МАНЬКО́ЎСКІ (Ігнат Антонавіч) (каля 1765, Віцебшчына — 11.1.1832),
бел. публіцыст. З 1783 на дзярж. службе — саветнік Бел. губернскага праўлення, віцебскі губернскі пракурор, віцэ-губернатар. З 1817 у адстаўцы, жыў у сваім маёнтку Мілае каля Віцебска Супрацоўнічаў у рус. часопісах. У «Пісьме з Віцебска» («Сын Отечества», 1813) асуджаў агрэсію Напалеона, услаўляў гіст. подзвіг народаў Расіі ў вайне 1812. У 1831 узнаг. залатым медалём Вольнага эканам.т-ва ў Пецярбургу за конкурсны твор «Адказ на задачу, прапанаваную імператарскім Вольным эканамічным таварыствам: «Якім чынам лёгка і танна выправіць сялянскія пабудовы або зрабіць у іх карысныя ўдасканаленні?» (выд. 1833), у якім патрабаваў паляпшэння быт. умоў сялян, выказваў каштоўныя думкі па пытаннях сельскай гаспадаркі, аховы прыроды. Публіцыстыка М. вылучаецца эмацыянальнасцю, спавядальнасцю, шырынёй кругагляду. Мяркуюць, што пісаў і па-беларуску, некат. даследчыкі лічаць яго аўтарам «Энеіды навыварат».
Літ.:
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rectify
[ˈrektɪfaɪ]
v.t. -fied, -fying
1) выпраўля́ць
We are trying to rectify the situation — Мы спрабу́ем вы́правіць сытуа́цыю
2) Electr. выпро́стваць
3) Chem. ачышча́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АБУ́ТАК АРТАПЕДЫ́ЧНЫ,
спецыяльны абутак для людзей з дэфармаванымі ступнямі і ступнямі з функцыянальным дэфектам. Дапамагае выправіцьпач. няўстойлівую дэфармацыю ступні, кампенсаваць пакарачэнне канечнасці, павялічыць плошчу апоры, падтрымаць звод ступні, вызваліць балючыя месцы ад нагрузкі, зрабіць канечнасць апорнай, калі дэфармацыю нельга ліквідаваць хірург. метадамі. Паказанні для нашэння: плоскаступнёвасць, пакарачэнне ступні і канечнасці; касалапасць, паралітычныя дэфармацыі ступняў, аплікозы галёнкаступнёвага сустава; хранічныя ацёкі і інш. Артапедычны абутак носяць таксама на артапедычных апаратах, гіпсавых павязках і пратэзах. Вырабляецца ён індывідуальна пад кантролем урача.
Просты артапедычны абутак мала адрозніваецца ад звычайнага; складаны мае спец. канструкцыю верху і нізу. Адной з гал. частак артапедычнага абутку з’яўляецца пластычная вусцілка (супінатар), якую вырабляюць па злепку са ступні. Верх. Артапедычнага абутку ўмацоўваюць «падтрымкамі» або цвёрдымі паўгарсэтамі. Вышыню верху пры паралічы мышцаў галёнкі павялічваюць да палавіны лыткі. На Беларусі вырабляюць і рамантуюць артапедычны абутак на Мінскім пратэзным з-дзе і ў пратэзных майстэрнях абл. цэнтраў.
4.(внести много исправлений) напра́віць, вы́правіць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́пхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Штурхнуўшы, прымусіць выйсці адкуль‑н.; выгнаць. Выпхнуць хулігана за дзверы.//Разм.Выправіць сілай куды‑н.; выперці. Сіламі ўсяе сям’і Валодзьку зноў выпхнулі ў школу.Карпюк.
2. Напіраючы, выштурхнуць. Толя кінуўся ў кухню-бакоўку,.. аберуч выпхнуў на двор рамы старога акна і выскачыў на снег.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЮА́НС (франц. nuance),
адценне, тонкае адрозненне. 1) У выяўленчым мастацтве ледзь бачны пераход аднаго колеравага тону ў другі (у жывапісе), адной святлоценявой градацыі ў другую (у скульптуры, графіцы). Сукупнасць адценняў (нюансіроўка) выкарыстоўваецца для дасягнення больш тонкай мадэліроўкі выявы.
2) У архітэктуры і горадабудаўніцтве адзін са сродкаў стварэння кампазіцыі будынкаў, збудаванняў, комплексаў і ансамбляў, пры якім выкарыстоўваюцца падобныя маст. якасці асобных элементаў, што ствараюць рытмічны рад. У процілегласць кантрасту, дзе пераважаюць адрозненні аднародных якасцей, Н. згладжвае гэтыя адрозненні, дае магчымасць у пэўнай ступені выправіць няўдалыя суадносіны асобных частак кампазіцыі.
3) У музыцы Н. падзяляюцца на дынамічныя (гл.Дынаміка), тэмпавыя (гл.Тэмп) і тыя, што раскрываюць эмац. характар музыкі (напр., dolce пяшчотна, tenebroso змрочна, con spirito адухоўлена, appassionato страсна, maestoso велічна). Сукупнасць Н. (нюансіроўка) вызначаецца ўнутр. сутнасцю і характарам музыкі, яе стылем і асаблівасцямі структуры муз. твора. Асн. Н. выканання пазначаюцца аўтарам і з’яўляюцца арыенцірам інтэрпрэтацыі твора. Канкрэтны спосаб нюансіроўкі залежыць пераважна ад індывід. творчай манеры выканаўцы, чым тлумачыцца множнасць і непаўторнасць інтэрпрэтацый аднаго твора. Н. пазначаюць звычайна італьян.муз. тэрміналогіяй.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае горб (у 1 знач.). Расказвалі, што калісьці на месцы Чорнага возера стаяў вялізны палац, у якім жыў гарбаты князь.Шашкоў.//узнач.наз.гарба́ты, ‑ага, м.; гарба́тая, ‑ай, ж. Гарбун. Гарбатага толькі магіла выправіць.Прыказка.
2. Выгнуты, з гарбінкай. Гарбаты серп. □ Гарбаты тонкі нос падкрэсліваў рашучасць характару гэтага чалавека.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непапра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які немагчыма або цяжка паправіць, выправіць. Перад канцом вайны.. [Андрэеўну] напаткала непапраўнае гора — прыйшла чорная вестка аб смерці сына.Шахавец.Вера раптам адчула, што зрабіла нейкую недаравальную непапраўную ўступку, сказаўшы мастаку не тое, што думала.Асіпенка./узнач.наз.непапра́ўнае, ‑ага, н.Заляскалі стрэлы. Карп зразумеў, што здарылася непапраўнае, але не разгубіўся.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cure2[kjʊə]v.
1. (of) выле́чваць, лячы́ць;
cure smb. of bad habits адвучы́ць каго́-н. ад дрэ́нных звы́чак
2. нарыхто́ўваць, кансервава́ць;
cure fish вэ́ндзіць ры́бу
♦
what can’t be cured must be endured прыхо́дзіцца міры́цца з тым, што не́льга вы́правіць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)