766, пра стварэнне і дзейнасць цэхаў у Магілёве; «Аршанскі гербоўнік» з генеалагічнымі табліцамі і тлумачэннямі; перадрук часопіса езуітаў «Плады духоўныя» («Fructus Spirituales»); інвентары маёнткаў, падараваных Стафанам Баторыем Полацкай калегіі езуітаў; апісанне межаў паміж ВКЛ і Рас. дзяржавай; звесткі пра суднаходства па Дзвіне, Уле, па метралогіі, тапаніміцы і гіст. геаграфіі Беларусі; дакументы, што тычацца біяграфіі падарожніка М.М.Пржавальскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Казе́ліць, у выразе казеліць вочы ’скасавурыўшыся, пільна ўглядацца ў каго-н., што-н.’ (БРС, ТСБМ, Касп.; полац., Нар. лекс.), казерыць вочы ’тс’ (КЭС., лаг.; Шат.). Дакладныя адпаведнікі ў іншых мовах нам невядомыя; што ж датычыцца наогул утварэння дзеясловаў такога тыпу, можна прывесці польск.koźlić (czoło) ’хмурыць і да т. п.’, рус.дыял.козиться ’злавацца; паводзіць сябе высакамерна; пазбягаць людзей і інш.’, козлиться ’ўпірацца, упарціцца’, літ.ožiúotis ’тс’. Метафара ў разглядаемым выпадку відавочная; што ж датычыцца словаўтварэння, то для формы казеліць можна думаць пра аснову казёл‑, адносна казерыць — меркаваць або аб наяўнасці экспрэсіўнага дэрывата з ‑р‑ суфіксацыяй ад каза, або аб уплыве такой суфіксацыі на асноўную форму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
republican
[rɪˈpʌblɪkən]1.
adj.
1) рэспубліка́нскі
2) Republican — які́даты́чыцца Рэспубліка́нскае Па́ртыі ў Злу́чаных Шта́тах
2.
n.
1) рэспубліка́нец -ца m., рэспубліка́нка f.
2) Republican — ся́бра Рэспубліка́нскае Па́ртыі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
трайны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў. Трайныя краты. Трайны падбародак.// Які тры разы паўтараецца або адбываецца ў тры прыёмы. Трайны скачок. Трайны ўдар.// Які праяўляецца ў трох відах, які датычыцца трох бакоў чаго‑н.; траякі. Трапная сувязь.
2. Павялічаны ў тры разы. Прадавалі білеты за трайную цану.
•••
Трайное правіла — тое, што і складанае трайное правіла (гл. правіла).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)