аказа́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акажу́ся ака́жамся
2-я ас. ака́жашся ака́жацеся
3-я ас. ака́жацца ака́жуцца
Прошлы час
м. аказа́ўся аказа́ліся
ж. аказа́лася
н. аказа́лася
Загадны лад
2-я ас. акажы́ся акажы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час аказа́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аказа́цца², акажу́ся, ака́жашся, ака́жацца; акажы́ся; зак.

Падаць голас, вестку; загаварыць, азвацца.

Сын нарэшце аказаўся, прыслаў ліст.

|| незак. ака́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аказа́цца¹, акажу́ся, ака́жашся, ака́жацца; акажы́ся; зак.

1. Стаць, з’явіцца ў сапраўднасці кім-, чым-, якім-н.

Мікола аказаўся добрым настаўнікам.

Аказалася, што хлопцы ведалі адзін аднаго.

2. Апынуцца дзе-н., у якім-н. месцы, трапіць куды-н.

Дырэктар аказаўся на сходзе.

3. Знайсціся, быць у наяўнасці.

Добра, што з сабою аказаліся грошы.

|| незак. ака́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аказа́цца I сов. оказа́ться;

ён ~ўся знаёмым — он оказа́лся знако́мым

аказа́цца II сов.

1. (сказать что-л.) пода́ть го́лос; (с отрицанием — ещё) сло́вом не обмо́лвиться;

не́хта ~за́ўся з друго́га пако́я — кто́-то по́дал го́лос из друго́й ко́мнаты;

маўча́ў уве́сь час і не ~за́ўся — молча́л всё вре́мя и сло́вом не обмо́лвился;

2. (откликнуться на зов) отозва́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аказа́цца, акажуся, акажашся, акажацца; зак.

1. Трапіць куды‑н., апынуцца дзе‑н. Паліна, вясёлая і рухавая, адразу ж аказалася ля механізмаў. Кавалёў. Гомель, у якім у той час жыла.. сям’я [Кавалёвых], аказаўся на крыжавых дарогах рэвалюцыі. Дуброўскі. // Апынуцца ў якім‑н. становішчы. Аказацца на волі. Аказацца ў небяспецы.

2. Стаць, з’явіцца на справе, у сапраўднасці якім‑н., кім‑, чым‑н. [Страмілін:] Там будзе відаць, чыё асвятленне акажацца больш правільным. Крапіва. Пятро аказаўся чалавекам гаспадарлівым. Пальчэўскі. // безас. Стаць вядомым, відавочна выявіцца. У .. [Савося і Аксені], аказалася, было даўнішняе, старое каханне. Гамолка.

3. Знайсціся, быць у наяўнасці. Чыстай паперы за вокладкамі не аказалася. Лобан.

4. Падаць голас, вестку; азвацца, загаварыць. Старая, відаць, разы са два збіралася загаварыць з палякам, глядзела нават на яго, нямогла трасучы падбароддзем, ды так дагэтуль і не сабралася аказацца. Брыль. [Астаповіч:] — Можа.. [Вялічка] там жыве сабе шчасліва. І табе, адзінокаму бацьку, калі-небудзь акажацца. Чорны. // Адгукнуцца, прагучаць. Вось аказаўся і гудок цягніка, у якім апынулася Марылька. Якімовіч. // Выдаць сваю прысутнасць. Мне здавалася, што калі б я не ўстаў сам з-за стала, не аказаўся, дык яна б магла мяне замкнуць на ўсю ноч. Сабаленка. // Напомніць пра сябе, паявіцца зноў. Пройдуць гады, а старыя звычаі, як тая хранічная хвароба, не-не ды і акажуцца. Асіпенка.

•••

Аказацца за бортам — тое, што і апынуцца за бортам (гл. апынуцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вывіхнуцца, аказацца пашкоджаным (пра ногі, рукі).

Нага падвярнулася.

2. перан. Выпадкова сустрэцца, аказацца побач або выпасці, прыйсціся на чыю-н. долю (разм.).

Падвярнуўся знаёмы.

Падвярнуўся зручны момант.

|| незак. падваро́чвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згадзі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., зго́дзіцца; зак.

Аказацца прыгодным, спатрэбіцца.

Што ў лесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Памыліўшыся ў разліках, меркаваннях, аказацца ў нявыгадным становішчы.

Я тут нічога не прагадаў.

|| незак. прага́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расці́снуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

1. Аказацца расціснутым, падушаным.

Яйкі ў кошыку расціснуліся.

2. Раскрыцца, расшчаміцца.

Кулакі расціснуліся.

|| незак. расціска́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакрухма́ліцца, ‑ліцца; зак.

Аказацца перакрухмаленым. Бялізна перакрухмалілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)