фарту́х, ‑а, м.

1. Жаночая адзежа пэўнага крою, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу, каб не забрудзіць іх. Надзейка даўно сабрала на стол, пераадзелася ў выхадное плацце, падвязала свежы вышываны фартух. Хадкевіч. // Прадмет рабочага адзення з рознага матэрыялу (скуры, гумы, брызенту і інш.), які адзяваюць, каб засцерагчы вопратку ад забруджвання. Даяркі былі ў белых касынках і белых фартухах. Шамякін. Кучаравы шавец нацягнуў замусолены фартух і заўзята ўзяўся за работу. Няхай. Уладкаваўся [хлапец] у пякарні, далі яму там белы фартух і белы каўпак. Кулакоўскі.

2. Спец. Назва рознага роду покрывак, чахлоў і пад., якія прызначаюцца для машын, механізмаў, тэхнічных прыстасаванняў.

[Ням. Vortuch.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́лена ’падол (ніжні край спадніцы)’ (нараўл., ельск., Мат. Гом.), ’ніжні край кашулі’ (Арх. Федар.), ’прыпол’ (лун., Сл. Брэс.; ТС), пе́ліна ’прыпол’ (Мат. Гом.), пелена́ ’падол, прыпол’ (ПСл). Укр. пе́лена́ ’падол кашулі; ніжні край страхі’, рус. наўг., пск. пелена́ ’сшытая полка; палотнішча’, чэш., славац. plena, славен. peleníca, pelna, plẹ́na, pleníca, pelníca, серб.-харв. ре̏лена, pelèna, макед., балг. пелена, ст.-слав. пелена. Прасл. *pelenā і pelnā, роднасныя лац. pellis < pelnis, ст.-грэч. πέλας ’скура’, ст.-в.-ням. fel ’тс’, ст.-англ. filmen ’скурка (на крайняй плоці)’, літ. plėnė̃ ’скурка, плеўка’, ст.-прус. pleynis < і.-е. *pel‑ ’покрыва, адзежа, абалонка’ (Махэк₂, 458; Аткупшчыкоў, Из истории, 134–135). Гл. таксама пеляна́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лудан, ст.-бел. луданъ ’гатунак шаўковай тканіны’ (1710 г.) запазычана (ва ўсх. Беларусі) з рус. лудан (Булыка, Лекс. запазыч., 116), якое з адыг. läudan (роднаснае з чаркеск. loudan), абазінск. laudan, асец. (дзігорек.) laewdanæ ’шаўковая тканіна’, ’шаўковая хустка’ (Абаеў, Этимология–63, 118) і не звязана з рус. луда ’верхняе адзенне, якое лічыцца запазычаннем з герм. моў, параўн. ст.-паўн. герм. loði, ст.-англ. loða ’шарак, плашч’, ст.-в.-ням. lodo, luda ’дзяруга, радно’ (Абаеў, там жа, 117–118; Філін, Происх., 572–573). Аднак Кабылянскі (Мовознавство, 1976, 6, 51), разглядаючы ўкр. лу́дінєадзежа, адзенне’, схіляецца да думкі аб супольнасці слав. і герм. праслова і адмаўляе запазычанне яго з герм. Блізкае фанетычна польск. loden ’грубае калматае сукно’, ’паліто з такога сукна’ узыходзіць да с.-в.-ням. lode, ням. Loden ’грубая калматая тканіна’ (Слаўскі, 5, 320–321).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́цце, пла́цьця, пла́це, пла́ця, пла́цё, плацье, пла́тьте, пла́тье ’сукенка’ (ТСБМ, Юрч., Янк. 1, Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Бяльк.; ганц., Сл. Брэс.); ’бялізна’ (ТСБМ, Юрч.: ст.-дар., Жыв. НС; слонім., рагач., Арх. ГУ; Сцяшк. Сл., Некр., Янк. 1; бых., Янк. Мат.; Маш., Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; пін., Сл. Брэс.; петрык., Шатал.; навагр., калінк., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; слонім., лельч., ваўк., шчуч., Нар. лекс.); ’адзенне’ (Маш., Нас., Сл. ПЗБ); ’брудная бялізна’ (паўсюдна, акрамя гродз., ЛА, 3). Укр. пла́ттяадзежа’, ’бялізна’, рус. платье ’дарагое адзенне’, ’сарафан’, ’спадніца’; ’бялізна’; польск. płacie ’анучы, акраўкі, хусты, кавалкі палатна, брудная бялізна’. Прасл. *platьje < *platъ > плат (гл.); Фідроўская (Зб. памяці Багародзіцкага, 143) лічыць слова запазычаным са ст.-слав., што не мае падстаў, калі выводзіць яго з прасл. *platъ, параўн. ESJSt, 11, 652.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валя́цца, я́юся, ‑я́ешся, ‑я́ецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ляжаць у беспарадку, бязладна, як папала, не на месцы. Усюды на падлозе валяўся хатні скарб — рашоты, адзежа, кублы. Лупсякоў. [Юткевіч] ляжаў на нейкай старасвецкай канапе,.. каля канапы валяўся ягоны англійскі шынель. Мікуліч. // Ляжаць без ужытку. Каля адрынкі пад страхою У дзеда Юркі сіратою Валяўся човен так, без дзела. Колас.

