адчыня́цца несов.

1. (о двери, окне, шкатулке и т.п.) открыва́ться; отворя́ться;

2. (быть таким, чтобы можно было открыть) открыва́ться, отку́пориваться;

шуфля́да лёгка ~ня́еццая́щик легко́ открыва́ется;

кансе́рвы не́шта не ~ня́юцца — консе́рвы что́-то не отку́пориваются;

3. (о начале собрания, заседания и т.п.) см. адкрыва́цца;

4. страд. открыва́ться; отворя́ться; отку́пориваться; см. адчыня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вяры́гі ’жалезныя ланцугі, аковы, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі’ (БРС, КТС), ст.-бел. верига, вериги ’ланцуг, путы’ (з XV ст.), укр. вериги, рус. вериги ’тс’, арханг. ’смецце ў зерні збожжа’, алан. ’невялікі стог сена’, ст.-рус. верига, вериги ’металічны дрот, ніць’; ’ланцуг’; ’вярыгі’; ’кайданы’ (з XII ст.), славен. veríga ’ланцуг, звяно ланцуга’; ’клямка, засаўка’, серб.-харв. вѐрига ’ланцуг’, вѐриге ’вярыгі’, макед. верига ’ланцуг’; ’горны хрыбет’, балг. верига, веруга ’ланцуг’; ’путы, аковы, кайданы’; ’ланцуг гор’; ’рад падзей’; ’бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’, ст.-слав. верига, утворанае ад вьрѣти (< verti ’звязваць’) пры дапамозе суф. ‑ига (Шанскі, 1, В, 59). Звязана з літ. vértiадчыняць, зачыняць’; ’нанізваць’, лат. vērt ’тс’, грэч. ἀείρω ’злучаю, звязваю’. Са ст.-слав. праз ц.-слав. і ст.-бел. слова прыйшло ў сучасную мову. Фасмер (1, 299) звязвае рус. верига са словам верать ’усоўваць, запіхваць, тыцкаць’. Сюды ж прымыкае вярыжны (брація вярыжнаяКТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́пацца ’рухацца’ (Янк. Мат.), ’ёрзаць, рухацца’ (Гарэц.), ры́пнуць ’хутка пайсці’ (рэч.), рус. рыпаться ’безпаспяхова спрабаваць зрабіць што-небудзь’, дыял. рыпать, рыпе́ть ’рыпець’, укр. ри́пати ’рыпець’, ри́патися ’часта адчыняць дзверы’, польск. rypać ’шыбаваць’, ’уцякаць’, саст. ’біць нагой’, ’рыпець’, чэш. rýpati ’калупаць што-небудзь’, ’тыкаць’, ’піхаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, ’крыўдзіць’, rypati se ’калупацца’, славац. rýpať ’капаць’ > ’чапляцца да каго-небудзь’, чэш. rypati ’капаць, рыць’, vyrypovat ’ісці пружыністым, спешным крокам’, в.-луж. rypać ’калупаць’, н.-луж. rypaś, балг. рѝпам ’падкідваю ўверх’, ’падскокваю, скачу’. Прасл. *rypati ’рыць, рваць, капаць’. І.‑е. база *reup‑ ’ламаць’, ’вырываць’, ’рваць’, ’раздзіраць’, з расшыральнікам ‑s‑: *reups‑: *rups‑: *ryps‑; корань *reu‑ (: *rw‑) ’рыць’, ’капаць’ (Покарны, 1, 868–870; Куркіна, ОЛА, 135; БЕР, 6, 261–263 з літ-рай). Параўн. літ. ruõpti ’капаць’, raūpti ’выдзёўбваць’, ’раскалупваць’, rupěti ’клапаціцца’, ст.-в.-ням. roubon (ням. rauben) ’рабаваць’, лац. rumpo ’рву’, ’разрываю’, ст.-інд. ropayati ’абламвае’ (Чарных, 2, 130–131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскрыва́ть несов.

1. (коробку, дверь и т. п.) адчыня́ць; (широко) расчыня́ць;

2. (обнажать) раскрыва́ць;

раскрыва́ть грудь раскрыва́ць гру́дзі;

3. (рот) разяўля́ць;

4. (глаза) расплю́шчваць;

5. (книгу) разго́ртваць;

6. перен. (разоблачать) выкрыва́ць; (тайну) раскрыва́ць;

раскрыва́ть объя́тия прыма́ць у абды́мкі;

раскрыва́ть свои́ ка́рты раскрыва́ць свае́ ка́рты;

раскрыва́ть ско́бки раскрыва́ць ду́жкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ufbringen* vt

1) адчыня́ць (з цяжкасцю)

