браху́н, ‑а, м.
Разм. пагард. Ілгун, хлус, манюка; паклёпнік, нагаворшчык. [Васіль Ціханавіч:] — Гітлераўцы пішуць, што ўзялі Маскву, Ленінград. Нават да таго, брахуны, дадумаліся, што абвясцілі, каб бралі прапускі, хто хоча ехаць у Маскву... Сіўцоў. // Той, хто любіць вельмі шмат, без меры гаварыць; балбатун, лапатун. З брахні не мруць, ды брахунам веры не даюць. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тарта́йка ’балбатун’ (жыт., ЖНС). Да тарата́йка (гл.) з сінкопай (пропускам галоснага).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарадэ́іць ’ляскатаць трашчоткай’ (Др.-Падб.), ’весці пустыя размовы, гаварыць шмат, не да месца’ (мёрск., Нар. лекс.; мсцісл., Нар. ск.); сюды ж тарадэ́й, тарадэ́я ’балбатун, балбатуха’ (Чал.). Параўн. польск. дыял. taradaj ’балбатун, пустабрэх’. Гукапераймальнае, у аснове выклічнік *тарада або *тарата, гл. тарадахаць, тараторыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаду́ла ’пустамеля, балбатун’ (Нас.). Запазычанне з польск. gaduła ’тс’ (ад gadać ’гаварыць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарату́н ’балбатун’, тарату́ха ’балбатуха’ (Нас., Некр. і Байк.). Да гукапераймальнага тарата, гл. тарара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
балабо́н, ‑а, м.
Разм.
1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка. Аднекуль здалёк прыляталі глухія гукі балабонаў — відаць, пасвіліся на балоце коні. Лынькоў. Адна, мусіць, самая збродлівая [карова], з балабонам: нагне галаву, каб да травіны дастаць, — балабон звініць. Сіпакоў.
2. перан. Балбатун, пустаслоў. Не, ён не з тых, хто менціць языком, у балабонаў рукі такімі мазолістымі не бываюць. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
легкаду́мны, ‑ая, ‑ае.
Які дзейнічае без дастатковага разважання; несур’ёзны. [Паддубны:] — Каго ты выбраў? Гэта ж нейкі легкадумны балбатун, не відаць у ім пачуцця адказнасці... Пестрак. // Несур’ёзны, нясталы; ветраны. Легкадумная дзяўчына. // Які адбываецца без дастатковага разважання, неабдумана. Легкадумны ўчынак. □ [Ярмоленка] ніколі не прымаў легкадумных рашэнняў: заўсёды любіў сем разоў узважыць, памеркаваць, паслухаць людзей. Шчарбатаў. // Пусты, несур’ёзны, павярхоўны. Легкадумнае меркаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балабо́ст ’балбатун’ (Бір. Дзярж.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. дыял. (з бел. тэрыторыі; Карловіч, 1, 41) bałaboste ’гаспадар або гаспадыня карчмы’ (а гэта з той жа крыніцы; што і балабо́с 1 (гл.); Варш. сл., 1, 89). На семантыку запазычанага слова, мабыць, аказала ўплыў падобнае да яго балабо́с ’балбатун’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ламанта́, ломанта́ ’балбатун’ (кобр., Нар. лекс.). Да лямантава́ць (гл.). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. агульнага роду ‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Малату́н, молоту́н ’брахун, балбатун’ (ТС). Да малаці́ць ’лапатаць’ (гл.). Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко (Афікс. наз., 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)