Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
здурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм. Сказаць, зрабіць, дапусціць якое‑н. глупства, дурасць. Ладымер думаў: да чаго [Міхалючка] прыставіць? Здураваў, што з самай вясны не пайшоў ён у мяне чараду ганяць у поле.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАХАНО́ВІЧ Аляксандр Антонавіч, паліт. дзеяч пач. 20 ст. Скончыў Віленскае пях. вучылішча (1897). Паручнік інжынерных войскаў. Стварыў Гродзенскі воінскі саюз для барацьбы супраць бальшавікоў. Пасля кастр. 1917 узначальваў у Петраградзе Цэнтр.к-т аб’яднаных грамадскіх арг-цый Гродзенскай губ., які ў ліп. 1918 разагнаны бальшавікамі. У снеж. 1918 у Кіеве вёў дзейнасць супраць урада БНР. У студз. 1919 у Адэсе ўступіў у Бел.нац. цэнтр (БНЦ), прапанаваў яму прыняць на сябе функцыі Часовага краёвага ўрада Беларусі (21.1.1919 прапанова адхілена). 26.1.1919 спрабаваў падмануць БНЦ: паведаміў, што ў Слоніме 13.1.1919 адбыўся Усебел. з’езд, які абраў дырэкторыю на чале з Бахановічам. Выключаны з БНЦ і высланы з Адэскай акругі. Пазней у Вене называў сябе «прэзідэнтам Беларускай Рэспублікі», прасіў дапусціць яго на мірную канферэнцыю ў Парыжы.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЗАПАЛЯ́Р’Я АБАРО́НА (чэрв. 1941 — кастр. 1944),
баявыя дзеянні войск Паўн., з 1.9.1941 Карэльскага франтоў, Паўн. флоту і Беламорскай флатыліі ў Вял.Айч. вайну на Кольскім п-ве, у паўн. Карэліі, на Баранцавым, Белым і Карскім морах супраць узбр. сіл гітлераўскай Германіі і саюзнай ёй Фінляндыі. Мэта — не дапусціць захопу праціўнікам Кольскага п-ва з незамярзаючым портам Мурманск і Кіраўскай чыгункай, забяспечыць абарону паўн. марскіх камунікацый. У выніку гераічнай абароны сав. войскі не дазволілі праціўніку ізаляваць СССР ад знешніх сувязей праз паўн. парты і перарэзаць Паўн. марскі шлях на Д. Усход, забяспечана дастаўка ў СССР праз Мурманскі порт ваенных грузаў марскімі канвоямі саюзнікаў. У кастр. 1944 узбр. сілы СССР выгналі захопнікаў з сав. Запаляр’я. Прэзідыум Вярх. Савета СССР заснаваў 5.12.1944 медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» (больш за 307 тыс. узнагароджаных). 7.5.1985 Мурманску прысвоена званне «Горад-герой».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мах¹, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Адзін хуткі рух у паветры чым-н., узмах.
М. крыла.
М. рукі.
2. У спорце: адзін рух нагой, рукой або корпусам уперад, назад або ўбок.
М. уперад.
◊
Адным махам, за адным махам (разм.) — адразу, за адзін прыём.
Даць маху (разм.) — дапусціць памылку.
З усяго маху (разм.) — размахнуўшыся, з усяе сілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагі́б, -бу м., в разн. знач. проги́б;
не дапусці́ць ~бу бэ́лек — не допусти́ть проги́ба ба́лок;
трэ́шчына ў ~бе — тре́щина в проги́бе
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недапушча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які нельга дапусціць, дазволіць; недазволены. Недапушчальны ўчынак. □ Прэтэнзіі на асобнае становішча ў літаратуры былі недапушчальныя ў тых абставінах, якія склаліся к пачатку 30‑х гадоў.Перкін.// Такі, з якім нельга мірыцца. Недапушчальнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)