feta

ж.

1. уст. урачыстасць;

2. разм. шумная імпрэза; вечарынка, пірушка; гулянка; гасціна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

та́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека.

Тэорыя танца.

2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.

Беларускі народны т.

3. толькі мн. Гулянка з музыкай, на якой людзі танцуюць; вечарынка.

Кожную суботу ў клубе былі танцы.

Ні да танца, ні да ружанца (разм., неадабр.) — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.

|| прым. танцава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stag

[stæg]

n.

1) але́нь-саме́ц

2) жарабе́ц -ца́ m.

3) са́мец -ца m. (і́ншых зьвяро́ў)

4) informal

а) кавале́р бяз да́мы (на ве́чары)

б) кавале́рская вечары́нка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛЮ́БАН (Ісак Ісакавіч) (23.3.1906, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 7.11.1975),

бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1956). Скончыў Бел. муз. тэхнікум (1928, клас М.Аладава). У 1928—36 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел. радыё, у 1937—41 — Ансамбля песні і танца Бел. філармоніі. У 1932—38 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі. З 1945 у Маскве. Найб. плённа працаваў у вак. жанрах; яго меладычная мова вызначаецца арганічным сплавам інтанацый нар. і сучаснай масавай песні. Сярод твораў: вак.-сімф. сюіта «Граніца ў песнях» на словы П.​Броўкі, П.​Глебкі, І.​Шапавалава (1935); сюіты «Калгасная вечарынка» і «Беларускае вяселле» для салістаў, хору і арк. нар. інструментаў (словы ўласныя і нар., 1939); песні «Бывайце здаровы», «Не глядзі на другіх», «Толькі з табою», «Не шукай» (на словы А.​Русака), «Песня дукорскіх партызан» і «Дарагая Беларусь» (словы Броўкі), «Наш тост» (словы М.​Касэнкі) і інш.; музыка да драм. спектакляў, у т. л. «Несцерка» ў Бел. т-ры імя Я.​Коласа (1941) і кінафільмаў, у т. л. «Новы дом» (з І.​Дунаеўскім), «Беларускі канцэрт», «Палеская легенда», «Гадзіннік спыніўся апоўначы». Дзярж. прэмія СССР 1946.

Літ.:

Журавлев Д.Н. И.​И.​Любан. Л., 1968.

Дз.​М.​Жураўлёў.

І.І.Любан.

т. 9, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ігры́шчавечарынка моладзі з песнямі, музыкам і скокамі’ (Бяльк., Шат., Інстр. II), ’танцы, скокі’ (Сцяшк. МГ), ’вясковыя вячоркі, забаўныя зборышчы’ (Мал.). Рус. дыял. и́гри́ще ’гулянне моладзі з песнямі і скокамі’, ’вечарынка моладзі’, ’каляднае гулянне, калядная гульня’, ’месца гуляння, гульняў’, укр. гри́ще, ігри́ще ’месца для гульні; святочныя забавы моладзі’ (Грынч.), польск. igrzysko ’барацьба, спаборніцтва’, ’забаўныя мерапрыемствы з музыкам і танцамі’, ’відовішча’, чэш. hřiště ’месца для гульняў і спорту’, славац. ihrisko ’тс’, славен. igrišče ’тс’, серб.-харв. ѝгрӣште ’тс’, балг. игри́ще ’тс’, макед. игриште, игралиште ’тс’. Ст.-слав. игрище ’арэна’, игрища мн. ’забавы’, ст.-рус. игрище ’забава, відовішча’, ’месца гульняў, відовішчаў’. Ст.-бел. игриско ’гульня, турнір’ (1677 г.) з польск. (Булыка, Запазыч.). Прасл. *jьgrišče ўтворана ад *jьgrati (гл. іграць) з суф. ‑išče; параўн. зборышча, гульбішча, явішча. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 211–212; Слаўскі, 1, 446–447. Ад ігрышча з суф. ‑нік ігрышчнік ’удзельнік сялянскага каляднага гульбішча’ (Нас. Доп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БЕЛАРУ́СКІЯ ВЕЧАРЫ́НКІ,

