урадзі́цца, ураджу́ся, уро́дзішся, уро́дзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра плады, злакавыя расліны і пад.: вырасці, паспець.

Добры авёс урадзіўся.

2. якім і ў каго. Аказацца з якімі-н. якасцямі, асаблівасцямі ад нараджэння; нарадзіцца падобным на каго-н. (разм.).

Такім ён ужо ўрадзіўся.

У. ў бацьку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перажы́цца, ‑жывецца; зак.

Аказацца перажытым, быць перажытым. [Маці:] — Трэба было, дачушка, як-небудзь трымацца. Як-небудзь перажылося б, перагаравалася б. Чорны. І вось усё перажылося, перабылося. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дво́йчы, прысл.

1. Два разы. Ужо Костусь двойчы неўзаметкі Саскокваў з печы на разведкі. Колас. Двойчы ўжо ўздымалася над ракой, відаць, усё тая ж самая, хітрая чапля, не падпускаючы на стрэл. Брыль.

2. Удвайне. [Тарыел] ведаў толькі адно: іменна тут трэба сыходзіць у даліну, і гэта двойчы небяспечна: скала можа аказацца вельмі крутой, і тут жа, унізе, могуць аказацца салдаты. Самуйлёнак.

•••

Як двойчы два (чатыры) — бясспрэчна, ясна, зразумела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аста́цца, астану́ся, астане́шся, астане́цца; астанёмся, астаняце́ся, астану́цца; аста́нься; зак.

Тое, што і застацца.

Астацца без рук (разм.) — знемагчыся ад работы рукамі.

Астацца з носам (разм.) — пацярпець няўдачу.

Астацца ў дурнях (разм.) — аказацца падманутым.

Астацца ў адной кашулі (разм.) — страціць усё ў выніку пажару.

|| незак. астава́цца, астаю́ся, астае́шся, астае́цца; астаёмся, астаяце́ся, астаю́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уце́рці, утру́, утрэ́ш, утрэ́; утро́м, утраце́, утру́ць; уцёр, уце́рла; утры́; уцёрты; зак.

1. што ў што. Націраючы, прымусіць увабрацца.

У. мазь.

2. каго-што. Выцерці, абцерці.

У. слёзы.

У. нос каму-н. (таксама перан.: аказацца наперадзе, паказаць яўную перавагу ў чым-н.).

|| незак. уціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уціра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stndhalten* аддз. vi

1) (D) сто́йка трыма́цца, устая́ць (перад чым-н.)

2) аказа́цца абгрунтава́ным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зака́лец, ‑льну, м.

Сыры, непрапечаны слой у хлебе каля ніжняй скарынкі. — Печ — .. справа хітрая, канечне, патрэбна цэгла адмысловая, недапаленая цэгла не пойдзе, скарыначку выпечаную не дасць, закалец можа аказацца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’е́сціся, з’есца; з’ядуцца; пр. з’еўся, з’елася; зак.

Разм.

1. Аказацца з’едзеным, скарыстаным у ежу. За зіму ўсё з’есца.

2. Знасіцца, сцерціся ад доўгага карыстання (пра зубы). Зубы ў каня з’еліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Памыліцца ў разліках, меркаваннях; аказацца ў нявыгадным становішчы; пралічыцца. [Мазавецкі:] — Вы, пане Сурвіла, не думайце, што мы прагадаем, калі збяром на гэтую куплю вялікі гурт. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгада́цца, ‑аецца; зак.

Аказацца разгаданым; стаць ясным, зразумелым. Так Шабуня нічога і не ўведаў ад Кірылы. Загадка разгадалася вечарам. Чарнышэвіч. Прычына яго [Васіля Кузьміча] смеласці хутка разгадалася: ён быў крышачку выпіўшы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)