адчува́льны, -ая, -ае.

1. Які адчуваецца, здольны выклікаць адчуванне.

А. подых ветру.

2. Моцны, значны.

А. ўдар па ворагу.

Адчувальныя выдаткі.

|| наз. адчува́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчува́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адчува́льны адчува́льная адчува́льнае адчува́льныя
Р. адчува́льнага адчува́льнай
адчува́льнае
адчува́льнага адчува́льных
Д. адчува́льнаму адчува́льнай адчува́льнаму адчува́льным
В. адчува́льны (неадуш.)
адчува́льнага (адуш.)
адчува́льную адчува́льнае адчува́льныя (неадуш.)
адчува́льных (адуш.)
Т. адчува́льным адчува́льнай
адчува́льнаю
адчува́льным адчува́льнымі
М. адчува́льным адчува́льнай адчува́льным адчува́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адчува́льны

прыметнік, адносны

адчува́льны прям., перен. чувстви́тельный, ощути́тельный, ощути́мый; (заметный — ещё) осяза́емый;

а. ўдар — чувстви́тельный (ощути́тельный, ощути́мый) уда́р;

гэ́та ве́льмі ~ныя выда́ткіэ́то весьма́ чувстви́тельные (ощути́тельные, ощути́мые) расхо́ды;

~ныя вы́нікі дзе́йнасці — ощути́мые (осяза́емые) результа́ты де́ятельности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчува́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчуваецца; здольны выклікаць адчуванне. Недзе далёка зашумеў бор, і па маім твары прабег лёгкі, ледзь адчувальны подых ветру. Ляўданскі. Рыгор уздыхнуў — раптоўная думка, нібы нешта жывое, адчувальнае, стукнула ў сэрца. Краўчанка.

2. Моцны, значны. Партызаны, партызан Беларускія сыны! Былі гэтыя словы.. велінымі ў сваёй мудрай прастаце і.. адчувальнымі ў сваёй спапяляючай нянавісці. Лынькоў. Пры сваіх нязначных стратах партызаны панеслі адчувальны ўдар па ворагу. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

структу́рна-адчува́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. структу́рна-адчува́льны структу́рна-адчува́льная структу́рна-адчува́льнае структу́рна-адчува́льныя
Р. структу́рна-адчува́льнага структу́рна-адчува́льнай
структу́рна-адчува́льнае
структу́рна-адчува́льнага структу́рна-адчува́льных
Д. структу́рна-адчува́льнаму структу́рна-адчува́льнай структу́рна-адчува́льнаму структу́рна-адчува́льным
В. структу́рна-адчува́льны (неадуш.)
структу́рна-адчува́льнага (адуш.)
структу́рна-адчува́льную структу́рна-адчува́льнае структу́рна-адчува́льныя (неадуш.)
структу́рна-адчува́льных (адуш.)
Т. структу́рна-адчува́льным структу́рна-адчува́льнай
структу́рна-адчува́льнаю
структу́рна-адчува́льным структу́рна-адчува́льнымі
М. структу́рна-адчува́льным структу́рна-адчува́льнай структу́рна-адчува́льным структу́рна-адчува́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

казытлі́вы, -ая, -ае.

1. Адчувальны да козыту.

Казытлівае месца.

2. Які казыча, выклікае козыт.

К. ветрык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ощути́тельный

1. адчува́льны;

2. перен. адчува́льны; (заметный) прыме́тны, прыкме́тны; (значительный) зна́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́нсар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Першасны вымяральны пераўтваральнік, датчык.

2. Адчувальны элемент.

|| прым. се́нсарны, -ая, -ае.

С. пераключальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мярзля́к, мерзляка́, мн. мерзлякі́, мерзляко́ў, м. (разм.).

Чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу.

|| ж. мярзля́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)