1. (прачас) Intervall [-´val] n -s, -e, Zéitabstand m -(e)s, -stände; Zwíschenzeit f -, -en; Zéitspanne f -, -n;
2.муз. Intervall [-´val] n -s, -e, Tónabstand m -(e)s, -stände;
3. (адлегласць) Intervall [-´val] n -s, -e, Ábstand m -(e)s, -stände; Zwíschenraum m -(e)s, -räume
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гу́тарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., зкім і без дап.
Весці гутарку; размаўляць. Захар нейкі час яшчэ сядзеў і гутарыў з Раманам.Колас.Збяруцца.. мужчыны на вуліцы, гутараць, кураць.Брыль.// Расказваць, перадаваць чуткі пра што‑н. А людзі часам гутараць, А ў людзях сказ жыве, Што жыў на бедным хутары Хлапец Лявон Сувей.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даляжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Разм.
1. Праляжаць да канца ці да якога‑н. часу. Даляжаць да ўсходу сонца. □ Адзін валун у затоцы даляжыць да другога ледавіка. Калі ён і зазелянее, дык толькі ад моху.Барадулін.
2.(1і2ас.неўжыв.). Праляжаўшы некаторы час, набыць патрэбныя якасці. Яблыкі ўжо даляжалі, можна есці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўдые́нцыя, ‑і, ж.
Высок. і іран. Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы. — Ну добра.., — урачыста абвясціў Вейс, узняўшыся ў крэсле, каб паказаць, што аўдыенцыя канчаецца.Лынькоў.— Прыходзь жа сюды не пазней трох дзён, раскажаш нам, што здабудзеш за гэты час. Апознішся, то можа мяне не застанеш тут. — На гэтым і скончыў дзед Талаш сваю аўдыенцыю.Колас.
[Лац. audientia — слуханне, выслухванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Апусціць на кароткі час што‑н. у якую‑н. вадкасць, памачыць; дакрануцца кавалачкам хлеба ці чым‑н. іншым да солі, цукру і пад. Абмакнуць пяро ў чарніла. Абмакнуць хлеб у соль. □ У момант.. [Міхалка] адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імгне́нне, ‑я, м.
Вельмі кароткі прамежак часу; міг, момант. З табою век імгненнем здасца, З табою час плыве, бы ў казцы, Сама ты — казка, дзіўны сон.Лойка.Юрка сеў. Нейкае імгненне ў класе панавала цішыня.Курто.
•••
У адно імгненне — тое, што і у адзін міг (гл. міг).
У імгненне вока — надта хутка, адразу ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іро́нія, ‑і, ж.
1. Тонкая, скрытая насмешка. Ноткі іроніі. Горкая іронія. Злая іронія. □ Увесь час на .. твары [Івана Пракопавіча] адбіваюцца: то яхідны смех, то злосць, то іронія, то сарказм.Колас.
2. Стылістычны зварот, фраза, слова, у якіх прытворна, з мэтай насмешкі сцвярджаецца супроцьлеглае таму, што думаюць аб асобе або прадмеце.
•••
Іронія лёсу (кніжн.) — аб недарэчнай выпадковасці.
[Грэч. eirōneia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Давесці да гібелі, смерці; пагубіць. Загубіць чалавека. □ У калідоры пачуўся дзікі крык гаспадыні: — Эдвар, што ты робіш?! Ты нас усіх загубіш!Маўр.
2. Марна, без карысці патраціць (час, грошы і пад.). Процьму грошай на дарогу марна загубіла.Колас.
•••
Загубіць жыццёчыё — зрабіць няшчасным, бязрадасным чыё‑н. існаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замусо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Забрудзіць частымі дотыкамі тлустых ці насліненых пальцаў; зашмальцаваць. Замусоліць кнігу. Замусоліць фартух.//перан. Доўга і часта ўжываючы, апошліць, зацягаць (пра слова, выраз і пад.). — Чым, інжынер чалавечых душ, думаеш парадаваць у бліжэйшы час? — Кірыла не любіў ні гэтага звароту, які замусолілі да агіднасці, ні гэтага шаблоннага пытання.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лы́жы, ‑аў; адз. лыжа, ‑ы, ж.
Плоскія драўляныя загнутыя спераду палазы, якія прымацоўваюць да абутку для перамяшчэння па снезе. Хадзіць на лыжах. □ Мы змораныя ля сасны Зрабілі б свой прывал, Дзе лыжаў след, як дзве струны, Пралез праз перавал.Танк.// Узлётна-пасадачныя палазы самалёта, якія ўстанаўліваюцца замест колаў у зімні час.
•••
Навастрыць лыжыгл. навастрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)