пестре́тьI несов.

1. (виднеться — о чём-л. пёстром) стракаце́ць, пярэ́сціцца;

цветы́ пестре́ют ме́жду дере́вьями кве́ткі стракаця́ць памі́ж дрэ́вамі;

2. (становиться пёстрым) стракаце́ць, станаві́цца пярэ́стым (рабы́м).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узнава́ться

1. разг. станаві́цца вядо́мым; уве́двацца;

2. страд. пазнава́цца; распазнава́цца; спазнава́цца, зазнава́цца, зве́двацца; уве́двацца; см. узнава́ть 1—3;

друзья́ узнаю́тся в беде́ сябры́ пазнаю́цца ў бядзе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарэ́ць

1. (станавіцца шэрым) ergruen vi (s), grau wrden;

2. (віднецца) grau schmmern, sich grau bheben*;

3. безас. (днець, сутонець):

шарэ́е es tagt, es wird Tag; es dämmert (днее); es wird dnkel, es dämmert (цямнее)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Заю́шна ’заўзята’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. заю́шитисястанавіцца лютым’, заю́шити ’паліцца (пра кроў)’, польск. zajuszyć ’заліць крывёй, раздражніць, раздражніцца’, ст.-польск. zajuszyć ’раз’юшыцца’, zajuszony ’раз’юшаны’, н.-луж. zajušyś ’запэцкаць гнаявой жыжкай (юшкай)’, чэш. zajíšiti ’развесці юшкай’. Параўн. юшыць ’біць па вушах’ (Нас.). Відаць, зыходным трэба лічыць юшка ’кроў’ < ’жыжка’, ’суп’, вядомае шэрагу слав. моў, а не uxo ’вуха’, дзе звычайна пратэтычнае v‑, а не j‑. Ст.-польск. juszyć ’крывавіць’ добра перадае пераходную семантычную ступень, адкуль і zajuszyć. Паколькі чэш. і серб.-луж. маюць іншую семантычную спецыялізацыю гэтага дзеяслова, можна меркаваць, што бел. і ўкр. словы з польск., прычым адрыў ад грунту вёў да далейшай спецыялізацыі значэння: ’ударыць да крыві’ > ’станавіцца лютым’. На базе дзеяслова *заюшыць утвараўся дзеепрыметнік заюшаны, як і разʼюшаны ад разʼюшыць. Гэты дзеепрыметнік мог потым фанетычна змяніцца ў заюшны ў выніку страты ненаціскнога а, адкуль і прыслоўе. Не выключана і прамое ўтварэнне прыметніка ад дзеяслова. Гл. заюха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свеже́ть несов.

1. (становиться прохладнее) свяжэ́ць, халадне́ць, ядране́ць, станаві́цца (рабі́цца) свяжэ́йшым, халадне́йшым, (больш) я́драным, хало́дным; (усиливаться) мацне́ць;

на у́лице свеже́ет на дварэ́ свяжэ́е, ядране́е, стано́віцца больш све́жа (я́драна, хо́ладна);

ве́тер свеже́ет ве́цер мацне́е;

2. (становиться румянее, здоровее) свяжэ́ць, станаві́цца (рабі́цца) свяжэ́йшым, (больш) све́жым;

она́ с ка́ждым днём свеже́ет яна́ з ко́жным днём свяжэ́е (стано́віцца больш све́жай).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мярцве́ц, мерцве́ц ’нябожчык’ (Жд. 1, Уласт, Сл. ПЗБ, ТС, Янк.; касцюк., КЭС). Ст.-рус. мьртвецъ, мьртвьць, утвораныя ад мьртвъ > мёртвы (гл.). Прасл. mьrtvьcь: укр. мертвець, рус. мертвец, польск. martwic, martwiec, чэш. mrtvec, славен. mrtvȃc, mȓtvec, серб.-харв. мр̀твац, балг. мъртвец. Усх.-маг. мяртвец ’тс’ (Бяльк.), відаць, пад уплывам ц.-слав. ці рус. мовы. Сюды ж мярцвецьстанавіцца мёртвым’, ’нямець’, ’рабіцца пустынным’ (ТСБМ, Уласт, Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жані́цца, жанюся, жэнішся, жаніцца; незак.

Браць жонку, станавіцца жанатым, сямейным. Ішлі гады, дзеці іх раслі, жаніліся, выходзілі замуж — і хатка выцягвалася па вуліцы ў абодва бакі. Ракітны. // з кім. Разм. Вянчацца, уступаць у шлюб. Мартын і не думаў жаніцца з .. [Аўгінняй] і наогул аб жаніцьбе ён не думае. Колас. // Спраўляць вяселле. Жэняцца — скачуць, разводзяцца — плачуць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Станавіцца на калені. Пад вечар у покуце Болесь з жонкай кленчылі, спалохана маліліся, не адважваліся падняць уверх вачэй. Карпюк.

2. перан. Настойліва прасіць, клянчыць. Уся сям’я.. сядзела ўжо на возе і кленчыла-ўпрошвала дзеда сесці з імі. Бядуля. Не прасілі нічога ў дарослых, не кленчылі, Гордыя і незалежныя змалку. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Тое, што і кругліцца (у 1 знач.). Калі хто са старэйшых дапускаў які промах, неахай[насць], — тады вочы ў старшыні круглелі, халодныя ільдзінкі свяціліся ў іх. Паслядовіч.

2. Таўсцець, папраўляцца. На каменданцкім месцы пачаў [Кубке] круглець, і яму здавалася, што ён выконвае вялікую гістарычную місію. Чорны. // Разм. Станавіцца больш тоўстай (пра цяжарную жанчыну).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Станавіцца пабрацімамі.

2. Праяўляць братнія пачуцці; уступаць у цесныя сяброўскія адносіны. Ад.. [Віктара] крыху патыхала бензінам. На перапынках [вучні] з ім не надта стараліся братацца, аднак не папракалі, бо ведалі, што калі.. бацька трактарыст, то хто.. вытрымае, каб не падысці да трактара. Кулакоўскі. // Спыняць ваенныя дзеянні, барацьбу і пад., заяўляючы аб узаемных братніх пачуццях, салідарнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)