2. Лежачы, пераварочвацца з боку на бок. [Гарлахвацкі:] Вы, напэўна, самі не раз паглядалі, як нашы свінні ахвотна валяюцца ў брудных лужах. Крапіва.

3. Разм. Ляжаць, нічога не робячы. Цэлымі днямі Марынка валялася на ложку, чытала, глядзела тэлевізар. Шыцік. // Доўга ляжаць у пасцелі з прычыны хваробы, ранення. Валяцца ў шпіталях.

•••

Ад ветру валяцца — ледзь стаяць на нагах ад слабасці.

На дарозе (зямлі, доле, абы-дзе) не валяецца — дарма не дастаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сая́н ’шарсцяная даматканая спадніца’ (Касп.), ’шарсцяная спадніца з каснікамі, андарак’ (Бяльк., Малч., Сл. ПЗБ), ’шарсцяная спадніца з купленай тканіны’ (Малч.), ’верхняя світка з чырвонага сукна, лепшая адзежа’ (Мядзв.), ’зімовая шарсцяная спадніца’ (Тарн.), ’спадніца, сарафан’ (Пал., ДАБМ, камент., 933; віц., магіл., Шн. 1), ’спадніца з ільняной тканіны’ (Нік., Оч.), ’тонкае сукно’ (Гарэц.), ’паўсукно’ (Сл. ПЗБ), ’палатно з воўны’ (Інстр. 1), сая́н, сая́к ’суконная спадніца’ (Мат. Гом.). Рус. цвяр., смал. сая́н ’сарафан з даматканай фарбаванай тканіны, расхінны сарафан’, курск. ’высокая спадніца з падцяжкамі’. Запазычана праз польск. sajan ’плашч’ (ст.-польск. sajan ’кароткі салдацкі кафтан’) з італ. saione, ’грубая шарсцяная фуфайка’ < saio ’простая фуфайка, салдацкая куртка’ < лац. sagum ’салдацкі плашч’, кельцкага паходжання (Мацэнаўэр, 302, Брукнер, 479; Фасмер, 3, 567). Ст.-бел. саянъ, соянъ (XVI ст.) са ст.-польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 109. Літ. sajõnas, sejõnas, sijõnas ’спадніца, летняя жаночая вопратка’ паходзяць з усходнеславянскіх моў, гл. Скарджус, Slav., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рва́ться несов.

1. в разн. знач. ірва́цца, (после гласных) рва́цца;

верёвка рвётся вяро́ўка рве́цца;

отноше́ния рву́тся адно́сіны рву́цца;

рва́ться в бой ірва́цца ў бой;

рва́ться с цепи́ рва́цца з ланцуга́;

рву́тся снаря́ды рву́цца снара́ды;

2. (о ткани, бумаге и т. п.) дра́цца, дзе́рціся;

оде́жда у дете́й бы́стро рвётся адзе́жа ў дзяце́й ху́тка дзярэ́цца;

3. страд. ірва́цца, рва́цца; дра́цца, дзе́рціся; см. рватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Саро́чка ’мужчынская (верхняя і сподняя) або жаночая (сподняя) кашуля’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Маш., Чач., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), саро́чачка ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. соро́чка ’кашуля’, рус. соро́чка, дыял. сорочи́ца ’сялянская кашуля’, ст.-рус. сорочька, ст.-слав. срачица ’сарочка’, царк.-слав. срака, сракы, Род. скл. ‑ъве, славен. sráčica, srájca, srájčka. Прасл. *sorčica < *sorka (гл. Сной₁, 599). Мяркуецца роднасць з літ. šar̃kasадзежа, суконны сурдут рыбакоў’, švar̃kas ’пінжак, халат’, лат. svā́rks ’сурдут, пінжак’. Зычны ‑v‑ тлумачыцца тут уплывам літ. švarùs ’чысты, ахайны’, гл. Траўтман, 299; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1144. З прычыны наяўнасці ‑š‑ у балцкіх словах Фасмер (3, 727 і наст.) адхіляе думку аб запазычанні з германскіх, параўн. ст.-ісл. serkr ’кашуля, сурдут, штаны’, англ.-сакс. sierce (*sarkjôn‑) ’тс’, як меркавалі аб гэтым Сабалеўскі і інш. (Фасмер, там жа). Адвяргаюцца версіі Мюленбаха–Эндзеліна (3, 1144) і Фрэнкеля (IF, 52, 298) з розніцы ў значэннях узвядзенне слав. *sorčica да сяр.-лац. sarica, sērica ’шоўк’, алб. sharkë ’род плашча з белай воўны’; гл. аб гэтым Фасмер, 3, 724. Аб параўнанні з алб. sharkë ’род плашча з белай воўны з чырвонымі крапінкамі’ і з авесц. surī ’скура’, хец. kari̯ia ’пакрываць’ гл. Сной, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́мпэ́т ’разгон, парывістасць, імклівасць, напор, націск’ (ТСБМ, БРС, Касп., Бяльк., Нас., Гарэц., Яруш.), ’пах, дух’ (ТСБМ), ’ахвота, жаданне’ (Бір. Дзярж., Бяльк.), ’выбух, паветраны штуршок, выбухная хваля’ (Касп.; брэсц., Жыв. сл., 164), ’энергія чалавека’ (брэсц., Жыв. сл., 164), и́мпэтъ, и́нпэтъ ’цяжкі дух’ (Мал.), і́мпа́т ’паветра, пах, спецыфічны дух’ (Сцяц.; стаўб., Жыв. сл., 71), ’парыў (паветра)’ (Сцяц.), ’цяжкі дух, смурод’ (слонім., Нар. лексіка, 52); параўн. зах.-бранск. и́мпет, и́нпет ’напор, напружанне; цяжкае паветра, цяжкі дух’ (Растаргуеў, Бранск.). Ст.-бел. импетъ ’напор, націск’ (1674 г.) з польск. impet < лац. impetus ’парыў, разбег, напор’ (Булыка, Запазыч.; SWO, 300). Няма падстаў лічыць, што лексема была забыта і зноў увайшла ў бел. мову ў пачатку XX ст. (як Гіст. лекс., 259). З польскай таксама рус. дыял. и́мпет ’удар, напор, імклівасць; ударная сіла’ (у рускай пісьменнасці з 1718 г., Біржакова, Очерки, 363), укр. і́мпет ’моцны націск, парыў, сіла’. У сучасных беларускіх гаворках семантычны аб’ём слова значна пашырыўся. Схему семантычнага развіцця, відаць, можна ўявіць такім чынам: ’парыў’ → ’парыў (паветра)’ → ’паветра’ → ’пах, дух’ → ’цяжкі дух, смурод’. Далейшая ступень канкрэтызацыі — імпа́тадзежа з-пад хворага’ (Жд. 2), дзе семантычны перанос звязаны, напэўна, са спецыфічным пахам адзення хворага чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́тье ср.

1. (одежда вообще) адзе́нне, -ння ср.; адзе́жа, -жы ж.; (верхнее) во́пратка, -кі ж.;

мно́го вся́кого пла́тья шмат уся́кага адзе́ння (уся́кай адзе́жы);

магази́н гото́вого пла́тья магазі́н гато́вага адзе́ння (гато́вай во́праткі);

шкаф для пла́тья ша́фа для адзе́жы;

ве́рхнее пла́тье ве́рхняя во́пратка;

вое́нное пла́тье вайско́вая во́пратка;

шта́тское пла́тье цыві́льная во́пратка;

2. (женское) суке́нка, -кі ж.; пла́цце, -ця ср.;

ба́рхатное пла́тье аксамі́тная суке́нка (аксамі́тнае пла́цце);

ле́тнее пла́тье ле́тняя суке́нка (ле́тняе пла́цце);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)