абвінава́чваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абвінава́чваю абвінава́чваем
2-я ас. абвінава́чваеш абвінава́чваеце
3-я ас. абвінава́чвае абвінава́чваюць
Прошлы час
м. абвінава́чваў абвінава́чвалі
ж. абвінава́чвала
н. абвінава́чвала
Загадны лад
2-я ас. абвінава́чвай абвінава́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абвінава́чваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абвінава́чваць несов.

1. в разн. знач. обвиня́ть;

2. изоблича́ть, облича́ть; улича́ть;

1, 2 см. абвінава́ціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвінава́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што ў чым і без дап. Лічыць каго‑н. вінаватым у чым‑н. А супярэчыў.. [Сцяпан Варанец], так сказаць, прынцыпова: не можна, бачыце, абвінавачваць чалавека, калі добра не ведаеш. Крапіва. // Устанаўліваць віну каго‑н. у судовым парадку; лічачы вінаватым у чым‑н., прыцягваць да судовага разбору. Думкі перабіў ураднік. — У чым жа вас абвінавачваюць? — запытаў ён. — За што судзяць? Колас. // Папракаць, асуджаць за што‑н. Абвінавачваць у неаб’ектыўнасці.

2. без дап. Выступаць у якасці судовага абвінаваўцы, пракурора. Малады пракурор абвінавачваў упершыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінавачваць, вінаваціць, вініць, складаць, складаць віну, ускладаць віну, прыпісваць віну, нападаць, вярнуць, зварочваць, валіць, узвальваць, узвальваць віну; ківаць, закідаць (перан., разм.) □ валіць шышкі, вешаць сабак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абвінава́ціць, -ва́чу, -ва́ціш, -ва́ціць; -ва́чаны; зак., каго-што.

1. Палічыць каго-н. вінаватым у чым-н., папракнуць за што-н.

А. у няшчырасці.

2. Устанавіць віну каго-н. у судовым парадку; лічачы вінаватым, прыцягнуць да судовага разбору.

|| незак. абвінава́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абвінава́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обвиня́ть несов. абвінава́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вінава́ціць, -ва́чу, -ва́ціш, -ва́ціць; незак., каго.

Абвінавачваць, лічыць вінаватым; асуджаць.

Ва ўсім вінаваціў толькі іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвінава́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвінавачваць — абвінаваціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвінава́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абвінавачваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інкрымінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што, каму-чаму.

Абвінаваціць (абвінавачваць), прад’явіць (прад’яўляць) каму-н. абвінавачанне ў чым-н.

І. каму-н. удзел у забойстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)