стэрылізава́ць

(ад лац. sterilis = бясплодны)

1) рабіць стэрыльным, вызваляць ад мікробаў пры дапамозе высокай тэмпературы;

2) рабіць бясплодным.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вы́валака рус. ’тягостный выход в болезни’ (тлумачэнне Насовіча, Нас. Доп.); параўн. рус. смал. выволакивать с горявызваляць з бяды’. Ад вы́валачыцца ’вылезці, выкараскацца’; параўн. польск. wywlec się ’тс’, семантычная паралель — рус. выва́ливаться ’выздараўліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перадушы́ць, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

Падушыць усіх, многіх або ўсё, многае. Віхрам уляцяць хлопцы-малойцы ноччу ў Ліпкі, перадушаць гітлераўцаў і вызваляць нявольніка. Кавалёў. Калі б я не прачнуўся, воўк мог бы перадушыць палову статка... Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́свобождать несов. вызваля́ць; (от чего-л. стесняющего) выслабаня́ць, аслабаня́ць; (вынимать) выма́ць; (вытаскивать) выця́гваць; (опоражнивать) апаражня́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

unchain

[ʌnˈtʃeɪn]

v.t.

спуска́ць з ланцуга́; здыма́ць кайданы́; вызваля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

uwłaszczać

незак. вызваляць з-пад прыгону; распрыгоньваць; разнявольваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

камісава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак.; каго-што.

Разм.

1. Агледзець (аглядаць) каго‑н. на медыцынскай камісіі для вызначэння стану здароўя. Урачы ўважліва камісуюць дапрызыўнікаў.

2. Вызваліць (вызваляць) на медыцынскай камісіі ад ваеннай службы, работы і пад. па стану здароўя. Камісаваць раненага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КРЫЖА́НІЧ ((Križanić) Юрый) (каля 1618, Обрх, Славенія — 12.9.1683),

харвацкі рэліг. дзеяч, публіцыст, адзін з папярэднікаў панславізму. Д-р багаслоўя (1642). Каталіцкі свяшчэннік-місіянер. Прапагандаваў ідэю «славянскага адзінства». У 1647 наведаў Маскоўскую дзяржаву. У час другога прыезду ў Маскву (1659) выступаў за унію праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, рэліг. аб’яднанне ўсіх слав. народаў пад вяршэнствам рым. папы, палітычнае — рас. цара, намагаўся стварыць штучную агульнаслав. мову; сасланы рас. ўладамі ў г. Табольск (1661—76). У 1678 прыехаў у Вільню і ўступіў у ордэн дамініканцаў. У складзе войска Рэчы Паспалітай дапамагаў вызваляць ад тур. аблогі Вену, каля якой і загінуў. Аўтар тэалагічных, філас., мовазнаўчых і інш. трактатаў, у г.л. «Палітыка» (1663—66), «Тлумачэнне гістарычных прароцтваў» (1674).

Тв.:

Рус. пер. — Политика. М., 1965.

Літ.:

Пушкарев Л.Н. Юрий Крижанич: Очерк жизни и творчества. М., 1984.

т. 8, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

uncage

[ʌnˈkeɪdʒ]

v.t.

1) выпуска́ць з кле́ткі

2) вызваля́ць, выпуска́ць з астро́гу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Збаўля́цьвызваляць, ратаваць’ (Нас.). Рус. избавлять ’тс’, укр. збавляти ’змяншаць, траціць’, параўн. вибаваляти ’ратаваць’, польск. zbawiaćвызваляць, ратаваць’, ’адабраць’, чэш. zbaviti, славац. zbaviť, славен. izbáviti, серб.-харв. ѝзбављати, балг. изба̀вям, макед. избави. Ст.-слав. избавлꙗти. Ст.-рус. избавляти. Ст.-бел. избавляти, збавляти (Скарына). Параўн. ст.-бел. выбавити (Скарына). Наяўнасць паралельнай формы з вы‑ дае падставу лічыць рус. избавить стараславянізмам (Шанскі, 2, И, 19). Узвышаная семантыка, чаргаванне збавіцьзбавляць у карысць ст.-слав., а не польск. паходжання бел. лексемы. Разам з тым нельга выключыць агульнаслав. і прасл. характар лексемы. Jьz‑bav‑i‑ti прэфіксальнае ўтварэнне; bav‑ — каўзатыў да byti. Гл. бавіцца, быць, Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 219–220; БЕР, 2, 16; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 101.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)