Разбе́рыць ’адрозніць’ (лудз., Сл. ПЗБ), ’разблытаць’: круцялі разберым (паст., там жа), ’высветліць’: разберыш ты сам (в.-дзв., там жа). Хутчэй за ўсё ад разабра́ць, разбіра́ць (гл.), але прычыны трансфармацыі слова незразумелыя (уплыў літ. ber̃tiвеяць; сеяць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нау́тхаць ’загадзя мець на ўвазе’ (Мядзв.). Відаць, з на- і утхаць ’унюхаць, пачуць’, вытворнае ад тхацьвеяць, дыхаць’, параўн. фразеалагізмы трымаць нос па ветру ’адчуваць, куды схіляюцца справы’, чуць, куды вецер дуе ’прадбачыць ход спраў’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́яць 1, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што.

1. Звеяць, правеяць усё, многае. Павеяць увесь авёс.

2. і без дап. Веяць некаторы час. Павеяць да абеду зерне.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць веяць; падзьмуць (пра вецер і пад.). Пад дзень пасеяў вецер, і сцяг горда калыхаўся над горадам. Якімовіч.

4. безас. чым. Абдаць павевам (цеплыні, паху і інш.). Пачынала цямнець. З лугу павеяла прыемнай свежасцю, але было цёпла і ціха. У паветры адчувалася мяккая парнасць. Дайліда. На водшыбе лугавым Павеяла дымам начлежным. Калачынскі. // перан. Перадавацца, распаўсюджвацца ад чаго‑н. Цішынёй і бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой. Хадкевіч. Цеплынёй і ласкай павеяла ад гэтай простай дзявочай усмешкі. Дамашэвіч. Мы ўваходзім у прасторную залу. І адразу павеяла суровым подыхам першых дзён вайны. В. Вольскі. // Адчуцца (пра набліжэнне чаго‑н.). Павеяла вясной. Над борам праляцелі гусі на бераг родны свой. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

winnow

[ˈwɪnoʊ]

1.

v.t.

1) ве́яць

2) адве́йваць

3) аддзяля́ць, адсе́йваць

winnow truth from falsehood — аддзялі́ць пра́ўду ад хлусьні́

2.

n.

1) ве́ялка f.

2) ве́яньне збо́жжа

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

палыха́ць, ‑ае; незак.

1. Гарэць зыркім, яркім полымем. З раніцы да вечара палыхалі горны ў кузні. Хадкевіч. Над горадам палыхалі пажары. Дудо. // Вылучаць жар, веяць гарачынёй. Гарачым цяплом палыхала ад топкі. Лынькоў. // перан. Аб моцным, бурным праяўленні чаго‑н. Над светам палыхала ўжо вялікая вайна. Навуменка.

2. Свяціцца яркім святлом. Па-ранейшаму палыхаў захад, а далёка ў вёсцы спявалі дзяўчаты і часам парыпваў гармонік. Лупсякоў. Паўнеба на захадзе палыхала вялізным зарывам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́ялка1 ’драўляны шуфлік для ручнога веяння зерня’; ’машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны’ (КТС, БРС, Выг., Бяльк., Шат., Яруш., Сцяшк. МГ), брэсц. ві́ялка драўляны савок, якім веялі ўручную’ (Сіг.). Укр. ві́ялка, рус. ве́ялка, польск. wiałka, макед. веалка ’тс’, балг. веялка ’веялка’; ’цура, зробленая ў першы тыдзень вялікага посту ў гонар летняга ветру, які лічыўся духам, што дапамагаў у час малацьбы’. Утворана ад vějadlo (параўн. ст.-рус. вѣяло ’лапата’, н.-луж., в.-луж. vějadło ’веялка’) і суф. ‑к‑а. Да веяць (гл.). Побач з суф. ‑л‑ка на слав. тэрыторыі маюцца ўтварэнні ад веяць з іншымі суфіксамі са значэннем Nomina instrumenti: бел. палес. ве́янка, ве́ячка, укр. ві́ячка, ві́яльніца, рус. ве́янка, ве́йніца, ве́йка, балг. веячка, в.-луж. wějawa, чэш. věječka, viječka, vejačka, польск. wiejalnia, wiejacha, уст. wiejaczka.

