Звэ́ндацца ’здохнуць’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці звязана з ням. Ende ’канец’, як лічаць складальнікі Сл. паўн.-зах., 2, 289: значэнне недакладнае, няясна в. Хутчэй трэба параўнаць вэндзацца ’бадзяцца’ (гл.), якое, магчыма, звязана з wędrować (гл. вандраваць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Вандраваць некаторы час. Павандраваць па замежных краінах. Павандраваць па дарогах вайны. □ Паэт наведаў адроджаны Мінск, родныя пастаўскія мясціны, з якіх яго выгнала віхура першай сусветнай вайны, павандраваў па Палессі. Лойка.

2. Разм. Пайсці, накіравацца куды‑н. Сказаў Міхал і сам падняўся; За ім другія паўставалі І ў цёмны лес павандравалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stroll

[stroʊl]

1.

v.i.

1) прахо́дзіцца; прагу́львацца

2) вандрава́ць

strolling gypsies — вандро́ўныя цыганы́

2.

n.

прагуля́нка f., шпа́цыр -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bewndern vt уст.

1) вандрава́ць (пешшу)

2) пазнаёміцца з яко́й-н. мясцо́васцю

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

roam

[roʊm]

1.

v.i.

1) блука́ць, бадзя́цца, туля́цца

2) вандрава́ць

2.

n.

1) туля́ньне, швэ́нданьне n. (па го́радзе)

2) вандрава́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ramble

[ˈræmbəl]

1.

v.i.

1) хадзі́ць; блука́ць; вандрава́ць

2) паўзьці, распаўза́цца; віцца (пра расьлі́ну)

3) мало́ць языко́м, балбата́ць

2.

n.

прахо́дка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Люстра́цыя ’перыядычнае апісанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння іх прыбытковасці ў зах. губернях царскай Расіі’ (ТСБМ), ст.-бел. люстрация ’праверка, інспекцыя’ запазычана са ст.-польск. lustracja ’кантроль, агляд’, якое з лац. lūstratio ’агляд’ < lūstrāre ’рабіць агляд, прыглядацца, аглядаць, вандраваць’ (Слаўскі, 4, 386; Булыка, Лекс. запазыч., 31). Крукоўскі (Уплыў, 80) памылкова называе крыніцай запазычання рус. люстрация.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каланты́рыцца ’валаводзіцца’ (міёр., Нар. сл.). Добра вядомае ў розных значэннях у паўн. і ўсх. гаворках. Рус. варонеж., валаг. колотырить ’займацца нязначнай пустой справай’, арханг. ’бадзяцца без справы’ і мн. інш. Утворана ад колотить з экспрэсіўнай суфіксацыяй. Відавочна, сумесная бел.-рус. інавацыя, аднак геаграфія слова не выключае магчымасці рэалізацыі старой слав. тэндэнцыі; серб.-харв. клата́рити севандраваць, бадзяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператраваць (?), параўн. іншую рэканструкцыю і іншае тлумачэнне: пірэтраваць, магчыма, ’вандраваць, валачыцца, падарожнічаць’ у песні: А мой міленькі трэніруе. Ой, нігды ў дому не пануе. Ой, ранюсенька од ’ежджае. Да перад сьветам прыяжджае (Федар. 7, Дад., 237). Да травіць, труць ’паіць атрутай’, перан. ’псаваць нервы, здзекавацца’, менш верагодна з польск. penetrować ’шнарыць, шукаць, абследаваць’ з наступнай менай семантыкі (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rove2 [rəʊv] v. fml

1. вандрава́ць; бадзя́цца, блука́ць;

He roved in every land. Ён усюды пабываў.

2. блука́ць (пра вочы, думкі);

His eyes roved over the pictures. Яго позірк блукаў па карцінах.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)