2) падыма́ць

3) здабыва́ць; нарыхто́ўваць;

ine Gldsumme ~ даста́ць су́му гро́шай;

Kraft ~ сабра́цца з сі́ламі;

den Mut ~ сабра́цца з ду́хам

4) распаўсю́джваць (чуткі); уво́дзіць (у моду)

5) злава́ць, дапяка́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ufmachen

1. vt

1) адчыня́ць, адкрыва́ць

2) надава́ць (які-н.) вы́гляд (чаму-н.);

ine elegnt ufgemachte Frau элега́нтна апра́нутая жанчы́на; афармля́ць

3) асвятля́ць (у друку)

2. ~, sich

1) адчыня́цца, адкрыва́цца

2) збіра́цца ў даро́гу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ufschließen*

1. vt

1) адчыня́ць

2) тлума́чыць

3) геал. разве́дваць

2. ~, sich

1) распуска́цца; раскрыва́цца;

sein Herz schloss sich mir auf мне раскры́лася яго́ душа́

2) змыка́цца;

die Rihen schlssen sich fest auf рады́ самкну́ліся

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

чхаць, чхаю, чхаеш, чхае; незак.

1. Міжвольна рэзка выдыхаць паветра носам і ротам, выдзяляючы слізь і ўтвараючы шумныя рэзкія адрывістыя гукі. Стоячы на сонцы, ад спёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад папаўшага ў нос пылу. Галавач. Хоць адчувалася духата, але вокнаў яшчэ ніхто не адважваўся адчыняць: некаторыя чхалі і кашлялі. Няхай.

2. Разм. Утвараць кароткія рэзкія адрывістыя гукі, падобныя на чханне (пра работу матора, рухавіка і пад.). Матор доўга чхаў, і машыну давялося завесці ручкай. Пташнікаў. А можа, гэта была і не станцыя: толькі чхалі белай парай паравозы, грукаталі на стыках колы вагонаў, падслепавата мігалі семафоры. Сабаленка.

3. перан., на каго-што. Разм., груб. Не звяртаць увагі; выказваючы пагарду, знявагу ў адносінах да каго‑н. Вядома, пан чхаць хацеў на законы, а ўсё ж не чапаў Сіланція. Жычка. Здавалася, што Юру, які чхаў на свае абавязкі перад другімі, павінна быць лёгка ў жыцці. Карпаў. — Чхаў я на Фогеля, — ваяўніча заяўляе Хадоська. — Ён сам баіцца. Навуменка.

4. перан. Разм. Імчацца; ехаць; ісці. А праз кароткую хвіліну Антось садзіўся на машыну. На паравозе без білета Чхаў да Баранавіч дасвета. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

answer2 [ˈɑ:nsə] v.

1. адка́зваць;

answer a question адка́зваць на пыта́нне;

answer the door/the door bell адчыня́ць дзве́ры (на стук ці званок);

answer the telephone адка́зваць на тэлефо́нныя званкі́

2. адпавяда́ць;

answer requirements адпавяда́ць патрабава́нням;

answer the purpose адпавяда́ць мэ́це

3. : answer a charge абвярга́ць абвінава́чанне

4. : The dog answers to the name of Rex. Сабака адклікаецца на мянушку Рэкc;

The wound answered to treatment. Рана паддавалася лячэнню.

answer back [ˌɑ:nsəˈbæk] phr. v. пярэ́чыць; гавары́ць дзёрзкасці (у адказ); агрыза́цца

answer for [ˌɑ:nsəˈfɔ:] phr. v. адка́зваць, не́сці адка́знасць;

You will answer for your behaviour. Вы адкажаце за свае паводзіны.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вскрыва́ть несов.

1. раскрыва́ць; (обнаруживать) выяўля́ць; (показывать) пака́зваць; (разоблачать) выкрыва́ць;

вскрыва́ть су́щность явле́ния раскрыва́ць (пака́зваць) су́тнасць з’я́вы;

вскрыва́ть и́стинный смысл раскрыва́ць (пака́зваць) сапра́ўдны сэнс;

вскрыва́ть недоста́тки выкрыва́ць (выяўля́ць) недахо́пы;

2. (распечатывать) распяча́тваць; (распаковывать) распако́ўваць; (открывать) адчыня́ць;

вскрыва́ть паке́т распяча́тваць паке́т;

вскрыва́ть посы́лку распако́ўваць пасы́лку;

3. (разрезать) разраза́ць; (оперировать) аперы́раваць; (анатомировать) анатамі́раваць;

вскрыва́ть нары́в разраза́ць нары́ў;

вскрыва́ть труп разраза́ць (анатамі́раваць) труп;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)