Веялка2, ве́ялкі ’вейка, вейкі’ (БРС, шчуч., навагр., маст., Сцяшк. МГ, КЭС, Жд., 1, З нар. сл.) — рэгіянальнае беларускае кантамінаванае ўтварэнне ад вейка, веяць (гл.) не без уплыву лексемы веялка1 (гл.).

Веялка3 ’павека’ (навагр., КЭС) узнікла шляхам семантычнага пераносу па сумежнасці ад лексемы веялка2. Адваротны пераход назіраецца ў рус. арханг. веко ’вейка’, йонаўск., прэйл. ве́ки ’вейкі’ пры рус. веко ’павека’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

излуча́ть несов.

1. выпраме́ньваць; (выделять) вылуча́ць;

со́лнце излуча́ет тепло́ со́нца выпраме́ньвае (вылуча́е) цяпло́;

2. перен. вылуча́ць (што); ве́яць (чым) свяці́цца (чым);

его́ глаза́ излуча́ли ра́дость яго́ во́чы свяці́ліся ра́дасцю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Віхля́ць (БРС, Нас., Бяльк., Гарэц., КТС), віхлі́ць ’віляць хвастом’; ’хітрыць’ (КЭС, лаг.), віхле́ць ’прагнуць’ (Юрч.); ’хітрыць’ (КТС). Рус. вихля́ть, укр. вихля́ти, польск. wichlać і wichlić, з XVII ст. wikłać (Брукнер, 612), чэш. vichlať ’інтрыгаваць’, viklati ’вагацца’, славен. vihljátiвеяць, варушыць’. Відавочна, вытворнае ад віхаць (Фасмер, 1, 324). Махэк₂ (689) выводзіць непасрэдна ад віць пры дапамозе фарманта ‑chlati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаґлявацьвеяць (пра вецер)’ (Сцяц.). Выбухное ґ і месца пашырэння (гродз.) указваюць на польск. крыніцу: żaglować ’узнасіцца ў паветра (аб птушцы, планеры)’, з далейшым пашырэннем значэння. Польск. форма звязана з żeglować ’кіраваць суднам, асабліва парусным’ (> ст.-бел. жекглевати, жеглевати, жаклевати, жеклевати ’тс’ (Булыка, Запазыч., 113), żagiel ’парус’ (> ст.-бел. жагель, жакгель ’тс’ (Булыка, Запазыч., 112) < ням. Segel ’парус’ (Брукнер, 660–661).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЕНТЫЛЯ́ТАР

(ад лац. ventilare веяць, махаць),

машына для перамяшчэння пад ціскам паветра або інш. газу. Бываюць цэнтрабежныя, восевыя і дыяметральныя; нізкага (да 1кПа), сярэдняга (да 3 кПа) і высокага (да 12 кПа) ціску; ад долей вата (бытавыя) да тысяч кілават (прамысловыя). Выкарыстоўваюцца для вентыляцыі аб’ектаў, транспартавання аэрасумесей па трубаправодах, сушкі матэрыялаў, ахалоджвання дэталей машын і электрарухавікоў, падачы паветра ў топачныя агрэгаты і інш.

Цэнтрабежны вентылятар мае спіральны кажух, у сярэдзіне якога знаходзіцца рабочае кола з лопасцямі. Паветра або газ уцягваецца праз уваходную адтуліну, праходзіць у каналах паміж лапаткамі рухомага кола і праз кажух выкідваецца. У восевых вентылятарах паветра перамяшчаецца паміж уваходнай і выхадной адтулінамі ў восевым напрамку, у дыяметральных — двойчы праходзіць паміж лапаткамі колаў у дыяметральным напрамку і выходзіць праз дыфузар. Вентылятары звычайна злучаюцца з вентыляцыйнымі каналамі будынкаў (прытокавыя напампоўваюць паветра, выцяжныя ўсмоктваюць).

т. 4, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)