2) недасту́пны для ўсіх, з абмежава́ным до́ступам (пра шко́лу, клюб)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БІ́СМАРК (Bismarck, Bismark) Ота Эдуард Леапольд фон Шонгаўзен (Schönhausen; 1.4.1815, Шонгаўзен, зямля Саксонія-Ангальт, Германія — (30.7.1898), дзяржаўны дзеяч Германіі, заснавальнік і першы канцлер Герм. імперыі. Князь (1871). Вывучаў права ў Гётынгене і Берліне (1832—35). Дэп. 1-га і 2-га аб’яднаных ландтагаў Прусіі (1847—48). З 1848 чл. Кансерватыўнай партыі. Прадстаўляў Прусію ў бундэстагу ў Франкфурце-на-Майне (1851—59). Прускі пасланнік у Расіі (1859—62) і Францыі (1862). У 1862—90 прускі прэм’ер-міністр. Канцлер Паўн.-герм. саюза (1867—71), рэйхсканцлер Германіі (1871—90). Пасля, дацкай вайны 1864, аўстра-прускай вайны 1866 і франка-прускай вайны 1870—71 ажыццявіў аб’яднанне герм. зямель пад вяршэнствам Прусіі. Адзін з гал. арганізатараў Траістага саюза 1882, накіраванага супраць Францыі і Расіі, аднак лічыў вайну з Расіяй вельмі небяспечнай для Германіі. Ва ўнутр. палітыцы праводзіў «Культуркампф», увёў Выключны закон супраць сацыялістаў, законы аб сац. страхаванні (1883—89) і інш. Аўтар кн. «Думкі і ўспаміны» (т. 1—2, 1898).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіга́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Незвычайна вялікі; велізарны. Гіганцкі завод. Гіганцкае дрэва.//перан. Надзвычайны, выключны па сіле або важнасці. Гіганцкі размах будаўніцтва. □ Працаваць і жыць, як Горкі — вось да чаго хочацца заклікаць. Простае, вялікае жыццё, гіганцкая праца!Купала.Жывёлагадоўля ў калгасе «Рассвет» пабыла сапраўды гіганцкі размах.Кухараў.
•••
Гіганцкія крокігл. крок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыгу́льны, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Які шчыльна, добра прылягае; у абцяжку. [Каморнік] доўга прыладжваў на нагах шчыгульныя гетры.Чорны.
2. Зграбны, ладны. Цяпер.. [бацька] шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавых боты.Вітка.//перан. Асаблівы, нязвыклы, выключны. Не падабалася гэтая шчыгульная шляхетнасць Цішку і майму брату Ваньку.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)