вечары бел. нацыянальнай культуры, якія праводзіліся з пач. 20 ст. да 1920-х г. на Беларусі і па-за яе межамі. Садзейнічалі прапагандзе бел. мастацтва, арг-цыі аматарскіх гурткоў, станаўленню бел. прафес. т-ра, разгортванню культ.-асв. работы, уздыму нац.-вызв. руху. Наладжваліся бел. творчай інтэлігенцыяй, студэнтамі, рамеснікамі, сялянамі ў Гродне, Полацку, Слуцку, Капылі, Дзісне, Давыд-Гарадку (Столінскі р-н), Радашковічах і Красным (Маладзечанскі р-н), Карэлічах, Празароках (Глыбоцкі р-н) і інш., а таксама ў Пецярбургу, Ніжнедняпроўску (Украіна), Сібіры і інш. мясцінах, дзе жылі беларусы. Праводзіліся па ініцыятыве Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні, аматарскіх тэатр. калектываў у Мінску і Вільні (гл. Першая беларуская вечарынка). У Пецярбургу Беларускія вечарынкі праводзіў Бел. навук.-літ. гурток студэнтаў ун-та. У праграме Беларускіх вечарынак былі спектаклі («Паўлінка» Я.​Купалы, «Модны шляхцюк» К.​Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» М.​Крапіўніцкага, «Пра шкоду тытуню» А.​Чэхава, «Разумны і дурань» І.​Карпенкі-Карага, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.​Ажэшкі), харавыя і сольныя спевы, танцы, выступленні чытальнікаў. Беларускія вечарынкі былі папулярныя ва ўсёй Беларусі, іх традыцыі пакладзены ў аснову дзейнасці Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага. Форму вечарынак выкарыстоўвалі многія бел. тэатр. калектывы.

А.​В.​Сабалеўскі.

Праграма Першай беларускай вечарынкі.

т. 2, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛУЯ́Н (Сяргей Епіфанавіч) (19.10.1890, г. Брагін Гомельскай вобл. — 20.4.1910),

бел. публіцыст, празаік і літ.-знавец, адзін з пачынальнікаў бел. прафес. літ. крытыкі. У 1904—05 вучыўся ў Мітаўскай гімназіі (цяпер г. Елгава, Латвія). Удзельнік рэв. руху ў Кіеве і Мітаве. Супрацоўнічаў у газ. «Наша ніва», укр. перыяд. друку. Аўтар апавяданняў («Вёска» і інш.), вершаваных і драм. твораў (не выяўлены), вершаў у прозе, рэцэнзій («Якуб Колас. Другое чытанне для дзяцей беларусаў», «Тарас на Парнасе», «Ядвігін Ш. Дзед Завала» і інш.), першага ў бел. крытыцы агляднага арт. «Беларуская літаратура ў 1909 г.», першага гіст. нарыса новай бел. л-ры «Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках» (абодва 1910). Выступаў як тэатр. крытык («Віленская беларуская вечарынка», «Беларускія вячоркі», 1910, і інш.). Даследаваў укр. культуру і л-ру, бел.-ўкр. літ. сувязі (цыкл артыкулаў «Лісты з Украіны» і інш.). Адстойваў правы беларусаў на развіццё сваёй мовы і культуры («Пра нацыянальную школу на Беларусі», цыкл артыкулаў «З нашага жыцця»), падтрымліваў духоўнае адраджэнне інш. нацый. Для яго творчай манеры характэрна валоданне жывым і вобразным словам, доказнасць і аргументаванасць выказванняў, ужыванне гіст. аналогій. Скончыў самагубствам.

Тв.:

Лісты ў будучыню: Проза. Публіцыстыка. Крытыка. Мн., 1986.

Літ.:

Кабржыцкая Т., Рагойша В. Слядамі знічкі: Пра Сяргея Палуяна. Мн., 1990.

В.​П.​Рагойша.

т. 12, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

party

[ˈpɑ:rti]

n., pl. -ties

1) па́ртыя f.

The Liberal, Conservative or New Democratic Party — Па́ртыя Лібэра́лаў, Кансэрва́тараў або́ Но́вадэмакра́таў

2) гру́па людзе́й, тавары́ства n.

a wedding party — вясе́льнае тавары́ства

3) тавары́скі ве́чар, вечары́нка

a birthday party — вечары́нка з наго́ды дня наро́дзінаў

4) саўдзе́льнік -а, памага́ты -ага m.

He was a party to our plot — Ён быў памага́тым у на́шай змо́ве

5) бок -у m.

the parties to a contract — бакі́ кантра́кту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вільцавечарынка перад вяселлем у нявесты’ (Інстр. II). Укр. вильце́, ві́льце ’абрадавае дрэўца ўкраінскага вяселля: галіна хваіны або іншага дрэва, якая ўтыкаецца ў вясельны каравай і аздабляецца кветкамі, калоссямі, калінавай ягадай з хмелем, каляровымі ніткамі і паперай’. Да ві́лы (гл.). Слова ўзыходзіць да прасл. vidlo, якое пры дапамозе дэмінутыўнага суф. ‑ьce дало бел. вільца. Магчыма, бел. вільца запазычана з укр., якое паходзіць з ги́льце//гі́льце (< гі́лка ’галінка’) як вынік ілжэпратэзы гв.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kawalerski

kawalersk|i

1. халасцяцкі;

wieczór ~i — халасцяцкая вечарынка;

2. гіст. рыцарскі;

jazda ~a — ліхацтва;

fantazja ~a — адвага, знаходлівасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)