Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Небакра́й ’небасхіл; гарызонт’ (ТСБМ). Наватвор, аўтарства якога прыпісваецца паэту А. Зарыцкаму (М. Стральцоў у кн.: Слова наша роднае. Мн., 1986, 125): паэтычны сінонім да небасхіл (гл.), параўн. рус.небозем ’гарызонт’ (аўтарства прыпісваецца Далю), польск.niebokrąg ’акружнасць неба’ і пад. Хутчэй за ўсё з укр.небокра́й ’тс’ (яшчэ ў Шаўчэнкі). З не́ба і край ’канец, мяжа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гірагарызо́нт
(ад гіра- + гарызонт)
тое, што і гіравертыкаль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Hórizontm -(e)s, -e гарызо́нт, далягля́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Séhkreism -es, -e далягля́д, ба́чны гарызо́нт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
біягарызо́нт
(ад бія- + гарызонт)
функцыянальнае падраздзяленне ярусаў у біяцэнозах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
skyline
[ˈskaɪlaɪn]
n.
1) гарызо́нт -у m.
2) небасхіл -у, небакра́й -ю m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПАДЗО́ЛІСТЫЯ ГЛЕ́БЫ,
тып глеб, якія фарміруюцца пад хвойнымі і мяшанымі лясамі з мохавым, мохава-кусцікавым і мохава-травяным покрывам ва ўмовах прамыўнога воднага рэжыму і перыяд. ўвільгатнення. Належаць да аўтаморфных глеб. Пашыраны ў паўн. раёнах умераных шырот Еўропы, Зах. Сібіры, Д. Усходу, Паўн. Амерыкі. На Беларусі трапляюцца па ўсёй тэрыторыі, найб. плошчы ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Вылучаюць уласна падзолістыя глебы ў лясах і акультураны падтып на ворных землях. Марфал. глебавы профіль складаецца з некалькіх гарызонтаў: пад спрадвечнымі лясамі вылучаюць лясны подсціл таўшчынёй да 10 см, далей падзолісты гарызонт папяліста-бялявага колеру (да 7 см), падзоліста-ілювіяльны гарызонт жаўтавата-бялявага колеру (15—20 см) і ілювіяльны гарызонт бурага, палевага, светла-жоўтага колераў, які пераходзіць у глебаўтваральную (мацярынскую) пароду. П.г. характарызуюцца кіслай рэакцыяй асяроддзя, невял. колькасцю гумусу і пажыўных элементаў, вільгаці. Для павышэння ўрадлівасці П.г. праводзяць арашэнне, вапнаванне глебы, уносяць арган. і мінер. ўгнаенні. Гл. таксама Глеба.