АТЛА́САЎ (Уладзімір Васілевіч) (каля 1661—64—1711),
рускі землепраходзец. Сібірскі казак. У 1697—99 здзейсніў паходы на Камчатку, заснаваў астрог Верхнекамчацкі, абклаў данінай мясц народы. У 1701 за далучэнне Камчаткі да Расіі атрымаў чын казацкага галавы. Упершыню рознабакова апісаў прыроду і насельніцтва Камчаткі, даў звесткі пра астравы і землі паблізу ад Камчаткі і Чукоцкага п-ва, пра Курыльскія а-вы і Японію. Забіты ў час бунту служылых людзей. Імем Атласава названы бухта і вулкан на Курыльскіх а-вах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акцэсі́йны
(ад лац. accessio = далучэнне)
які далучаецца;
а. дагавор — дагавор, падпісваючы які дзяржава далучаецца да дагавору, заключанага раней паміж іншымі дзяржавамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Béitrittm -(e)s, -e (zu D) уступле́нне (у што-н.), далучэ́нне (да чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА АХО́ВЫ ПРЫРО́ДЫ,
добраахвотная грамадская арг-цыя. Засн. ў 1962. Аснова т-ва — пярвічныя арганізацыі, якія аб’ядноўваюць каля 3 млн. членаў (1995). Задачы т-ва: прапаганда ведаў аб прыродзе і яе ахове, далучэнне грамадзян да актыўнай дзейнасці па ахове прыроды, павелічэнні яе багаццяў, азеляненні нас. пунктаў, выхаванне экалагічнай свядомасці, беражлівых адносін і любві да прыроды і да роднага краю. Далучаецца да сусв. арг-цыі па ахове навакольнага асяроддзя «Грынпіс», супрацоўнічае з Беларускім «Фондам Сораса». Друкаваны орган — час.«Родная прырода».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТА» ў Латвіі,
культурна-асветнае таварыства бел. інтэлігенцыі ў 1924—36. Асн. мэты: гуртаванне бел. меншасці ў Латвіі, далучэнне яе да лат. і адначасова развіццё бел. культуры. Мела аддзелы ў Дзвінску, Лібаве, Люцыне. Па ініцыятыве «Беларускай хаты» створаны прыватная бел. школа, дзярж.бел. 2-гадовыя настаўніцкія курсы з інтэрнатам, 2-я гар. 6-класная бел. школа, прыватная дадатковая вячэрняя школа для дарослых, драм. студыя «Таварыства беларускага тэатра» ў Рызе, бел. дзіцячы сад у Дзвінску, б-кі і гурткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жухаце́ць ’гарэць, свяціць’ (клец., любан., Жыв. сл.). Значэнне ’гарэць’ прадстаўлена ў шэрагу слоў на жу‑: жураць, жуляць, жураць (гл.). ‑х‑ тлумачыцца, відаць, экспрэсіўным пашырэннем кораня; ‑ац‑ адлюстроўвае суфікс ‑ot‑ са знач. ’аддзеяслоўная якасць’, ’гарэнне, свячэнне’; ‑ě‑ti > ець. Не выключана і прамое далучэнне суфікса ‑ацець (параўн. грукацець, тупацець, шапацець, бразгацець, ляскацець з гукавымі значэннямі). Гл. зіхацець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпрэ́жка, пры́пражка ’далучэнне да раней запрэжаных жывёл’; від запрэжкі каня: збоку ад аглабель для дапамогі каранніку; прыпражны конь’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ), прыпрэ́жный ’прыпражны’ (Бяльк.). Да прыпрагаць, прэфіксальнага дзеяслова ад прасл.*pręgǫ, pręgti (гл. упрэ́гці). Аналагічныя вытворныя і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус.дыял.припря́жний ’прыпражны’, укр.припря́жений ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́стані, пры́станкі, пры́стань ’прыняцце зяця ў дом цесця’ (Нас.); параўн. рус.смал.при́станки: идить в при́станки ’жаніцца і заставацца жыць у доме жонкі’, при́стань ’зяць, прыняты ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме цесця’, зах.-бранск.жить в при́стани ’жыць у доме жонкі’, укр.при́стани ’далучэнне да кампаніі’, приста́я ’ўступленне ў шлюб у якасці прымака’. Да прыста́ць < стаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«БЕЛАРУ́СКАЕ СЛО́ВА»,
штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета ў Зах. Беларусі. Выдавалася з 3.2.1926 да 9.2.1928 у Вільні на бел. мове. Выдавец — Часовая бел. рада, з № 20 за 1926 — Бел.нац. рада. У праграмных артыкулах заяўляла пра нац. адраджэнне, тэрытарыяльную і культ.-нац. аўтаномію Беларусі, перадачу зямлі сялянам, шырокі дэмакратызм, нац. царкву, барацьбу з камунізмам і далучэннеУсх. Беларусі да Заходняй. Асвятляла пытанні бел. школьніцтва, працаўладкавання бел. інтэлігенцыі, зямельнай справы і інш. Крытыкавала праграмы Бел. сялянска-работніцкай грамады, Бел. сялянскага саюза, Бел. хрысціянскай дэмакратыі. Выйшлі 74 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІЕЎСКІ ТРАКТА́Т 1783,
дагавор паміж Расіяй і Картлі-Кахецінскім царствам (Усх. Грузія), заключаны 4 жн. ў Георгіеўску (Паўн. Каўказ). Паводле Георгіеўскага трактата груз. цар Іраклій II прызнаваў пратэктарат Расіі і адмаўляўся ад самаст. знешняй палітыкі. Кацярына II гарантавала Грузіі поўную аўтаномію, непарушнасць яе тэр. і абарону на выпадак вайны; прывілеяваныя саслоўі Грузіі прыраўноўваліся да адпаведных рускіх. Георгіеўскі трактат аслабіў пазіцыі Ірана і Турцыі ў Закаўказзі і падрыхтаваў далучэнне Грузіі да Расіі ў 1801.
Літ.:
Брегвадзе А.И. Славная страница истории: Добровольное присоединение Грузии к России и ею социально-экон. последствия. М., 1983.