Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
змро́чна,
1.Прысл.да змрочны.
2.безас.узнач.вык. Аб наяўнасці змроку, прыцемку дзе‑н. У хляве ўжо было змрочна, і, каб агледзець свіней, Курловіч папрасіў ліхтар.Дуброўскі.
3.безас.узнач.вык.; перан. Аб наяўнасці змрочнага, цяжкага настрою ў каго‑н. Змрочна было на душы Васіля Раманавіча.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуцяві́на, ‑ы, ж.
Паэт. Шлях, дарога. Эх, сябры, не блага Успомніць час ад часу Пра баі, адвагу, Пра паходы нашы І агледзець святам Свой шынель і боты, У якіх багата Пуцявін прайшоў ты.Танк.Я зноў хачу зірнуць назад Пад тыя стрэхі родных хат, Дзе зачалася пуцявіна, Дзяцінства светлая часіна...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Прывесці да ладу; агледзець, адрамантаваць. [Хлопец:] — Пакуль ты ўправішся, дык я воз абладжу.Чорны.[Праксэда:] — Пераселімся ў Варацец, у маю старую хату. Агледзім, абладзім яе дый жыць будзем.Сабаленка.
2.Разм. Уладзіць якую‑н. справу; арганізаваць. [Доніс:] — Спакойны будзь: мы ўсё абладзім, Хоць на таварны, а пасадзім.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пайсці, паехаць, рушыць куды‑н.; выправіцца. Адправіцца ў падарожжа. □ Трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд.Мікуліч.Бацька.. адправіўся агледзець жытні палетак.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Знешні, знадворны. Вонкавы выгляд. Вонкавая паверхня. □ [Васіля і Галю] радніла не толькі вонкавае падабенства, але і характары.Няхай.Аглядчыкі пойдуць паўз вагоны; яны будуць аглядаць вонкавыя часткі, а ён.. павінен старанна агледзець тое, што схавана ад вока.Васілёнак.
2.перан. Паказны, напускны; не глыбокі, павярхоўны. Пафас гэтых.. вершаў вонкавы, імітацыйны, у ім няма глыбіні.Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) навуковы разгляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго‑н. Даследаваць пытанне. □ Аўтару трэба было больш дэталёва даследаваць некаторыя моманты стылю К. Чорнага.Шкраба.// Уважліва і падрабязна агледзець (аглядаць) каго‑, што‑н., азнаёміцца (азнаямляцца) з чым‑н. для высвятлення, вывучэння каго‑, чаго‑н. Даследаваць нетры балот. Даследаваць дно ракі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заку́так, -тка м.
1.у́гол; закоу́лок;
сядзе́ць у ~тку — сиде́ть в углу́;
агле́дзець усе́ ~ткі — осмотре́ть все углы́ (закоу́лки);
2.перен., разг. дыра́ж., захолу́стье ср.;
◊ глухі з. — медве́жий у́гол
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрабіць вобыск дзе‑н., у каго‑н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі.Крапіва.За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі.Лынькоў.
2.Агледзець старанна ўсё, шукаючы што‑н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)