Лаза́к ’верхалаз’ (добр., Мат. Гом.), рус. лавак, лазика ’той, хто добра лазіць па дрэвах’, ’абівальшчык кедравых шышак’, н.-луж. lazak ’той, хто лазіць’. Да лазіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лака́ўт ’закрыццё прадпрыемства (у буржуазных краінах) з адначасовым масавым звальненнем рабочых’ (ТСБМ). Запазычана з рус. локаут (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое з англ. lock out ’замыкаць дзверы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламі́-галава́ ’гарэза, вісус’ (Нас.) можна разглядаць як кантамінацыю рус. сорви‑голова і бел. ламаць (хрыбет, шыю і інш.). Параўн. таксама чэш. lomikost, каш. lam̓ignat ’асілак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапты́р, лаптырок ’лопасць, ніжняя частка лапаты, вясла’ (паўн.-зах., КЭС). Да лапта. Параўн. рус. лапта, лота ’лопасць’ (Даль, 2, 612). Суф. -ыр, як у лабыр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыга́да. Рус. брига́да, укр. брига́да. З польск. brygada (або ням. Brigade) < франц. brigade < італ. brigata ’тс’. Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 213; Шанскі, 1, Б, 196.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бутары́сіца ’завіруха’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з рус. дыял. буто́ра ’тс’, бутори́ть ’месці (аб мяцеліцы)’; далей з бутара́жыць, будара́жыць (гл.). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 212–213.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бязме́н. Рус. безме́н, укр. бе́змін, польск. bezmian. Няяснае слова. Хутчэй за ўсё запазычанне (з чув. або араб.-тур.). Агляд шматлікіх версій у Фасмера, 1, 144–145.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бізо́н. Рус. бизо́н, укр. бізо́н. Запазычанне з франц. bison (< с.-лац. bison < грэч. βίσων або ст.-в.-ням. wisent). Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біле́т. Рус. биле́т, укр. біле́т. Запазычанне з франц. billet (магчыма, праз польск. bilet або ням. Billett). Праабражэнскі, 1, 25; Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вабга́ць ’уціснуць, умясціць’ (Касп.). Да бгаць. Словаўтварэнне можна тлумачыць, відаць, аналогіяй з вапхаць ’умясціць, уціснуць’. Параўн. рус. зах.-бранск. вабгать ’уціснуць, скласці’, укр. бгати ’складваць, упіхваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)