вымярэнне святлоадчувальнасці і кантрастнасці эмульсій фотаплёнак і фотапаперы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕРШАВА́НАЯ МО́ВА, верш,
асаблівы тып эмацыянальна афарбаванай, згушчанай мовы, у якой гранічна адчувальны кожны кампанент, а найбольш значныя гукі і сугуччы, словы, паўзы, вобразы не толькі акцэнтуюцца, але і ставяцца ў цэнтр увагі. У адрозненне ад прозы вершаваная мова характарызуецца пастаянствам аднароднай інтанацыйнай сістэмы, сіметрыяй і перыядычнасцю члянення сінтаксічных адрэзкаў, пэўным чынам арганізаванай рытмамелодыкай. Адсюль наяўнасць рыфмаў, строф, устаноўка на муз. гучанне. Вылучаюцца белы верш, вольны верш, свабодны верш, дольнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАІЛІ́ТЫ,
прыхільнікі мусульманскай шыіцкай секты, што ўзнікла ў сярэдзіне 8 ст. ў Араб. халіфаце. Назва ад імя Ісмаіл (старэйшага сына 6-га шыіцкага імама), якога І. ў адрозненне ад інш. шыітаў лічылі законным 7-м імамам. У складанай рэліг.-філас. сістэме І. адчувальны ўплыў неаплатанізму, хрысц. гнастыцызму і інш. Вучэнне І. насіла апазіцыйны характар у адносінах да артадаксальнага ісламу. Распаўсюджаны ў Індыі, Пакістане, Іране, Егіпце, Паўн. Афганістане, Усх. Афрыцы, Сірыі, Таджыкістане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕСЕНСІБІЛІЗА́ЦЫЯ (ад радые... +лац. sensibilis адчувальны),
узмацненне адчувальнасці клетак да дзеяння іанізавальнага выпрамянення. Адбываецца пры дапамозе фіз. і хім. агентаў — радыесенсібілізатараў, што ўжываюць да (або ў час) апрамянення ў колькасцях, якія не ўплываюць на жыццяздольнасць клетак. Выкарыстоўваецца ў эксперым. і клінічнай анкалогіі для ўзмацнення прамянёвага пашкоджання пухлін. Мае выбіральнасць дзеяння на пухлінныя клеткі, у выніку чаго павышаецца эфектыўнасць прамянёвай тэрапіі. Колькаснае выражэнне Р. — каэфіцыент, або фактар змены дозы.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
таўхе́ль,
Разм.
1.‑хяля, м. Удар кулаком. Даволі адчувальны таўхель вымусіў аднаго з курсантаў войкнуць.Новікаў.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. таўхаць — таўхануць і таўхацца — таўхануцца. А .. [козлік] таўхель мяне рогам, і мы ўсе ў рогат: і тата, і мама, і я.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ХАЛЕКАЛЬЦЫФЕРО́Л, вітамін D3,
тлушчарастваральны вітамін; адзін з найважн.кальцыферолаў. Гал. крыніцы Х.: печань млекакормячых, птушак і рыб, яечны жаўток, сметанковае масла.
Бясколернае крышт. злучэнне, добра раствараецца ў маслах і арган. растваральніках (спірт, эфір і інш.). Х. вельмі адчувальны да ўздзеяння святла і кіслароду. Недахоп у арганізме выклікае рахіт у дзяцей, мышачныя болі, дыстрафію касцявой тканкі ў дарослых. Прысутнічае ў выглядзе правітаміну Х. ў скурным покрыве людзей (для ператварэння ў Х. дастаткова сонечнага апрамянення). Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
клеткі ў покрыўным эпітэліі і ў энтадэрме большасці кішачнаполасцевых, якія выконваюць функцыі нападзення на здабычу, яе ўтрымання і абароны ад ворагаў. Складаюцца з танкасценнай капсулы (нематацысты, кнідацысты), у поласці якой знаходзіцца спіральна закручаная ніць з пераважна ядавітай вадкасцю. На вонкавай паверхні клеткі ёсць нерухомы адчувальны валасок — кнідацыль, дакрананне да якога выклікае раздражненне Ж.к. і выкідванне жыгучай ніці. Укол ніці паралізуе і выклікае гібель дробнай, зрэдку болевы ацёк буйной жывёлы. Пасля выкідвання ніці Ж.к. гінуць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЦАВЫ́ ЛА́ЗЕР,
квантавы генератар з кальцавым рэзанатарам у форме многавугольніка з адбівальнымі люстэркамі ў яго вяршынях. Выкарыстоўваецца ў якасці адчувальнага элемента квантавых гіраскопаў. К.л. адчувальны да вярчэння вакол восі, перпендыкулярнай да плоскасці рэзанатара; дазваляе вывучаць канкурэнцыю сустрэчных хваль, сінхранізацыю іх частот, параметрычны рэзананс, квантаванне частаты біццяў і інш. На Беларусі работы па стварэнні і даследаванні К.л. праводзяцца з 1965 у Ін-це фізікі Нац.АН, БДУ, БПА.
Літ.:
Круглик Г.С. Квантово-статистическая теория кольцевых ОКГ. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАМБЛЕ́ (Tremblay) Мішэль (н. 25.6.1942, г. Манрэаль, Канада),
канадскі пісьменнік. Піша на франц. мове, блізкай да жаргону простых людзей прав. Квебек. Уплыў драматургіі еўрап.нар.рэаліст.т-раадчувальны ў п’есах «Цягнік» (1964), «Сястрынае сэрцайка» (1968), «Заўсёды твая Мары-Лу» (1971), «Добры дзень, ну, добры дзень» (1974), «Альберціна і пяць часін» (1984), «Ці гэта сапраўдны свет?» (1987), для якіх характэрны іранічны паказ спажывецкай псіхалогіі «людзей з народа». Аўтар раманаў «Тоўстая жанчына побач — цяжарная» (1978), «Навіны ад Эдуарда» (1984) і інш.