Люстра́цыя ’перыядычнае апісанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння іх прыбытковасці ў зах. губернях царскай Расіі’ (ТСБМ), ст.-бел. люстрация ’праверка, інспекцыя’ запазычана са ст.-польск. lustracja ’кантроль, агляд’, якое з лац. lūstratio ’агляд’ < lūstrāre ’рабіць агляд, прыглядацца, аглядаць, вандраваць’ (Слаўскі, 4, 386; Булыка, Лекс. запазыч., 31). Крукоўскі (Уплыў, 80) памылкова называе крыніцай запазычання рус. люстрация.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

улада́нне ср.

1. (действие) владе́ние;

2. (территория, находящаяся в чьей-л. власти) владе́ние;

агляда́ць свае́ ~нні — осма́тривать свои́ владе́ния;

3. (власть) влады́чество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсу́мак, ‑мка, м.

Невялікая сумка для патронаў, якая носіцца на поясе. Каб не вельмі пакутаваць у маўчанні, шафёр пачаў аглядаць свой карабін, падсумак з абоймай і гранаты. Кулакоўскі. З павязанай галавой, з падсумкам ля пояса і з вінтоўкай у руцэ, грозны і суровы, стаяў.. [Тарыел] наперадзе маўклівай, цеснай грамадкі ўзброеных людзей. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свиде́тельствовать несов.

1. све́дчыць;

очеви́дец свиде́тельствует відаво́чца (відаво́чнік) све́дчыць;

2. (служить свидетельством) све́дчыць, гавары́ць (пра што), пака́зваць (што);

успе́хи нау́ки и те́хники свиде́тельствуют о расцве́те культу́ры по́спехі наву́кі і тэ́хнікі све́дчаць (гаво́раць) пра ро́сквіт культу́ры (пака́зваюць ро́сквіт культу́ры);

3. (осматривать) агляда́ць;

свиде́тельствовать больно́го агляда́ць хво́рага;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mschau f - агля́д;

~ hlten* агляда́ць, рабі́ць агля́д;

nach Mtteln ~ hlten* адшу́кваць сро́дкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

во́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Знешні, знадворны. Вонкавы выгляд. Вонкавая паверхня. □ [Васіля і Галю] радніла не толькі вонкавае падабенства, але і характары. Няхай. Аглядчыкі пойдуць паўз вагоны; яны будуць аглядаць вонкавыя часткі, а ён.. павінен старанна агледзець тое, што схавана ад вока. Васілёнак.

2. перан. Паказны, напускны; не глыбокі, павярхоўны. Пафас гэтых.. вершаў вонкавы, імітацыйны, у ім няма глыбіні. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) навуковы разгляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго‑н. Даследаваць пытанне. □ Аўтару трэба было больш дэталёва даследаваць некаторыя моманты стылю К. Чорнага. Шкраба. // Уважліва і падрабязна агледзець (аглядаць) каго‑, што‑н., азнаёміцца (азнаямляцца) з чым‑н. для высвятлення, вывучэння каго‑, чаго‑н. Даследаваць нетры балот. Даследаваць дно ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмаско́пія

(ад гр. demos = народ + skopia = аглядаць)

1) вывучэнне грамадскай думкі; метад выяўлення думак, пазіцый насельніцтва і груп людзей шляхам вуснага або пісьмовага апытвання;

2) аналіз і дыягназ эканамічнай, адміністратыўнай і палітычнай сітуацыі ў дзяржаве.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

survey

1. [sərˈveɪ]

v.t.

1) агляда́ць

2) дасьле́даваць, інспэктава́ць

2. [ˈsɜ:rveɪ]

n.

1) агля́д -у m., інспэ́кцыя f

2) межава́ньне n., земляме́рная або́ тапаграфі́чная зды́мка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Перагля́ды, перагля́дзіны ’агледзіны’ (смарг., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.) — з перагле́дзець ’разгледзець, абмеркаваць яшчэ раз’. Семантычна найбольш блізка стаіць рус. разан. гля́датьаглядаць каго-, што-небудзь дзеля азнаямлення, пераканання ў наяўнасці’. У выніку пераносу значэння ўзніклі перагля́ды, пірагля́дзіны ’паездка нявесты да жаніха’ (смарг., астрав., Сл. ПЗБ), як пярэзвы, перазоў. Падобныя да бел. перагляд зах.- і паўд.-слав. (польск. przegląd, чэш. přehled, н.-луж. рśeglěd ’перагляд, агляд’, серб.-харв. пре́глед ’агляд(анне)’, макед. преглед ’тс’, славен. preglèd ’агляд, праверка’) — новыя ўтварэнні, калькі з ням. Übersicht ’агляд, назіранне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)