Пы́жыцца (пыжицьца) ’назвацца ад фанабэрыі’ (Нас.), ’напружвацца, дбаць’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), укр. пи́зитися ’надзявацца, фанабэрыцца’, рус. пы́житься ’старацца нешта зрабіць з празмернымі намаганнямі; фанабэрыцца’, н.-луж. pyzeliś se ’пускаць бурбалкі, бурліць, тужыцца’. Вытворнае ад пыж1 (< *pyž‑), гл. Курціна, Этимология–1971, 72; Чарных (2, 87) мяркуе пра першаснае значэнне ’раздувацца, каб выпіхнуць пыж’, што неабавязкова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

seethe

[ˈsi:ð]

1.

v.i.

1) бурлі́ць, пе́ніцца

Water seethed under the falls — Вада́ бурлі́ла й пе́нілася пад вадаспа́дамі

2) Figur. хвалява́цца, непако́іцца

3) мо́кнуць

2.

v.t.

мачы́ць; вымо́чваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пухць — выклічнік ’бух’ (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пухчэць, пухцег^ь ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., рас., Сл. ПЗБ). Аўтары названага слоўніка параўноўваюць з літ. pükt ’тс’, pukšėti ’тс’, аднак, хутчэй за ўсё, гэта вытворнае ад гукапераймальнага пу́хаць (гл.), параўн. серб.-харв. пухтат и! пу́кт am и, пу́кРіем ’біць ключом, бурліць’, у якіх Скок (3, 69) бачыць анаматапеізмы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wrbeln

vi

1) круці́цца, вярце́цца

2) насі́цца ві́храм

3) бурлі́ць (пра ваду)

4) клубі́цца (пра дым)

5) выбіва́ць по́шчак (на барабане)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адгруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Перастаць грукатаць. Калі адгрукочуць трамваі і самазвалы, Пагаснуць у інтэрнатах запозненыя агні, Па Мінску задумліва крочыць Янка Купала, Радкі ненапісаных вершаў шэпчучы ў цішыні. Бураўкін. // перан. Прайсці, мінуцца. Калі паўвека мерна адгрукоча І ўжо не так бурліць у жылах кроў, І шлях жыццёвы, і сваіх сяброў Хто прыгадаць у цішыні захоча, Няхай жа той ніколі не забудзе Квяцістую дарогу ў родны дом. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sprdeln

1.

vi (s) біць крыні́цай, пе́ніцца

2) бурлі́ць, бульката́ць, клеката́ць, кіпе́ць

2.

vi (h) ху́тка [го́рача] гавары́ць

sine Lppen ~ Wtze — ён так сы́пле дасці́пнымі вы́разамі [жа́ртамі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Разаўрэ́ць (разовре́ць) ’разапрэць, моцна ўспацець’, разовре́лый ’моцна ўспацелы, разапрэлы’ (Нас.). Да урэць (гл.), врець [врѣць] ’аблівацца потам’, ’вянуць’ (Нас.), врэць ’кіпець’ (КЭС), рус. дыял. вреть ’моцна пацець’, укр. врі́ти ’кіпець’, польск. wrzeć, чэш. vřiti, славац. vrieť, славен. vréti, серб.-харв. вре̏ти, балг. вря, ст.-рус. вьрѣти ’кіпець’, ст.-слав. вьрѣти. Да прасл. *vrěti, звязанага з *vīrъ (> вір1, гл.), *variti (> бел. вары́ць). Роднасныя да літ. vérdu, vìrti ’кіпець, бурліць’, versmẽ крыніца’, лат. vir̂t, vęr̂du, virags ’вір’ (Фасмер, 1, 362). Да і.-е. *u̯er‑/*u̯or‑, *u̯ṛ‑ ’гарэць’, ’паліць’ (ЕСУМ, 1, 433; Махэк₂, 702–703; БЕР 1, 193; Скок, 3, 622–624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сучы́ць ’сукаць, скручваць у дзве столкі’ (Бяльк., Др.-Падб., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.; мёрск., Ск. нар. мовы; ГЧ, Сцяшк. Сл.), ’навіваць ніткі на цэўку пры дапамозе сукала’ (Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.), ’круціць (калаўрот)’ (Сл. ПЗБ), сюды ж су́чыццабурліць (пра ваду)’ (віц., бялын., ЛА, 2). Параўн. укр. дыял. сучи́ти ’сукаць’, рус. сучи́ть ’тс’, польск. дыял. suczyć, sucyć ’падыходзіць, прылягаць’, в.-луж. sučić ’сукаць, звязваць, круціць’, балг. су́ча ’сукаць, намотваць’, дыял. су́чем ’раскатваць цеста’, ’сукаць ніткі’, макед. суче ’сукаць, скручваць, закручваць’, ’раскатваць цеста’. Прасл. *sučiti, звязана з чаргаваннем асновы з *sъkati, *sukati, гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клеката́ць, клекачу, клякочаш, клякоча; незак.

1. Ствараць клёкат; крычаць падобна некаторым птушкам. Бусел не мае голасу. Ён не крычыць, а клякоча — гучна і часта шчоўкае сваёй дзюбай. В. Вольскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Бурліць, з шумам кіпець. У чыгунку клекатала юшка. Асіпенка. Плыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала. Савіцкі.

3. Глуха, перарывіста булькаць (пра гукі ў горле, грудзях). Ад кіслароднае нястачы У горле клекатала кроў. Звонак. / у безас. ужыв. Сержант трызніў, хрыпеў, у горле яго клекатала. Хомчанка.

4. перан. Бурна праяўляецца, не знаходзячы выхаду (пра пачуцці). [Алесь] не разумеў, што крычаў, адна нянавісць клекатала ў ім. Броўка. Злосць і абурэнне клекатала ў яе грудзях. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бурла́к ’бурлак’ (БРС, Нас.), ’парабак, батрак’ (КЭС), ’здаравенны чалавек’ (Нас.), ’лайдак, гультай’ (КЭС). Укр. бурла́к, бурла́ка ’бабыль, бяздомны чалавек, халасцяк’. Рус. бурла́к ’работнік на рачных судах; селянін на заработках; здаравенны хлопец; халасцяк; валацуга’. Польск. burłak (< укр.). Вельмі цёмнае слова. Версіі пра запазычанне (з тат. мовы або з с.-в.-ням.; агляд іх гл. Фасмер, 1, 245–246; Шанскі, 1, Б, 233) пераконваюць слаба. Шанскі, там жа, хоча выводзіць яго з рус. *бурло ’крыкун’ (< бурло ’найбольшы звон на званіцы’). Але гэта вельмі няпэўна. Рудніцкі (1, 263) бачыць сувязь з дзеясловам слав. *burlitiбурліць’ (параўн. укр. бурли́‑голова ’неспакойны чалавек’, бурлі́й ’крыкун, баламут’). Вельмі няпэўным з’яўляецца вывядзенне Шанскім (там жа) бел. і ўкр. слова з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)