Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выклю́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных нормаў.
2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі. Справа мае выключнае значэнне. □ Людзі працавалі з выключнай напружанасцю — дзень і ноч.Шамякін.//Разм. Вельмі добры. Выключнае ўражанне. □ — Выключная юшка! — не ўстрымаўся Сярго, каб не пахваліць ежу.Гурскі.
3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі лапай асобы, калектыву ці рэчы. Выключная заслуга вучонага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Выклю́чны (БРС, КТС). Да выключаць. Калька рус.исключительный ’тс’ (Гіст. мовы, 2, 141).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЫКЛЮ́ЧНЫ ЗАКО́Н СУ́ПРАЦЬ САЦЫЯЛІ́СТАЎ,
«Закон супраць шкодных і небяспечных памкненняў сацыял-дэмакратыі», антыдэмакратычны заканад. акт, накіраваны супраць сацыяліст. і рабочага руху ў Германіі ў 1878—90. Ініцыіраваны рэйхсканцлерам О.Бісмаркам. Прыняты рэйхстагам і набыў сілу ў кастр. 1878 (тэрмін дзеяння 2,5 года; прадоўжаны ў 1881, 1884, 1886 і 1888). Паводле закону забараняліся с.-д. і распускаліся многія рабочыя арг-цыі, закрываліся рабочыя газеты і часопісы, канфіскоўвалася сацыяліст.л-ра і інш. За гады яго дзеяння распушчана 350 рабочых арг-цый, арыштавана 1500 і выслана 900 чал. Жорсткая рабочая палітыка Бісмарка выклікала новыя хвалі выступленняў працоўных і рост сярод іх папулярнасці с.-д. партыі. Пасля адстаўкі Бісмарка (1890) тэрмін дзеяння закону не быў прадоўжаны і ён страціў сілу.