Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
во́быск, ‑у, м.
Афіцыйны агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знайсці што‑н. забароненае, недазволенае і пад. Зрабіць вобыск. Павольныя вобыскі. □ Пазаўчора адбыўся вобыск. Агенты акцызнага нагляду шукалі гарэлкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
urzędowy
urzędow|y
службовы, афіцыйны;
wiadomość ~a — афіцыйнае паведамленне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
О́РДЭР (ням. Order ад лац. ordo рад, парадак, шэраг),
1) афіцыйны дакумент, які змяшчае загад, прадпісанне, распараджэнне (напр., на ўсяленне ў жылое памяшканне, на атрыманне тавару, грузу і да т.п.).
2) У бухгалтэрыі дакумент на ажыццяўленне аперацый з грашовымі або матэрыяльнымі сродкамі (наяўнымі — касавыя О., безнаяўнымі разлікамі — мемарыяльныя О.).
3) Рэгламентаванае камандуючым (камандзірам) узаемнае па напрамках і дыстанцыях размяшчэнне ваен. караблёў на пераходзе морам і ў час бою. Ствараецца з мэтай абароны ад магчымых атак праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ámtlich
1.a службо́вы; афіцы́йны
2.adv афіцыя́льна, афіцы́йна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Genéhmigungf -, -en зго́да, дазво́л; адабрэ́нне;
behördliche ~афіцы́йны дазво́л [дазво́л ад улад]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пуцёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цёвак, ж.
1.Афіцыйны дакумент, які выдаецца асобе пры накіраванні куды-н.
П. ў санаторый.
Турысцкая п.
2. Лісток у вадзіцеляў транспарту з указаннем маршруту і задання (спец.).
◊
Пуцёўка ў жыццё — пра які-н. паваротны момант у жыцці, які дае магчымасць займацца карыснай працоўнай дзейнасцю.
|| прым.пуцёвачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
canon[ˈkænən]n.
1. кано́н; царко́ўны зако́н
2.афіцы́йны спіс кніг Бі́бліі
3.fml пра́віла, станда́рт;
the canons of good taste пра́вілы до́брага то́ну
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
іна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
Абл. Рабіцца інакшым, другім; змяняцца. Гэта не той быў Станіслаў, што тады ў парку. Той быў мяккі, ласкавы, лагодны. А гэты — нейкі афіцыйны, надзьмуты, як індык. Хіба можа так чалавек іначыцца?Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«І́НДЭКС ЗАБАРО́НЕНЫХ КНІГ»
(лац. index librorum prohibitorum),
афіцыйны паказальнік кніг (выдаваўся Ватыканам у 1559—1966), чытанне якіх каталіцкая царква забараняла веруючым пад пагрозай адлучэння. Упершыню надрукаваны па ўказанні рымскага папы Паўла IV. Перавыдаваўся і сістэматычна папаўняўся больш за 40 разоў. У яго ўносілі творы Дж.Бруна, Т.Гобса, Б.Спінозы, Вальтэра, Р.Дэкарта, І.Канта, Г.Гейнэ і інш. У апошнім выданні (1948) змяшчаў каля 8 тыс. назваў кніг. З 1966 вядзенне «І.з.к.» ў ранейшай форме спынена, адначасова на Кангрэгацыю веравучэння і канферэнцыі епіскапаў ускладзена задача сачыць за новымі выданнямі кніг і папярэджваць веруючых ад чытання няўхваленых твораў.