разасла́ць 1, разашлю, разашлеш, разашле; ‑шлём, ‑шляце; зак., каго-што.
Паслаць, адправіць у розныя месцы. Разаслаць пісьмы. Разаслаць запрашэнні. □ Стараста разаслаў ганцоў ва ўсе куты вёскі Ямішчы. Колас. Зараз жа пасля нарады Грамабой разаслаў пасланцоў — дзяўчыну, жонку, Міколу. Крапіва.
разасла́ць 2, рассцялю, рассцелеш, рассцеле; зак., што.
1. Разгарнуўшы, паслаць на якой‑н. паверхні. Дзед разаслаў на траве пінжак і прылёг. Шашкоў. Першае, што Ніна зрабіла, — гэта паздзірала газеты з акон, са стала, фіранкі павесіла, настольнікі разаслала. Лобан. // Раскласці тонкім слоем па якой‑н. паверхні. — Ну, як там лён? — тонам гаспадара спытаў Віктар. — Увесь разаслалі? Кулакоўскі. // перан. Распаўсюдзіць на паверхні чаго‑н. Ранак выдаўся які! Паглядзі на гоні: Сонца, нібы ручнікі, Разаслала промні. Смагаровіч.
2. Разабраць для сну (пра ложак, пасцель). Думалася і нам выспацца. Мы і пасцелі разаслалі, і от.. прыселі пагаварыць. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слізга́ць ‘рухацца па гладкай, слізкай паверхні, не адрываючыся ад яе; коўзаць’ (ТСБМ), слі́згацца ‘коўзацца’ (ТСБМ, Касп.), слізга́цца ‘тс’ (Нас., Варл., Сл. ПЗБ), сліза́цца ‘выслізваць, быць слізкім; коўзацца на нагах’ (Нас.), слізго́та ‘стан паверхні пры абледзяненні’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Рус. пск. сли́зга́ть, польск. ślizgać się, ślizgać ‘тс’, балг. сли́згам се ‘коўзацца, паслізнуцца; падаць, паслізнуўшыся’, макед. (с)лизга се ‘коўзаць, коўзацца, паслізнуцца’. Прасл. *slizgati (sę) (Слаўскі, 4, 251) экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑g‑ або ‑zg‑ ад *slizati < і.-е. *slei̯‑g‑ ‘слізкі, слізгацца’; Борысь, 617. Сувязь з слізь, слі́зкі, сляза (гл.) адзначаюць Міклашыч, 300; Праабражэнскі, 2, 300; Брукнер, 531; Фасмер, 3, 671; БЕР, 6, 877. Для шэрага форм характэрна чаргаванне ‑г‑/‑к‑, параўн. слі́зкаць ‘слізгацець’, слі́зкацца ‘катацца на каньках’ (Байк. і Некр.), відаць, пад уплывам слізкі, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
барэлье́ф
(фр. bas-relief = літар. нізкі рэльеф)
скульптурны відарыс, які выступае на плоскай паверхні менш чым на палавіну сваёй таўшчыні (параўн. гарэльеф).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гарэлье́ф
(фр. haut-relief = літар. высокі рэльеф)
скульптурны відарыс, які выступае на плоскай паверхні больш чым на палавіну сваёй таўшчыні (параўн. барэльеф).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дактылагра́ма
(ад гр. daktylos = палец + gramma = запіс)
адбітак, утвораны прыцісканнем пальцаў рук, пакрытых адпаведным рэчывам, да паверхні паперы з мэтай устанаўлення асобы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Прэнт ’металічны прут; арматурнае жалеза’ (ТСБМ, Янк. 1, Бір. Дзярж., Жд., Сл. ПЗБ), прэнт ’качарга’ (Сіг.), ’шворан’ (Мат. Гом.), ’жалезны шпень, які падтрымлівае каптур над камінкам’ (івац., Нар. сл.), ’драўляная частка плуга’ (Выг.), ’мера паверхні (зямлі)’ (Бес.). З польск. pręt ’прут’. Гл. таксама прут, якое, відаць, паўплывала на развіццё семантыкі запазычанага прэнт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэллю ’абы-як, навалам’ (ушацк.). Форма творнага склону ст.-рус. рѣль ’перакладзіна; насціл з бярвенняў’. У аснове семантыкі, відавочна, ляжыць прыкмета паверхні маставога насцілу, які звычайна робіцца з неабчасаных бярвенняў і таму бывае няроўным, гарбатым, што асацыіруецца з рэчамі, якія ляжаць у беспарадку, навалам (БЛ, 11, 1977, 74–75). Гл. яшчэ арэлі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́чышча ’паглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), рэ́чыца ’старое рэчышча’ (ЛА, 2), рачы́шча ’тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ро́чышча ’месца, дзе цякла рака’ (Яшк.). Укр. річище, польск. rzeczysko, в.-луж. rěčišćo, rěčnišćo, чэш. řečiště, славацк. riečište ’рэчышча’, балг. рѐчище ’тс’. Прасл. *rečišče. Ад рака (гл.), як багнішча < багна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́рці ’зняць з паверхні, саскрабеш’, ’намуляць’, ’ператварыць у аднародную масу’, ’апрацаваць (лён)’, ’змарнаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), ’правесці (час)’ (Ласт.), ’запаліць (запалку)’, ’памыць (падлогу)’ (Мат. Гом.), ’з’есці’ (люб., Нар. ск.), сцерць ’перацерці, выцерці’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг.), сцёрці ’расціснуць, разарваць на дробныя часткі’ (Варл.). Да церці (гл.) у розных значэннях.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІДРАМЕТЭО́РЫ (ад гідра... + грэч. meteōros які лунае ў паветры),
атмасферныя ападкі, якія ўтвараюцца пры выдзяленні вільгаці з паветра на паверхні Зямлі і прадметаў — раса, іней, шэрань і інш. Першапачаткова пад гідраметэорам разумелі прадукты кандэнсацыі вадзяной пары ў атмасферы — воблакі, усе атм. ападкі.
т. 5, с. 230
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)