зануры́ць, ‑нуру, ‑нурыш, ‑нурыць; зак., у што.

Разм. Паглыбіць, апусціць у што‑н. [Нгару] адразу ўдалося ўхапіць Мангра ззаду і занурыць яго ў ваду. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зве́сіць, звешу, звесіш, звесіць; зак., каго-што.

Апусціць адным канцом; даць павіснуць. [Антон] сеў на печ, звесіў ногі і курыў. Чорны. // Схіліць уніз; апусціць. [Талаш] спыніўся над трупам свайго вернага таварыша і панура звесіў над ім пасівелую галаву. Колас. Дуб галлё пабялелае звесіў. Лявонны.

•••

Звесіць галаву — тое, што і павесіць галаву (гл. павесіць).

Звесіць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглы́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Размясціць на пэўнай глыбіні. Заглыбіць кабель у зямлю на два метры. // Разм. Апусціць глыбей, чым трэба. Надта заглыбіць плуг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмакну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што ў што.

Апусціць на кароткі час што-н. у якую-н. вадкасць; дакрануцца кавалачкам хлеба і пад. да солі, цукру і пад.

А. пяро ў чарніла.

А. блін у смятану.

|| незак. абма́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пану́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Паныла схіліць галаву, апусціць вочы ўніз. — Цяжка? — з іроніяй спытала .. [Маша], і.. [Максім] вінавата панурыў галаву. Шамякін. Федзя панурыў вочы і маўчаў. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́рнуць ’штурхнуць, піхнуць’ (Юрч., Жд. 2), ’ткнуць, даць’ (Юрч., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’апусціць, усадзіць’ (Сл. ПЗБ), ’аддаць грошы’ (гарад., Нар. ск.). Відаць, дзеяслоў на ‑ну‑ ад імітатыва тор3 (гл.); менш верагодна ад торкнуць (гл.), шляхам спрашчэння спалучэння зычных у сярэдзіне слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

osowieć

зак.

1. асавець; асалавець;

2. перан. апусціць крылы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падгало́ўнік, ‑а, м.

Падстаўка для галавы ў ложку, на крэслах у цырульнях, зубаўрачэбных кабінетах і пад. Падняць падгалоўнік. □ Прапанаваў яму перасесці да акна, апусціць падгалоўнік авіяцыйнага крэсла і паспаць трохі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кню́па ’ганарыстая жанчына з характарам’ (Нар. лекс.). Укр. кнюпіти ’сядзець сагнуўшыся’, хнюпити голову, носапусціць галаву, нос’, похнюпитися ’сядзець сумна, маркотна’. Як здаецца, кнюпа ’ганарыстая жанчына з характарам’. Скнюпа ’маўклівая, маркотная жанчына’. Гэта беларуска-ўкраінская ізалекса балтыйскага паходжання. Параўн. літ. kniäubtis ’сядзець, апусціўшы галаву’, kniubti, knubti ’сагнуцца’ (параўн. ЕСУМ, 2, 475).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акуну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Апусціць у вадкасць на некаторы (звычайна кароткі) час. Лясніцкі ўпаў перад.. [ручаём] на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)