орган паліт. прадстаўніцтва бел.нац. руху ў сак.—ліп. 1917. Створаны ў Мінску з’ездам беларускіх нацыянальных арганізацый для выпрацоўкі ў кантакце з Часовым урадам асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Рас. федэратыўнай рэспублікі і падрыхтоўкі выбараў у Бел. краёвую раду. У склад БНК на з’ездзе выбраны Р.А.Скірмунт (старшыня), П.П.Аляксюк, У.С.Фальскі (нам. старшыні), Б.А.Тарашкевіч (сакратар), Л.Заяц (скарбнік), А.А.Смоліч, Э.А.Будзька, В.Гадлеўскі, Я.С.Канчар, І.І.Краскоўскі, А.Л.Бурбіс, К.К.Кастравіцкі (Карусь Каганец), Бабарыкін, Ф.Г.Шантыр, М.С.Кахановіч, В.Л.Іваноўскі, Л.І.Дубейкаўскі, З.Х.Жылуновіч. БНК меў права кааптацыі іншых членаў. Склікаў краёвы сялянскі з’езд (крас. 1917), які падтрымаў агр. праграму Беларускай сацыялістычнай грамады і выказаўся за заснаванне на месцах сял. арг-цый пад эгідай БНК. Для перагавораў з Часовым урадам накіраваў у Петраград дэлегацыю на чале са Скірмунтам з прапановамі абвясціць Расію федэратыўнай рэспублікай, дэмакратызаваць органы мясц. самакіравання, увесці ў школах краю бел. мову, гісторыю Беларусі і інш. краязнаўчыя дысцыпліны, кампенсаваць насельніцтву страты, прычыненыя ваен. дзеяннямі. Часовы ўрад згадзіўся наладзіць з БНК пастаянны кантакт, аднак паліт. платформу к-та не падтрымаў. Адсутнасць выразнай пазіцыі па агр. пытанні і знаходжанне на чале к-та Скірмунта, які быў вядомы як прыхільнік памешчыцкага землеўладання, давалі паліт. апанентам падставу абвінавачваць БНК у ахове інтарэсаў памешчыкаў, пазбаўляла яго адчувальнай падтрымкі з боку народа. 1-ы з’езд сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ. (крас. 1917) і з’езд настаўнікаў Мінскай губ. (май 1917) адхілілі прапановы БНК адносна будучага дзярж. і культ. статуса Беларусі. У маі 1917 са згоды Часовага ўрада БНК прызначыў юрыстаў Г.В.Багдановіча і Я.Л.Бруевіча сваімі прадстаўнікамі ў Асобую нараду па распрацоўцы палажэння аб выбарах ва Устаноўчы сход. БНК займаўся культ.-асв. дзейнасцю, пад яго эгідай заснавана Т-вабел. культуры, 24—25.6.1917 к-т правёў «Дні вольнай Беларусі». Друк. орган — газ.«Вольная Беларусь». Скасаваны з’ездам беларускіх арганізацый і партый.
insynuować komu co — несправядліва абвінавачвацькаго ў чым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
папрака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, чым і без дап.
Выказваць дакор, нездавальненне чым‑н., дакараць каго‑н. — Ты б, Макар, хоць бы ў святы дзень крыху ласкавейшым быў, — папракае яго цётка.Жычка.— Я паступаю на работу, — Міця стараецца гаварыць спакойна. — Хопіць папракаць мяне хлебам.Навуменка.//Абвінавачваць у чым‑н., асуджаць за што‑н. [Калатухін:] Я прашу, капітан, абдумана выбіраць словы! Хто дрыжыць, каго вы папракаеце ў трусасці?!..Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́каць ’мнагасловіць, базікаць, балбатаць; марудна гаварыць; няцвёрда чытаць’ (Нас.). У ст.-бел. мове і з іншым значэннем. Гл. Бярында, 148: облича́ю: строфу́ю, фука́ю, ба́каю, слословлю̀, преконыва́ю; Бярында, 42: запрѣще́ніе: загрожене, бакане, фука́не, лаѧне. Рус. (зах.) ба́кать гаварыць, размаўляць’, укр.ба́кати гаварыць ба; абвінавачваць, скардзіцца’ (да гэтага другога значэння параўн. у Бярынды). Або ад ба!, або ад *bajati (гл. Рудніцкі, 57).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахулі́ць ’даручыць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да па‑ і рус., ц.-слав.хулити ’абвінавачваць, ганіць, знеслаўляць’, хула ’паклёп, абгавор’, якія, аднак, на беларускай тэрыторыі набылі працілеглае значэнне, параўн. хула табе, Божа ’хвала, слава’ (Касп.) < прасл.xula (xuliti), роднаснае з xvala < і.-е.*sou-l-: su̯‑ō‑l‑ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 115), гл. хваліць. У б.-каш.пахуліць таксама маецца перанос значэння ў станоўчы рэгістр ’даручыць, дазволіць (пільнаваць сад)’ (гл. крыніцу).
изоблича́ть кого́-л. во лжи выкрыва́ць чыю́-не́будзь хлусню́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
belástenvt
1) нагружа́ць
2) (юрыд.) абвінава́чваць
3) перан. перагружа́ць
4) фін. дэбетава́ць;
j-s Kónto ~ дэбетава́ць чый-н. раху́нак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лаві́ць ’здабываць (рыбу, звяроў, птушак пры дапамозе прыстасаванняў)’, ’хапаць на ляту’, ’вышукваць, высочваць’, ’выбіраць зручны момант’, ’успрымаць слыхам, розумам’, ’выкрываць, абвінавачваць’ (Бяльк., Яруш., Сцяшк., ТСБМ, ТС). Утворана ад lovъ > лоў (гл.). Можна меркаваць, што форма лава́ць (гл.) больш архаічная, чым лавіць: яшчэ ў праславянскі перыяд суф. ‑aje‑ (‑ati) у дэмінутыўных дзеясловах быў выцеснены прадуктыўным ‑i‑ (‑iti) (Слаўскі, SP, 1, 46), інакш зыходны назоўнік, ад якога ўтварыўся дзеяслоў, павінен быў бы мець аснову на ‑ĭ‑ (г. зн. lovь).