БАРЫСЁНАК (Барыс Васілевіч) (н. 22.7.1934, г. Беразіно Мінскай вобл.),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1968). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1956). Працуе ў Т-ры юнага гледача Беларусі. Яго мастацтва адметнае арганічнасцю, мяккасцю, пластычнай выразнасцю і дакладнасцю знешняга малюнка роляў: Максім Багдановіч («Зорка Венера» М.Алтухова і Б.Бур’яна), Адась, Васіль («Папараць-кветка» і «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Максім Кутас («Прымакі» Я.Купалы ў спектаклі «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...»), Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), а таксама ролі ў спектаклях-казках. Удзельнічае ў тэле- і радыёпастаноўках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ СТУ́ДЫЯпры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе.
Існавала ў 1933—37. Мела на мэце падрыхтоўку бел. акцёрскіх кадраў. Вядучыя педагогі — рэжысёры і акцёры Ленінградскага акад.т-ра драмы. Маст. кіраўнік — акцёр і педагог Б.Жукоўскі. Студыю скончылі 19 чалавек, якія папоўнілі калектыў рэарганізаванага Тэатра юнага гледачаБССР. У час вучобы падрыхтаваны спектаклі: «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (у жн. 1936 паказаны ў Мінску і Віцебску), «Глыбокая правінцыя» М.Святлова, «Рэвізор» М.Гогаля (III акт), «На дне» (II акт) і «Варвары» М.Горкага, «Банкір» А.Карнейчука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАВЕ́ЛЬ (Сяргей Барысавіч) (н. 1.6.1954, Мінск),
бел. акцёр. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976), працаваў у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача, з 1985 у Дзярж. маладзёжным т-ры Беларусі. Творчай манеры Ж. характэрны экспрэсіўнасць, тэмперамент, абаяльнасць і ўнутр. такт. Сярод лепшых роляў: Бэмбі («Бэмбі» Ф.Зальтэна, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980), Гайліс («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Санька («У спадчыну — жыццё» А.Петрашкевіча), паніч Казік Валахоўскі, Бен-Равуні («Калыска чатырох чараўніц», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле У.Караткевіча). Здымаецца ў тэлеспектаклях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́КІН (Генадзь Пятровіч) (н. 26.12.1930, г. Бабруйск),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Вучыўся ў Я.Чамадурава і П.Масленікава. Аформіў спектаклі «Босая птушка» М.Волінай (Гродзенскі абл.драм.т-р, 1966), «Два клёны» Я.Шварца (Рэсп.т-р юнага гледача, 1968) і інш., інтэр’еры музея Я.Коласа ў Мінску (1964—65), зрабіў эскіз дэкарацыі да оперы М.Мусаргскага «Барыс Гадуноў» (1967) і інш. Сярод жывапісных работ «Браслаў асенні», «Крыніцы» (абедзве 1990), «Свята светлага Вялікадня» (1995), «Жыровічы» (1997), нацюрморты.
Г.Івакін Эскіз дэкарацыі да оперы М.Мусаргскага «Барыс Гадуноў». 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕЛЯ́Н (Яфім Захаравіч) (12.4.1912, г. Рэчыца Гомельскай вобл. — 6.3.1975),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў студыю пры Ленінградскім Вял.драм. т-ры (1935), працаваў у гэтым тэатры. Для ігры характэрны стрыманы лірызм, уменне трымаць паўзу, прыцягваць увагу гледача да роздумаў героя. Сярод роляў: Джэксан («Скаваныя адным ланцугом» Н.Дугласа і Г.Сміта, 1961), Вяршынін («Тры сястры» А.Чэхава, 1965). З 1932 здымаўся ў кіно: Сава Марозаў («Мікалай Баўман», 1968), Свідрыгайлаў («Злачынства і кара», 1970). Чытаў тэкст ад аўтара ў фільмах, у т. л. тэлефільме «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973) і інш.
літоўскі акцёр і рэжысёр; адзін з заснавальнікаў літ.прафес.т-ра. Працаваў у т-рах Петраграда і Вільні (з 1916), каўнаскіх драм. (1920—52, 1959—63) і юнага гледача (1952—59). Сцэнічныя вобразы вылучаліся глыбінёй, рэаліст. выразнасцю, дынамікай: Скіргайла, Шарунас («Скіргайла», «Шарунас» В.Крэве), Крушна («Сын уладара» і «Уладар» В.Мікалайціса-Пуцінаса), Чабутыкін («Тры сястры» А.Чэхава), Глостэр («Кароль Лір» У.Шэкспіра). Паставіў спектаклі «Пяюць пеўні» Ю.Балтушыса (1948, 1958), «Блудны сын» Р.Блаўмана (1957) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кінапанара́ма
(ад кіна- + панарама)
1) панарамны кінафільм, пры дэманстрацыі якога ствараецца эфект прысутнасці гледача на месцы дзеяння;
2) кінатэатр для дэманстрацыі панарамных фільмаў;
3) кінафільм з шырокім і шматгранным паказам якіх-н. падзей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАЦЕ́ХІН (Васіль Васілевіч) (5.5.1906, Масква — 3.10.1963),
бел. рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1949). Скончыў эксперым. майстэрні пры Дзярж. т-ры імя У.Меерхольда (1935). 1936 рэжысёр у БДТ-3, з 1937 маст. кіраўнік Мазырскага калг.-саўг., у 1938—41 і 1946 Палескага з 1946 гал. рэжысёр Пінскага абл.драм. т-раў, з 1952 рэжысёр Белдзяржэстрады, з 1955 Бел.т-ра юнага гледача. Творчасці ўласцівы ўменне ствараць спектаклі з нац. каларытам, выкарыстоўваць сродкі муз. выразнасці. Сярод работ у БДТ-3 — «Пушкінскі спектакль», «Мяцеж» Дз.Фурманава і С.Паліванава (абедзве 1937); у Мазырскім т-ры — «Партызаны» К.Крапівы, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» і «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага, «Каварства і каханне» Ф.Шылера (усе 1938); у Палескім т-ры — «Хто смяецца апошнім» Крапівы, «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка (абедзве 1939), «Любоў Яравая» К.Транёва (1946); у Пінскім т-ры «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Несцерка» В.Вольскага (абедзве 1947), «Гэта было ў Мінску» А.Кучара (1948), «З народам» К.Крапівы (1949), «Паўлінка» Я.Купалы, «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча (абедзве 1952); у т-ры юнага гледача — «Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага (1956), «Прыгоды Чыпаліна» Дж.Радары (1957), «Не верце цішыні» І.Шамякіна (1958, з. Л.Мазалеўскай), «Авадзень» паводле Э.Войніч (1961), «Пара любві» В.Катаева (1963).
Літ.:
Стэльмах У. Васіль Пацехін // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫЧ (Соф’я Якаўлеўна) (н. 29.12.1919, Мінск),
бел. актрыса, рэжысёр т-ра і радыё. Засл. работнік культуры Беларусі (1985). Скончыла Бел. студыю пры Цэнтр.тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). Працавала ў Т-ры юнага гледачаБССР (1937—41). Дыктар на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь», у Брэсцкім і Гомельскім абл.драм. т-рах. У 1967—86 гал. рэжысёр літ.-драм. вяшчання Бел.рэсп. радыё. Ажыццявіла больш за 200 радыёпастановак, пераважна твораў бел. пісьменнікаў (у большасці была і аўтарам інсцэніровак). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 за радыёпастаноўкі «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа.