забяспечанне органаў і тканак нервамі, якія ажыццяўляюць іх сувязь з цэнтральнай нервовай сістэмай. Адрозніваюць І. аферэнтную (цэнтраімклівую) і эферэнтную (цэнтрабежную). Сігналы аб стане органаў успрымаюцца чуллівымі нерв. канчаткамі (рэцэптарамі) і перадаюцца ў ц. н. с. па цэнтраімклівых валокнах, па цэнтрабежных ідуць у адказ імпульсы ад ц. н. с., якія каардынуюць дзейнасць органаў. Роля ц. н. с. ў рэгуляцыі розная. Напр., калі перарэзаць нерв. валокны, якія ідуць да мышцы (дэнервацыя), без сігналаў жыццезабеспячэння настае атрафія органа. Іншыя органы (сэрца, кішэчнік) маюць здольнасць часткова дзейнічаць пад уплывам імпульсаў у самім органе (аўтаматызм). З дапамогай І. ажыццяўляюцца рэакцыі арганізма на змену навакольнага і ўнутр. асяроддзя, забяспечваюцца рэгуляцыя і каардынацыя дзейнасці органаў, сістэм і адаптацыя мнагаклетачных арганізмаў да ўмоў існавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэадапта́цыя
(ад лац. prae = спераду + адаптацыя)
з’яўленне ў арганізме жывёл і раслін прымет, якія не маюць першаснага прыстасавальнага значэння, але ў змененых умовах існавання могуць стаць карыснымі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
парафра́за
(гр. paraphrasis = апісанне, выклад)
1) пераказ сваімі словамі літаратурнага твора, а таксама адаптацыя вялікіх мастацкіх твораў;
2) інструментальная п’еса віртуознага характару на оперныя тэмы або народныя мелодыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКЛІМАТЫЗА́ЦЫЯ (ад лац. ad да, для + клімат),
працэс прыстасавання арганізмаў да новых умоў існавання. Акліматызацыя жывёл і раслін ажыццяўляецца праз няспадчынную змену абмену рэчываў у межах нормы рэакцыі арганізма (гл.Натуралізацыя) або пад уплывам натуральнага адбору праз змену генетычнай структуры віду (гл.Адаптацыя). Акліматызаванымі лічацца віды, здольныя даваць у прыродных умовах паўнацэннае патомства і самастойна падтрымліваць сваю колькасць. Акліматызацыю выкарыстоўваюць як метад эксперым. даследаванняў або разглядаюць як комплекс мерапрыемстваў па мэтанакіраваным усяленні віду ў новыя месцы жыхарства для ўзбагачэння мясц. флоры і фауны, увядзення ў культуру і развядзення (гл.Інтрадукцыя) ці аднаўлення ў раёнах былога пашырэння (гл.Рэакліматызацыя). На Беларусі акліматызаваны некаторыя віды раслін (конскі каштан, клён амерыканскі, псеўдаакацыя, лубін шматлісты і інш.) і жывёл (андатра, янотападобны сабака, амер. норка, фазан, сярэбраны карась, амер. сомік, чудскі сіг, сырок і інш.).
Акліматызацыя чалавека — складаны сац.-біял. працэс, у якім вял. ролю адыгрывае актыўны працэс стварэння сацыяльна арганізаванага асяроддзя працы і побыту, прыстасавання да кліматычных умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГАРТО́ЎВАННЕ АРГАНІ́ЗМА,
павышэнне ўстойлівасці арганізма да ўздзеяння неспрыяльных фіз. фактараў навакольнага асяроддзя (нізкай і высокай т-р, паніжанага атм. ціску і інш.). Заснавана на здольнасці арганізма прыстасоўвацца да зменлівых умоў асяроддзя (гл.Адаптацыя). Набываецца шляхам сістэматычнага, шматразовага ўздзеяння фіз. фактараў на -арганізм пры паступовым павышэнні іх дазіроўкі. Уздзеянне холадам павышае ўстойлівасць арганізма да нізкіх, а цяплом — да высокіх т-р. Адно з асноўных — З.а. да холаду, сутнасць якога ў паступовым нарастанні ступені ахаладжэння. У людзей, прыстасаваных да нізкіх т-р, цеплаўтварэнне ў арганізме больш інтэнсіўнае, што забяспечвае лепшае кровазабеспячэнне скуры, павышае ўстойлівасць да інфекц. захворванняў і абмаражэнняў. З.а. да холаду ажыццяўляюць пераважна частым знаходжаннем на вольным паветры (гл.Аэратэрапія) і выкарыстаннем водных працэдур (гл.Водалячэнне). Магчыма і адначасовае З.а. да цяпла і холаду (гл.Лазня). Для развіцця ўстойлівасці арганізма да паніжанага атм. ціску можна выкарыстоўваць узыходжанне ў горы (метад ступеньчатай акліматызацыі). Пры спыненні З.а. ступень загартаванасці слабее і праз 1—1,5 месяцы ўстойлівасць да фіз. фактараў знікае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЕ́КТНА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «БЕЛГАНДАЛЬСІСТЭ́МА» Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1973 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага аб’яднання «Саюзгандальсістэма» як Бел. праектна-тэхнал.ін-т Усесаюзнага праектна-тэхнал. і вытв. аб’яднання па ўкараненні аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК) гандлем Мін-ва гандлю СССР. З 1978 БелгандальАСКпраект Мін-ва гандлю БССР. З 1981 Праектна-тэхнал.ін-т па распрацоўцы, укараненні і эксплуатацыі аўтаматызаваных сістэм кіравання гандлем (ПТІ «Белгандальсістэма»). З 1997 Праектна-тэхнал.дзярж. прадпрыемства, з 2000 — рэсп. унітарнае. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка праектнай дакументацыі і ўкараненне аўтаматызаваных сістэм кіравання (комплексаў задач) на прадпрыемствах і ў арг-цыях гандлю, грамадскага харчавання і інш.; аказанне ўлікова-вылічальных, інфарм. і паліграфічных паслуг; стварэнне і падтрымка ў рабочым стане галіновай інфарм. камп’ютэрнай сеткі «Гандальсетка», суправаджэнне (адаптацыя, дастасаванне да мясц. умоў і інш.) праграмнага забеспячэння, абслугоўванне тэхн. сродкаў; абагульненне навукова-тэхн. дасягненняў у галіне вылічальнай тэхнікі і ўкараненне іх у арг-цыях і прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рату́нак ’ратаванне, дапамога’ (ТСБМ, Бяльк.), рату́нок, ре̂ту́нок ’дапамога ў бядзе’ (Нас., ТС), ряту́нак ’тс’ (шум., рас., Сл. ПЗБ), ’плач’ (?) (Жд. 2). Ст.-бел.ратунак, рятунок, ретунок (1514 г.; Булыка, Лекс. запазыч., 41), што з ням.Rettung ’тс’ праз ст.-польск., параўн. польск.ratunek ’тс’. Фанетычная і марфалагічная адаптацыя, у тым ліку элемента ‑ung (ж. р.) > ‑ек/‑ок/‑ак (м. р.), верагодна, праз стадыю *retunk, як адзначае Брукнер (454), з далейшым развіццём галоснага паміж збегам зычных. Гл. ратаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
arrangement
[əˈreɪndʒmənt]
n.
1) уклада́ньне, (у)пара́дкаваньне, разьмяшчэ́ньне, разьмеркава́ньне n.
2) плян -у m., камбіна́цыя f.
3) ула́джаньне, пагадне́ньне n.; дамо́ўленасьць f.
They came to an arrangement — яны́ дамо́віліся
4) пераро́бка, адапта́цыяf.; прыстасава́ньне n.
5) Music. аранжыро́ўка f.
•
- arrangements
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Не́марасць ’псіхічнае расстройства, выкліканае моцным жаданнем дасягнуць чаго-небудзь, зайздрасцю і інш.’ (навагр., Жыв. сл.), ’прыгнечаны стан духу’ (Некр.), ’бязрадаснае адчуванне’ (Гарэц., Др.), ’роспач, цяжкае становішча; слабасць’ (Сл. ПЗБ). Лічыцца запазычаннем з літ.nẽrimastis ’турботы’, пры гэтым адбылася перастаноўка складоў і адаптацыя да фанетычных асаблівасцей беларускай мовы (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 1975, 184), параўн. там жа форму без метатэзы — воран.не́рымасць ’тс’, што суадносіцца з іншым балтызмам ры́мсціць ’цярпець, вытрымліваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 70). Сюды ж не́марасціцца ’нездаровіцца’ (лід., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рамшту́к, рамчу́к ’палачка на раму’ (Сл. ПЗБ). Вельмі падобна на германізм, параўн. ням.Rahmen, ням.-аўстр.Rahm ’рама’, ст.-в.-ням.ram ’падпора’ і ням.Stock ’палка’. Рамчук магло б разглядацца як адаптацыя замежнай словаформы з выкарыстаннем малапрадуктыўнага, але блізкага па гучанні суф. ‑чук, што тут не нясе памяншальнай семантыкі, уласцівай гэтаму элементу. Цяжка пагадзіцца з Лаўчутэ (Балтизмы, 129), што гэта літуанізм і дэмінутыўнае ўтварэнне ад рама (гл.) з элементам ‑амшт‑ балтыйскага паходжання, параўн. літ.ramstùkas ’тс’ < ramstis ’папярочная планка, падпорка, апора’, remti ’падпіраць’.